15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця абяшчае праграму! 💃
6 і 7 лістапада літаратурная супольнасць – пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы, рэцэнзенты і чытачы – збярэцца ў Гданьску на Свята беларускай літаратуры. У цэнтры ўвагі будуць новая беларуская проза, пытанні перакладу і кнігавыдання, творчасць пісьменніц, жыццё і праца ў эміграцыі, а таксама развіццё беларускай літаратуры па-за межамі радзімы.
У праграме:
〰️ абвяшчэнне вынікаў прэміі і цырымонія ўручэння (музычныя госці – Лявон Вольскі і гітарыст Павел Трыпуць)
〰️ сустрэчы з аўтаркамі і аўтарамі (Аляксандр Карнаўх, Дзяніс Трусаў, Арцём Шуканаў і іншыя)
〰️ дыскусія пра жанчын у літаратуры
〰️ інтэрактыўныя майстар-класы з Перакладчыцкай майстэрняй і «Мовай Нанова»
〰️ выстава графікі Артура Вакарава з вершаванымі тлумачэннямі Сабіны Брыло
〰️ кніжны кірмаш
👉 Чытайце ўсю праграму па спасылцы.
⏰ 6-7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці
🔗 giedroyc.penbelarus.org
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Post #7341
109

- ❤ 8
- 🔥 1