TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 494 subscribers
Post #7345 54
Культурныя правы – неад’емная частка правоў чалавека ✅

13 кастрычніка старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай узяла ўдзел у сайд-івэнце Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ, арганізаваным Беларускім Хельсінкскім камітэтам. Тэма: «Правы ў цені: эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы ў сістэме палітычных рэпрэсій у Беларусі».

У сваім выступе Таццяна распавяла пра забароненыя ў Беларусі кнігі, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, праблемы выкарыстання беларускай мовы ў Беларусі, а таксама перашкоды для рэалізацыі моўных і культурных правоў.

Яна падкрэсліла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не паляпшаецца. Як прыклад – хваля пераследу незалежных выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, у тым ліку фактычнае спыненне дзейнасці «Тэхналогіі», аднаго з найстарэйшых незалежных выдавецтваў.

Асаблівую ўвагу Таццяна звярнула на лёс Вацлава Арэшкі – палітзняволенага культуролага, які за кратамі цалкам страціў зрок. Яго стан патрабуе неадкладнага рэагавання, а сам Вацлаў – тэрміновага вызвалення.
  • ❤ 4
  • 👍 3
More from @penbelarus
  1. Oct 13, 2026Зарэгіструйцеся на цырымонію ўручэння прэміі Анемпадыстава! Менш чым праз два тыдні сустрэ…
  2. Oct 12, 2026Знаёмімся з чарговымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Алена Нядзельская – вок…
  3. Oct 12, 2026Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі Беларускі ПЭН дал…
  4. Oct 12, 202615-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця абяшчае праграму! 💃 6 і 7 лістапада літаратурна…
  5. Oct 10, 2026Сёння – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Калі дзяржава прысвойвае саб…
  6. Oct 9, 2026Знаёмімся з фіналістамі прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку: Дзмітрый Дзміт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →