TGViewer
Channel Public Channel
Смяротнае пакаранне ў Беларусі

Смяротнае пакаранне ў Беларусі

@niepakaranniu

Актуальная інфармацыя пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі і свеце.

☎️ Звязацца з праваабаронцамі: @niepakaranniu_bot
🔗 Больш інфармацыі: https://dp.spring96.org/be
Subscribers
330
Photos
320
Videos
30
Links
390
Recent Posts 9 shown
Post #610 42

Forwarded from Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka (Леанід Судаленка)

10 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ.
ПРЫЧЫНА №8. ЧАМУ БЕЛАРУСЬ ЗАСТАЛАСЯ З РАССТРЭЛАМІ?


Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе смяротныя прысуды ўсё яшчэ прыводзяцца ў выкананне.

Калі небяспечнага чалавека можна ізаляваць ад грамадства пажыццёва, навошта дзяржаве захоўваць права забіваць? Адмена смяротнага пакарання не азначае адмовы ад пакарання. Злачынца павінен адказваць за зробленае.

Але паміж пакараннем і забойствам чалавека дзяржавай ёсць мяжа. Правасуддзе можа быць строгім, не становячыся смяротным.


Дзяржава можа караць, але дзяржава не павінна забіваць.

⚪️🔴⚪️ #СмяротнаеПакаранне #10Прычын #Беларусь #ПравыЧалавека #ПраваНаЖыццё
  • 👍 3
  • 🔥 2
Post #609 57

Forwarded from Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka (Леанід Судаленка)

10 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ
ПРЫЧЫНА №7. РАССТРАЛЯЛІ СЫНА. А ДЗЕ МАГІЛА?

Смяротны прысуд закранае не толькі асуджанага.

Гамяльчаніна Аляксандра Грунова прысудзілі да смяротнага пакарання, мы звярталіся ў Камітэт ААН па правах чалавека, але яго ўсё ж расстралялі.

Яго маці Вользе не выдалі цела сына і не паведамілі месца пахавання, у яе няма нават магілы, куды яна можа прыйсці. Прысуд вынеслі сыну, а пакаранне працягнулася для маці.


Дзяржава можа караць. Але дзяржава не павінна забіваць.

⚪️🔴⚪️ #СмяротнаеПакаранне #ПравыЧалавека #Беларусь #10Прычын
  • ❤ 1
Post #604 74
⚽️ «Футбол за жыццё»: у Варшаве прайшоў першы футбольны турнір супраць смяротнага пакарання

10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, у Варшаве адбыўся першы футбольны турнір «Футбол за жыццё», арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

На поле выйшлі змяшаныя каманды, у складзе якіх гулялі і хлопцы, і дзяўчаты. Пераможцай турніру стала міжнародная каманда, якая аб’яднала ўдзельнікаў з Беларусі і Украіны. Па выніках гульняў удзельнікі атрымалі медалі, а пераможцы — кубак.

💬 Падчас турніру каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда нагадаў, чаму важна гаварыць пра праблему смяротнага пакарання ў самых розных фарматах.

«Мы заўсёды шукалі розныя, на першы погляд нетрадыцыйныя спосабы, каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Шмат гадоў таму ў Беларусі праходзіў „Рок за жыццё“ — канцэрты супраць смяротнага пакарання, якія ладзіліся ў Мінску, Віцебску, Магілёве і Брэсце. Цяпер у нас з’явіўся яшчэ адзін кірунак — спартыўны», — адзначыў праваабаронца.


Арганізатарская каманда спадзяецца, што «Футбол за жыццё» стане штогадовай традыцыяй і будзе збіраць усё больш людзей вакол тэмы права на жыццё.

«Вельмі хочацца, каб ужо ў найбліжэйшай будучыні на такіх турнірах мы гаварылі не пра тое, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне, а пра тое, што яно нарэшце адмененае», — падкрэсліў Андрэй Палуда.


❤️ Дзякуй усім, хто выйшаў на поле, падтрымліваў каманды і дапамог правесці наш першы турнір!
  • ❤‍🔥 4
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 🔥 1
  • 💘 1
Post #603 64

Forwarded from Ateo Breaking

Папа Римский Лев XIV высказался против применения смертной казни

Он заявил, что такая мера недопустима, так как нарушает неприкосновенность и достоинство человека. Общее благо и требования правосудия, по его мнению, можно обеспечить иными путями.
  • ❤ 5
  • 👍 3
Post #598 62

Forwarded from Права человека в Беларуси belhelcom

Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится Беларусь в этом вопросе.

В нашем новом материале разбираем подробности:

🔴Лихие 90е vs спокойные 2020-е. История белорусской смертной казни выглядит парадоксально: в годы, которые принято вспоминать как время преступности, хаоса и нестабильности, законодатель последовательно ограничивал применение высшей меры. А в годы декларируемой стабильности — вновь начал расширять.

🔴Смертная казнь как разменная монета. Казус Кригера. Гражданина Германии приговорили в Беларуси к расстрелу, затем помиловали и обменяли. На тот момент УК предусматривал при помиловании замену смертной казни пожизненным заключением, но не непосредственное освобождение. Спустя время эту норму изменили задним числом.

🔴Смертная казнь за покушение на преступление. До 2022 года смертную казнь за неоконченное преступление назначать было нельзя. Теперь она может быть назначена за покушение на четыре конкретных преступления террористической направленности.

🔴Смертная казнь за государственную измену С 2023 года в Беларуси смертную казнь можно назначить за государственную измену. Это противоречит международным стандартам, допускающему её лишь за наиболее тяжкие преступления, связанные с умышленным лишением жизни.

🔗Детали по ссылке https://belhelcom.org/ru/topic-material/smertnaya-kazn-v-belarusi-fakty-zakonodatelstvo-praktika
  • 👍 2
Post #595 63
Смяротнае пакаранне ў Беларусі 📍 Заўтра сустракаемся ў Кракаве: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам? Што будзем абмяркоўваць: ▪️ як у аўтарытарных дзяржавах смяротнае пакаранне і пагроза яго прымянення могуць станавіцца інструментам ціску і запалохвання; ▪️ што…
❤️ Дзякуй усім, хто ўчора прыйшоў на нашу сустрэчу ў Кракаве!

9 кастрычніка ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання сустрэліся з беларусамі і беларускамі ў Кракаве, каб разам з каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэем Палудам пагаварыць пра тое, як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам.

Ад Ірана да Беларусі — абмеркавалі, як дзяржавы выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне, каб кантраляваць грамадства, і чаму гэтае пытанне застаецца актуальным.

Пра што гаварылі?

▪️ Пра Іран і міжнародны кантэкст. Як смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца для запалохвання і ціску, у тым ліку ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў.

▪️ Пра Беларусь. Як у 2022–2023 гадах улады пашырылі магчымасці прымянення смяротнага пакарання, у тым ліку за асобныя злачынствы, звязаныя з тэрарызмам і дзяржаўнай здрадай.

▪️ Пра закрытасць сістэмы. Чаму ў Беларусі так складана даведацца пра вынясенне і выкананне смяротных прысудаў, а сем’і асуджаных не ведаюць даты расстрэлу і месца пахавання сваіх блізкіх.

▪️ Пра права на жыццё. Чаму нават за самыя цяжкія злачынствы магчыма прызначаць суровае пакаранне без пазбаўлення чалавека жыцця.

А яшчэ паразмаўлялі, адказалі на пытанні і праверылі веды ў невялікім квізе!

Дзякуй усім за цікавасць, пытанні і ўдзел у размове. Асабліва каштоўна, што падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання такія сустрэчы адбываюцца ў розных гарадах і збіраюць людзей, якім важная тэма права на жыццё.

Да новых сустрэч!
  • 👍 2
Post #594 54
🔴 «Чырвоная пляма на карце Еўропы»

Пакуль усё больш краін свету адмаўляюцца ад смяротнага пакарання, Беларусь застаецца адзінай дзяржавай Еўропы, дзе працягваюць выконваць смяротныя прысуды.

Што кажа міжнародная статыстыка?

Паводле французскай праваабарончай арганізацыі ECPM, 76% краін свету больш не праводзяць пакаранняў смерцю: 62% адмянілі іх, яшчэ 14% фактычна прыпынілі выкананне смяротных прысудаў.

На інтэрактыўнай карце ECPM Беларусь застаецца той самай «чырвонай плямай» сярод еўрапейскіх краін.

Што з міжнароднымі гарантыямі права на жыццё ў Беларусі?

▪️ Беларусь так і не далучылася да Другога факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраванага на адмену смяротнага пакарання.

▪️ Камітэт ААН па правах чалавека неаднаразова ўстанаўліваў парушэнні права на жыццё і права на справядлівы судовы разгляд у справах беларусаў, асуджаных да расстрэлу. Пры гэтым беларускія ўлады выконвалі смяротныя прысуды, нягледзячы на просьбы Камітэта прыпыніць іх выкананне на час разгляду скаргаў.

▪️ У 2022 годзе Беларусь дэнансавала Першы факультатыўны пратакол да Пакта, пазбавіўшы людзей магчымасці падаваць новыя індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН.

▪️ У рэгіёне АБСЕ толькі дзве краіны працягваюць выконваць смяротныя прысуды — Беларусь і ЗША. Пры гэтым у 2022–2023 гадах беларускія ўлады яшчэ і пашырылі заканадаўчыя магчымасці прымянення смяротнага пакарання.

За міжнароднымі дакументамі і статыстыкай — чалавечыя жыцці.

У сёлетнім аналітычным дакуменце АБСЕ пра смяротнае пакаранне апублікавана эсэ праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Ён узгадвае, як падчас зняволення знаходзіўся непадалёк ад камер людзей, асуджаных да расстрэлу.

Адзін з іх, якога называлі «Абрэчаны», чакаў выканання прысуду ўжо чатыры гады. Часам ён крычаў іншым зняволеным, а тыя адказвалі яму словамі падтрымкі.

«Ён чакаў свайго расстрэлу кожны божы дзень, ніколі не ведаючы, калі ён настане, не ведаючы, ці для яго ўзыходзіць сонца.

А потым у адзін дзень яго не стала. Мы больш ніколі не чулі яго голасу».


У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання «Вясна» разбірае, чаму Беларусь застаецца выключэннем на еўрапейскай карце, якія міжнародныя абавязацельствы парушае дзяржава і чаму адмена смяротнага пакарання непасрэдна звязаная з абаронай правоў беларусаў.

🔗 Чытайце поўны матэрыял Вясны
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #588 65
Смяротнае пакаранне ў Беларусі ⚡️ Чакаем усіх ахвотных праз 15 хвілін на полі нумар 4
Чакаем чэмпіёнак і чэмпіёнаў 🏆
  • ❤ 3
  • 👏 2
  • 👍 1
Older posts →

About this channel

How can I read @niepakaranniu without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Смяротнае пакаранне ў Беларусі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Смяротнае пакаранне ў Беларусі have?
Смяротнае пакаранне ў Беларусі (@niepakaranniu) has 330 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Смяротнае пакаранне ў Беларусі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →