TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 494 subscribers
Post #7340 110
Сёння – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Калі дзяржава прысвойвае сабе права вырашаць, хто павінен жыць, а хто – памерці, гэта ставіць пад пагрозу саму ідэю правоў чалавека. Беларускі ПЭН далучаецца да Тыдня супраць смяротнага пакарання, бо жыццё кожнага чалавека мае безумоўную каштоўнасць.

З гэтай нагоды мы хочам узгадаць апублікаваную намі раней прамову Максіма Знака, агучаную на Дзявятым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання (беларускі сайд-івэнт):

«Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі не толькі ў тым, што яно існуе, але і ў тым, што сама працэдура – гэта псіхалагічнае катаванне. У законе прапісана, што асуджанаму на смерць не паведамляюць, калі адбудзецца расстрэл. Яго ніколі не папярэджваюць загадзя. Ён проста чакае, гэтае чаканне можа быць доўгім ці кароткім. Ён не можа падрыхтавацца, не можа развітацца. Больш за тое, месца пахавання і дэталі выканання прысуду – найвышэйшая дзяржаўная таямніца».


👉 Прамову можна прачытаць па-англійску і па-беларуску.
  • 🔥 4
  • 🕊 1
More from @penbelarus
  1. Oct 13, 2026Культурныя правы – неад’емная частка правоў чалавека ✅ 13 кастрычніка старшыня Беларускага…
  2. Oct 13, 2026Зарэгіструйцеся на цырымонію ўручэння прэміі Анемпадыстава! Менш чым праз два тыдні сустрэ…
  3. Oct 12, 2026Знаёмімся з чарговымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Алена Нядзельская – вок…
  4. Oct 12, 2026Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі Беларускі ПЭН дал…
  5. Oct 12, 202615-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця абяшчае праграму! 💃 6 і 7 лістапада літаратурна…
  6. Oct 9, 2026Знаёмімся з фіналістамі прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку: Дзмітрый Дзміт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →