TGViewer
Channel Public Channel
Позірк. Навіны пра Беларусь

Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers
2.75K
Photos
38.2K
Videos
1.1K
Links
33.1K
Recent Posts 18 shown
Post #47914 25
П'янага беспраўніка спынялі са стральбой у Докшыцкім раёне

Каля 4 гадзін 30 хвілін супрацоўнікі ДАІ падалі кіроўцу легкавога ВАЗа сігнал аб спыненні, які той праігнараваў, паведаміла МУС.

"Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху, было прынята рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі", — гаворыцца ў рэлізе.


Кіроўца будзе пазбаўлены права кіравання тэрмінам на пяць гадоў, а таксама аштрафаваны на 200 базавых велічынь. За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі кіроўца і пасажыр адпраўленыя ў ізалятар.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
Post #47913 117
Начальник Генштаба Павел Муравейко назначен замглавы администрации Лукашенко

На освобожденную должность в военном ведомстве назначен 49-летний Владимир Белый.

Кадровые решения Лукашенко объяснил тем, что ему “очень важно иметь несколько альтернативных точек зрения на ситуацию в <…> силовых подразделениях“, сообщает телеграм-канал “Пул Первого”.

“Я хочу, чтобы наши Вооруженные силы были готовы к самым серьезным столкновениям, мероприятиям, чтобы их избежать“, — заявил руководитель Беларуси.


✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Павел Муравейко. Архивное фото: Минобороны
  • 👎 1
  • 🤔 1
Post #47912 155
“Мінскэнерга” кампенсуе шкоду пацярпелым ад прарыву трубы на вуліцы Жукоўскага

Адзначаецца, што ўчора ад прарыву магістральнага вадаправода па вул. Жукоўскага ў Мінску былі пашкоджаныя вокны ў кватэрах на 4-м і 5-м паверхах размешчанага побач шматпавярховага дома, таксама пацярпеў адзін аўтамабіль.

Як паведаміў намеснік галоўнага інжынера філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” прадпрыемства “Мінскэнерга” Андрэй Мацкевіч, у арганізацыі ёсць дагавор страхавання на выпадкі няштатных сітуацый.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ліквідацыя наступстваў аварыі на вул. Жукоўскага ў Мінску. Фота: "Мінскэнерга"
  • 👍 2
Post #47911 197
У Беларусі больш за 17 тыс. пустуючых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду — Мінжылкамгас

"Каля 165 тыс. жылых памяшканняў арэндных, то 8% з іх пустуюць больш за паўгода. Гэта тая "чырвоная зона", якая заслугоўвае асаблівай увагі з боку дзяржавы ў цэлым", — паведаміў учора намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка.

"Ёсць механізмы прадастаўлення гэтага арэнднага жылля пры ўмове, што наймальнік выканае рамонт <...>. Ёсць магчымасць продажу гэтых жылых памяшканняў грамадзянам у цэлым, якія жадаюць набыць гэта пустуючае жыллё. Паколькі гэта дзяржаўная ўласнасць, ёсць механізм правядзення аўкцыёнаў", — паведаміў Рамашка.


Паводле яго інфармацыі, сумесна з Дзяржкаммаёмасцю на базе адзінага рэестра нерухомай маёмасці створаны партал, куды ўносяцца ўсе пустуючыя дамы, якія можна будзе выкупіць або ўзяць у арэнду.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) 1prof.by
  • 🤔 2
Post #47910 185
☝️“Аналітыка ад Позірку”. С начала года население купило наличной и безналичной иностранной валюты на 9,2 млрд долларов в эквиваленте, а продало на 10,8 млрд. Чистая продажа составила 1,61 млрд долларов.

Можно сказать, доллар утратил свое сакральное значение. Цену отпуска, автомобиля или квадратного метра белорусы все чаще считают в рублях.

Население вместе с нерезидентами все больше выступает поставщиком валюты, тогда как предприятия-резиденты остаются ее чистыми покупателями. И этому есть неожиданное объяснение: уехавшие белорусы не перестали быть частью белорусской экономики. Наоборот, их значение для валютной устойчивости страны только возрастает, пишет в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.

🗝 Без VPN

#аналітыка_позірку
Pozirk На доллар уже не молятся. Как белорусы стали поставщиками валюты для экономики | Pozirk Опубликовано на открытой версии “Позірку“ 27 сентября 2026 года в 13:40 За январь — август население Беларуси на чистой основе рассталось с валютой на 1,6
  • 🤔 3
  • 😢 1
Post #47909 199
В МВД назвали “угрозой безопасности” соцсеть “Тредс”

Представитель МВД Наталья Сахарчук объяснила угрозу тем, что “многие люди вообще не понимают эту социальную сеть”. По выражению представителя МВД, “все прекрасно поняли одно, что достаточно написать какую-то эсэмэску в “Тредс” и последует реакция“.

“Нужно думать головой, что вы размещаете в любой из социальных сетей, потому что последствия себя не заставят ждать”, — пригрозила она и порекомендовала пользоваться чат-ботом или звонить на 102, если есть желание что-то сообщить милиции.


☝️В апреле 2026 года председатель Совета Республики Наталья Кочанова предложила ввести ответственность за “абсолютно недостоверные“ жалобы в социальных сетях.

✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: Towfiqu Barbh / unsplash.com
  • 😁 3
  • 🤯 1
  • 🎉 1
Post #47908 202
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 28 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:

▪️Прэзентацыя рамана Аляксея Дзікавіцкага "Вяртанне Эльзы"у Бруселі (Wetenschapstraat 23, 18:00)

▪️Спектакль "Суседзі ці хачу на Сейшэлы" (Мінск, КЗ "Мінск", 19:00)

▪️"Тайны музыкі і гукаў" (Мінск, Інтэрактыўным Музеі Музыкі, 10:00)

▪️Выстава жывапісу Генадзя Козела "Сімбіёз" (Мінск, "БелАрт, 11:00)
  • 👍 4
Post #47905 315
🌙 Галоўныя навіны - 20 - 27 верасня

❗️СБУ паведаміла пра затрыманне у Кіеве агента ФСБ — трапіла ва Украіну праз Беларусь, планавала забойства расійскага апазіцыянера

↔️ Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі сустрэліся ў Нью-Ёрку.

🏫 Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча.

🇫🇮 Фінляндыя выдаткуе яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.

📸 Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы

📑 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы

☝️ Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

❗️ Кіраўнік МЗС Польшчы: Беларусы вельмі занепакоеныя ўцягваннем у вайну

📑 Агульны суд ЕС пакінуў у сіле санкцыі супраць МАЗа і БелАЗа

📹 Вераніка Л. для "Позірку". У Варшаве адкрылася выстава "Obecność pamięci". Экспазіцыя падсумоўвае мастацкія рэзідэнцыі "Архіў прысутнасці" і "Рэестры памяці"
  • ❤ 2
  • 👍 2
Post #47904 290
ДТЗ у Жабінкаўскім раёне — два чалавекі загінулі, трое пацярпелі

Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жабінкаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

ДТЗ здарылася 27 верасня каля 17:20 на 39-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс” “здзейсніў сутыкненне з “Фольксвагенам”, які спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам для пропуску пешахода”, адзначае ведамства.

Звяртаецца ўвага, што на гэтым участку дарогі “ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці на 70 км/г”.

МУС паведамляе, што ў выніку ДТЗ кіроўца “Фальксвагена” і дзяўчына-пасажыр “Мерседэса” загінулі. Кіроўца і два пасажыры “Мерседэса” дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
  • 😢 2
Post #47903 299
Міжнародная канфедэрацыя практычнай стральбы дазволіла беларусам з дзяржсімволікай удзельнічаць у спаборніцтвах

Генеральная асамблея Міжнароднай канфедэрацыі практычнай стральбы (IPSC) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.

Адзначаецца, што стралкі з дзвюх краін змогуць спаборнічаць з 1 студзеня 2027 года, ім дазволена выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку.

Рашэнне аб допуску беларусаў і расіян прынята большасцю галасоў удзельнікаў Генасамблеі.

З 2018 года IPSC узначальвае расіянін Віталь Кручын. Практычная стральба не з’яўляецца алімпійскім відам спорту. Праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kalashnikov.club
  • 👎 8
Post #47902 313
Два беларускія грузавікі трапілі пад удары дронаў у Бранскай вобласці

Гэта адбылося недалёка ад пункта пропуску Чырвоны камень, паведамляе выданне “Флагшток”.

Пункт Чырвоны камень знаходзіцца на беларуска-расійскай мяжы, на сумежным баку ў Гомельскай вобласці мае назву Селішча.

Са спасылкай на відэа ў сацыяльных сетках выданне паведамляе, што ад атакі дрона пацярпела фура “Рэно”, якая перавозіла кавуны.

“Кабіна цалкам згарэла, паўпрычэп пашкоджаны. Відэа знятае ў пятніцу, 25 верасня, за 30 км ад памежнага пераходу Чырвоны Камень”,

— адзначаецца ў публікацыі.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
  • 👎 1
  • 🔥 1
  • 😱 1
  • 😢 1
Post #47901 304
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у РФ у вучэннях АДКБ

Аб пачатку камандна-штабных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы “Узаемадзеянне-2026”, “Пошук-2026” і “Эшалон-2026” паведамляе Міністэрства абароны.

Адзначаецца, што вучэнні праходзяць “на палігоне ў Расійскай Федэрацыі”, у іх задзейнічаныя воінскія кантынгенты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 aa.com.tr
  • 👎 4
Post #47900 284
У цэнтры Мінска здарыўся парыў трубаправода, абмежавана водазабеспячэнне ў 14 дамах

Аб лакалізацыі парыву трубаправода ў раёне вул. Жукоўскага (цэнтр Мінска) паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.

Адзначаецца, што парыў адбыўся 27 верасня, ён суправаджаўся “моцным выкідам вады”.

“Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя чатыры аварыйныя брыгады філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга”,

— гаворыцца ў паведамленні.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
  • 🎉 4
  • 😢 2
Post #47899 287
Рыжанкоў абмеркаваў з кіраўніком МЗС Непала прыцягненне з гэтай краіны ў Беларусь працоўных мігрантаў

Аб сустрэчы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з калегам з Непала Шышырам Ханалам паведамляе Беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Сустрэча прайшла на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Падчас перамоваў, як заяўляецца, бакі “надалі асаблівую ўвагу стварэнню дзейснага механізму арганізаванага прыцягнення грамадзян Непала для працаўладкавання ў Беларусі, які прадугледжвае абарону іх працоўных і сацыяльных правоў, а таксама забеспячэнне бяспекі”.

“Суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні міжведамасных кансультацый па гэтым пытанні пры каардынацыі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін”,

— адзначае МЗС.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
  • 👎 3
Post #47898 287
Пяць аўтамабіляў гарэлі ноччу на паркінгу ў Мінску, МНС ліквідавала пажар

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб ліквідацыі пажару на паркінгу ў жылым доме па вуліцы Магнітнай у Мінску.

Пажар здарыўся ў ноч на 27 верасня.

“На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС адбывалася гарэнне пяці легкавых аўтамабіляў у паркінгу жылога дома”,

— гаворыцца ў паведамленні.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
  • ❤ 2
  • 👍 1
  • 😱 1
Post #47897 317
Колькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла 16 тыс.

16.264 вакансіі адкрыта на 27 верасня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.

Раней “Позірк” паведамляў, што 20 верасня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 15.981. Такім чынам, за тыдзень іх колькасць павялічылася на 283 (+1,8%).

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kasheloff.ru
  • 👍 2
  • 😱 2
Post #47896 285
Лукашэнка разлічвае на "якасна новы ўзровень” супрацоўніцтва з Туркменістанам

Мінск і Ашхабад “сумеснымі намаганнямі змогуць задзейнічаць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва і вывесці яго на якасна новы ўзровень”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 27 верасня прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Днём незалежнасці.

“Прытрымліваючыся ўласнага шляху развіцця і будучы прыкладам пастаяннага нейтралітэту, Ашхабад забяспечвае паступальны рост дабрабыту грамадзян краіны, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай бяспекі і стабільнасці”,
— цытуе віншавальніка яго прэс-служба.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 flagi-shop.pl
  • 👎 3
  • ❤ 1
  • 😁 1
Post #47895 313
З пачатку года ад агню ў Беларусі загінула амаль 400 чалавек

Тры чалавекі загінулі ад агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 верасня да 6:00 27-га), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смерць двух чалавек зафіксавана ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць), аднаго — у Рагачоўскім (Гомельская).

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МНС
  • 😢 4
Older posts →

About this channel

How can I read @pozirkonline without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Позірк. Навіны пра Беларусь: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Позірк. Навіны пра Беларусь have?
Позірк. Навіны пра Беларусь (@pozirkonline) has 2.75K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Позірк. Навіны пра Беларусь know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →