🔖У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Гэтая ўзнагарода, заснаваная 15 гадоў таму, трэці раз уручаецца за межамі Беларусі.
Пераможцамі сталі:
У намінацыі «Праваабаронца года» перамаглі двое: намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і адвакатка Наталля Мацкевіч.
У намінацыі «Журналіст года» лаўрэатам стаў палітвязень Аляксандр Манцэвіч.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» перамагла Служба эвакуацыі фонду «BYSOL».
У новай намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года» праваабаронцы вылучылі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.
Больш падрабязную інфармацыю пра цырымонію ўручэння можна знайсці на сайце Беларускага ПЭНа, які сёлета стаў суарганізатарам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі.
🔗Даведацца больш
Post #3889
187

- ❤ 7