У дэмсіл з’явіўся офіс у Савеце Еўропы
@pozirkonline са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай паведамляе, што дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.
Вядома, што офіс будзе выкарыстоўвацца для правядзення сустрэч і кансультацый у рамках працы кантактнай групы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
«Той факт, што дэмакратычныя сілы цяпер маюць афіцыйнае месца для працы ў Савеце Еўропы, падкрэслівае, што супрацоўніцтва інстытуцыаналізаванае і сігналізуе аб прызнанні дэмакратычных сіл як прадстаўнікоў Беларусі», — адзначыла прэс-служба Ціханоўскай.
Post #30295
55.9K

- ❤ 901
- 👍 238
- 🤣 19
- 👎 5
- 😢 1