TGViewer
ЯДНАЙСЯ ЯДНАЙСЯ @supolka_by · 267 subscribers
Post #1630 1.05K
Добрыя навiны

🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут і тут.

🔊
Пад санкцыі ЗША патрапілі беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію.

🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі.

🔊
Беларускі валанцёр ва Украіне Андрэй Венскі атрымаў падзяку ад Залужнага.

🔊Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе падарылі дзеткам сапраўднае адчуванне калядных цудаў.

🔊 ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

🔊
У Сейме Літвы падтрымалi прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады.

🔊
МЗС Латвіі выдзеліла 35 тыс. еўра Еўрапейскаму фонду за дэмакратыю для падтрымкі Беларускай міжнароднай платформы, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій.

🔊
У 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека беларусы Латвіі зладзілі забег, каб прыцягнуць увагу да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі для палітвязняў ў Беларусі.

🔊
У гэтым годзе Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі 1507 паштовак з віншаваннямі з Днём Нараджэння землякам, палітвязням.

🔊
Абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

🔊Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год.

🔊
Выйшла аўдыякніга “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца.

🔊
Андрэй Хадановіч і Вольга Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу.

🔊
Выйшаў з друку беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
  • 👍 4
More from @supolka_by
  1. Feb 19, 2024*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць белар…
  2. Jan 3, 2024Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “у…
  3. Dec 24, 2023▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем…
  4. Dec 13, 2023Добрыя навiны 🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне…
  5. Dec 8, 2023▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнн…
  6. Dec 1, 2023💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выстав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →