✊Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам
У Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь на сёння прызначана пасяджэнне па справе Бабарыкі, які быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.
«Прадстаўніца Пасольства Германіі ў Мінску разам з прадстаўнікамі іншых дыпмісій у Беларусі прыйшлі сёння да будынка суда да пачатку пасяджэння, каб выказаць сваю салідарнасць з Віктарам.
Ад Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навінай стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах.
Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве нямецкіх дыпламатаў.
Post #22181
3.86K

- ❤ 111
- 👍 17
- 👎 1
- 🥱 1