TGViewer
Смяротнае пакаранне ў Беларусі Смяротнае пакаранне ў Беларусі @niepakaranniu · 331 subscribers
Post #604 84
⚽️ «Футбол за жыццё»: у Варшаве прайшоў першы футбольны турнір супраць смяротнага пакарання

10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, у Варшаве адбыўся першы футбольны турнір «Футбол за жыццё», арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

На поле выйшлі змяшаныя каманды, у складзе якіх гулялі і хлопцы, і дзяўчаты. Пераможцай турніру стала міжнародная каманда, якая аб’яднала ўдзельнікаў з Беларусі і Украіны. Па выніках гульняў удзельнікі атрымалі медалі, а пераможцы — кубак.

💬 Падчас турніру каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда нагадаў, чаму важна гаварыць пра праблему смяротнага пакарання ў самых розных фарматах.

«Мы заўсёды шукалі розныя, на першы погляд нетрадыцыйныя спосабы, каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Шмат гадоў таму ў Беларусі праходзіў „Рок за жыццё“ — канцэрты супраць смяротнага пакарання, якія ладзіліся ў Мінску, Віцебску, Магілёве і Брэсце. Цяпер у нас з’явіўся яшчэ адзін кірунак — спартыўны», — адзначыў праваабаронца.


Арганізатарская каманда спадзяецца, што «Футбол за жыццё» стане штогадовай традыцыяй і будзе збіраць усё больш людзей вакол тэмы права на жыццё.

«Вельмі хочацца, каб ужо ў найбліжэйшай будучыні на такіх турнірах мы гаварылі не пра тое, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне, а пра тое, што яно нарэшце адмененае», — падкрэсліў Андрэй Палуда.


❤️ Дзякуй усім, хто выйшаў на поле, падтрымліваў каманды і дапамог правесці наш першы турнір!
  • ❤‍🔥 4
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 🔥 1
  • 💘 1
More from @niepakaranniu
  1. Oct 14, 2026«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакаран…
  2. Oct 13, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ. ПРЫЧЫНА №8. ЧАМУ БЕЛАРУСЬ ЗАСТАЛАСЯ З РАССТРЭЛАМІ?…
  3. Oct 12, 202610 ПРЫЧЫН СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ ПРЫЧЫНА №7. РАССТРАЛЯЛІ СЫНА. А ДЗЕ МАГІЛА? Смяротн…
  4. Oct 11, 2026Папа Римский Лев XIV высказался против применения смертной казни Он заявил, что такая мера…
  5. Oct 10, 2026Сегодня - во Всемирный день против смертной казни — хотим поговорить, где сейчас находится…
  6. Oct 10, 2026❤️ Дзякуй усім, хто ўчора прыйшоў на нашу сустрэчу ў Кракаве! 9 кастрычніка ў межах Тыдня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →