TGViewer
Смяротнае пакаранне ў Беларусі Смяротнае пакаранне ў Беларусі @niepakaranniu · 330 subscribers
Post #595 63
Смяротнае пакаранне ў Беларусі 📍 Заўтра сустракаемся ў Кракаве: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам? Што будзем абмяркоўваць: ▪️ як у аўтарытарных дзяржавах смяротнае пакаранне і пагроза яго прымянення могуць станавіцца інструментам ціску і запалохвання; ▪️ што…
❤️ Дзякуй усім, хто ўчора прыйшоў на нашу сустрэчу ў Кракаве!

9 кастрычніка ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання сустрэліся з беларусамі і беларускамі ў Кракаве, каб разам з каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэем Палудам пагаварыць пра тое, як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам.

Ад Ірана да Беларусі — абмеркавалі, як дзяржавы выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне, каб кантраляваць грамадства, і чаму гэтае пытанне застаецца актуальным.

Пра што гаварылі?

▪️ Пра Іран і міжнародны кантэкст. Як смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца для запалохвання і ціску, у тым ліку ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў.

▪️ Пра Беларусь. Як у 2022–2023 гадах улады пашырылі магчымасці прымянення смяротнага пакарання, у тым ліку за асобныя злачынствы, звязаныя з тэрарызмам і дзяржаўнай здрадай.

▪️ Пра закрытасць сістэмы. Чаму ў Беларусі так складана даведацца пра вынясенне і выкананне смяротных прысудаў, а сем’і асуджаных не ведаюць даты расстрэлу і месца пахавання сваіх блізкіх.

▪️ Пра права на жыццё. Чаму нават за самыя цяжкія злачынствы магчыма прызначаць суровае пакаранне без пазбаўлення чалавека жыцця.

А яшчэ паразмаўлялі, адказалі на пытанні і праверылі веды ў невялікім квізе!

Дзякуй усім за цікавасць, пытанні і ўдзел у размове. Асабліва каштоўна, што падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання такія сустрэчы адбываюцца ў розных гарадах і збіраюць людзей, якім важная тэма права на жыццё.

Да новых сустрэч!
  • 👍 2
More from @niepakaranniu
  1. Oct 13, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ. ПРЫЧЫНА №8. ЧАМУ БЕЛАРУСЬ ЗАСТАЛАСЯ З РАССТРЭЛАМІ?…
  2. Oct 12, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ ПРЫЧЫНА №7. РАССТРАЛЯЛІ СЫНА. А ДЗЕ МАГІЛА? Смяротн…
  3. Oct 11, 2026⚽️ «Футбол за жыццё»: у Варшаве прайшоў першы футбольны турнір супраць смяротнага пакаранн…
  4. Oct 11, 2026Папа Римский Лев XIV высказался против применения смертной казни Он заявил, что такая мера…
  5. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  6. Oct 10, 2026🔴 «Чырвоная пляма на карце Еўропы» Пакуль усё больш краін свету адмаўляюцца ад смяротнага…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →