TGViewer
Channel Public Channel
STATKEVICH M

STATKEVICH M

@statkevichm

Subscribers
2.03K
Photos
18
Videos
2
Links
1
Recent Posts 20 shown
Post #138 970
ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА
перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г.
Паважаны Вярхоўны Савет! Прыйшоў час, калі на самым высокім заканадаўчым узроўні разглядаюцца пытаньні зацьвярджэньня гістарычна-нацыянальных сымбаляў беларускага народу — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў беларускай дзяржавы.
Пытаньні, як тут ужо казалася, вельмі важныя, складаныя і заблытаныя як палітыкамі, гэтак і навукоўцамі. Склалася так, што мы цяжка і доўга ішлі да ўсьведамленьня неабходнасьці зрабіць менавіта гэта. Ня буду называць прычыны, зь якіх тое не было зроблена раней. Можна толькі сказаць, што ў мінулым была і нерашучасьць у доказах з боку навукоўцаў, зьвязаная, відаць, з палітыканствам, непрыманьнем некаторымі коламі рэальных гістарычных і нацыянальных асаблівасьцяў нашага народу.
Я ў свой час даволі падрабязна вывучаў гэтую праблему. Уважліва пазнаёміўся з высновамі і прапановамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР, прэзыдыюму Беларускай Акадэміі навук, вядомага навукоўцы, прафэсара Анатоля Грыцкевіча. Яны, на мой погляд, дастаткова пераканаўчыя і даказваюць неабходнасьць зацьвярджэньня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».
Праўда, ёсьць і матэрыялы (пра гэта казалася з гэтай трыбуны), якія гавораць, што нацыянальная сымболіка выкарыстоўвалася ў свой час праціўнікамі народу, захопнікамі ў гады Вялікай айчыннай вайны. Некаторыя таварышы ставяць пытаньне: а ці можам мы пасьля гэтага выкарыстоўваць названыя сымбалі ў якасьці дзяржаўных? Народны дэпутат Трусаў ужо адказваў на гэтае пытаньне. Я хачу толькі дадаць, што фашыстоўскія прапагандысцкія службы дзейнічалі вельмі спрытна і хітра. Тыя дзеячы выкарыстоўвалі гістарычную нацыянальную сымболіку ня толькі ў нас у Беларусі, але і практычна ва ўсіх акупаваных краінах. Гэта тычыцца і Францыі, і Польшчы, і Украіны, і нават Расеі.
Рабілася гэта дзеля таго, каб у чыста прапагандысцкіх мэтах заваяваць грамадзкую думку, давер, каб прыцягнуць насельніцтва на свой бок і паказаць сябе зь лепшага боку перад усясьветнай супольнасьцю. На нашай зямлі гэта было тым болей зручна і выйгрышна, паколькі тут у свой час настойліва адмаўлялася старая гістарычная сымболіка і паўсюль уводзілася новая.
Апроч сказанага, гэтыя прыклады паказваюць толькі тое, на мой погляд, што гэтая сымболіка рэальная і ў свой час гістарычна была агульнапрызнаная. Нейкіх іншых нацыянальна-гістарычных сымбаляў (больш папулярных, больш распаўсюджаных), Беларусь ня мела. І самае галоўнае: тое, што здаўна належыць народу, нікому ніколі нельга ні запляміць, ні забраць, ні зьмяніць.
Несумненна, што аднаўленьне нацыянальнай дзяржавы, умацаваньне яе сувэрэнітэту, немагчыма без нацыянальна-гістарычнай сымболікі. Станоўчае рашэньне гэтага пытаньня Вярхоўным Саветам Беларусі, на мой погляд, асабліва важна цяпер для рэспублікі, паколькі гэта засьведчыць, што ў Беларусі існуе нацыянальная згода, кансалідацыя ўсіх сілаў у вырашэньні самых складаных задач, якія стаяць перад грамадзтвам. Пакажа, што наша рэспубліка цьвёрда пайшла новым, дэмакратычным шляхам разьвіцьця і не зьбіраецца з гэтага шляху адступаць
  • ❤ 61
  • ❤‍🔥 20
  • 👍 12
  • 👏 5
  • 💔 4
  • 💯 3
  • ⚡ 2
  • 🤡 1
  • 🫡 1
Post #137 920
ПАТРЫЁТ
35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў нашай краіны старадаўні герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Чалавека, які сваім выступам здолеў пераламіць настроі большасці дэпутатаў на карысць гэтага рашэння, звалі Георгій Станіслававіч Таразевіч. Я асабіста добра ведаў яго і хацеў бы распавесці пра гэту выбітную, але незаслужана забытую асобу.
Нарадзіўся Георгій Таразевіч ў 1937 годзе ў сучасным Мядзельскім раёне. Працаваў старшынём Мінскага гарвыканкама, быў старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і на гэтай пасадзе стаў адзіным з кіраўнікоў рэспублікі, які сказаў народу праўду пра тое, што, насамрэч, адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі. Быў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Быў даверанай асобай Гарбачова. У гэтай якасці быў накіраваны у Вільнюс, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася ў Літоўскай ССР пасля таго, як у студзені 1991 года савецкія войскі танкамі душылі людзей каля Вільнюскай тэлевежы. Пасля гэтага генералы патрабавалі шырокамаштабнай вайсковай аперацыі супраць прыхільнікаў незалежнасці Літвы. Але Георгій Станіслававіч сустрэўся з рознымі бакамі канфлікту і ў сваім дакладзе Гарбачову катэгарычна выступіў супраць ўжывання вайсковай сілы. У выніку эскалацыя была спынена. Дарэчы, як ён распавядаў мне, найбольш поўную і аб'ектыўную карціну сітуацыі яму абмаляваў тады ўжо былы кіраўнік мясцовай кампартыі Альгірдас Бразаўскас. Накіроўваўся ў іншыя "гарачыя кропкі" СССР. Напрыклад, аб'ектыўныя высновы камісіі, у якую ён уваходзіў, па падзеям у Грузіі, дзе салдаты сапёрнымі рыдлёўкамі забівалі дэманстрантаў, былі адрынуты З'ездам народных дэпутатаў СССР, "як прадузятыя".
Пасля распаду СССР працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, потым амбасадарам нашай краіны ў Польшчы. Пасля рэферэндуму 1995 года публічна назваў яго ініцыятара "дурнем" і пайшоў у адстаўку. Быў абраны старшынём Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі Народнай Грамады. Ад нашай партыі ў 1996 годзе ён абраўся дэпутатам Мінскага гарсавета, дзе карыстаўся павагай большасці дэпутатаў.
Я лічу Георгія Станіслававіча сваім палітычным настаўнікам. У складаных сітуацыях я, ф зьвяртаўся да яго за парадай. Яго палітычны досвед быў унікальным, рэкамендацыі заўсёды слушнымі, а тлумачэнні іх вельмі глыбокімі. У мяне іншым разам былі ўражанні, што ён проста ўспамінае аналагічную сітуацыю. Але самае галоўнае - ён быў вельмі прыстойным інтэлігентным чалавекам, бясспрэчным патрыётам Беларусі.
Менавіта таму 35 гадоў таму патрыятычная меньшасць Вярхоўнага Савета запрасіла яго выступіць, а пракамуністычная большасць прыняла яго аргументы, што, няхай пакуль на некалькі год, вярнула нам 700-гадовы герб "Пагоня" і сцяг яго колераў.
Георгія Станіслававіча не стала ў 2003 годзе. Ён пахаваны на Ўсходніх могілках Мінска. Яго надмагілле выканана ў бела-чырвона-белых колерах.
Думаю, што лепей за ўсё было б даць слова самому Георгію Станіслававічу. Ніжэй будзе тэкст той яго прамовы 35 гадоў таму, захаваны дзякуючы тагачаснаму дэпутату Сяргею Навумчыку.
  • 👍 38
  • ❤ 26
  • 🙏 5
  • 💔 2
  • ⚡ 1
Post #136 1.47K
ПРАВІЛА ГАНДЛЮ
Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязняў і засмучаўся, што замест абяцанай прадстаўніком адміністрацыі ЗША іх вялікай колькасці, на волю выйшлі толькі 25 чалавек.
Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па "здзелках", але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцьці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару.
Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы.
Але, усё роўна, дзякуй!
Віншую вызваленых ды іх блізкіх!
А тым, хто яшчэ ў зняволенні за свае перакананні, зычу цярпення і волі!
Трымайцеся, браты і сёстры!
  • ❤ 118
  • 👍 28
  • 🫡 9
  • 🙏 6
  • 💯 3
  • 👏 2
  • 🕊 2
Post #135 3.82K
НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ"
Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў новых ўмовах і часта дзеляцца перажытым у зняволенні. Некаторыя нават ужо лічаць сябе спецыялістамі па настроям у "праваахоўных" структурах. Напрыклад, якія з іх за што "топяць", якія добра сябе паводзяць, якія кепска. Усе, хто прайшоў праз машыну падаўлення рэжыму, павінны зразумець, што яе вінцікі не добрыя і не кепскія да тых, хто ў яе патрапіў. Яны проста вінцікі, дэталі гэтай машыны, а мы для іх толькі праца. Як кавалак дрэва для механічнай пілы на пілараме. Адрознае стаўленне да нас выклікана проста іх рознымі функцыямі ў гэтай машыне падаўлення. Хаця нязначныя персанальныя адрозненні таксама магчымыя, але яны, звычайна, знаходзяцца ў прыймальным для функцыянавання машыны дыяпазоне. Па іншаму зараз і быць не можа, бо ступень сапраўднай законнасці правячага рэжыму ўжо зразумелая нават самым недалёкім яго служкам. То бок, усе яны разумеюць, каму служаць. Але ж служаць. Таму ў стасунках з "вінцікамі" ніколі не верце ніводнаму іх слову і абяцанням, бо ў вас з імі, калі вы на іншым баку, заўсёды супрацьлеглыя мэты. Майце на ўвазе, што хлусіць вам сярод іх не лічыцца нечым ганебным - гэта проста звычайны там "прафесійны прыём". Таму ва ўсёй сістэме хлусяць, як дыхаюць. А калі, напрыклад, вам даюць "слова афіцэра", то можаце быць упэўненымі, што вас гарантавана падмануць. Абяцаць нешта можа толькі ўнутрана вольны чалавек, а "вінцік" круціцца толькі ў загаданым накірунку і таму нават нешта абяцаць не мае ніякага маральнага права. Дыскутаваць з ім, спрабаваць пераканаць яго ў нечым - марная трата часу. Зьменіцца сітуацыя і яны самі звернуцца да нас ды раскажуць, што яны ўжо даўно ўсё зразумелі і толькі чакалі зручнага моманту.
Цяпер наконт кепскіх і добрых "праваахоўных" структур. Усе яны зараз аднолькавыя, проста, метады ў іх розныя. Напрыклад, "кепскія" аператыўнікі ў калоніі працуюць у шчыльным кантакце з "добрымі" гэбістамі. Дарэчы, асцерагайцеся любых нефармальных кантактаў з апошнімі, што актыўна выкарыстоўвалася да 2020 года. Бо тады наіўны грамадскі актывіст мог нават і не зразумець, што інтэлігентны маёр, які запрасіў папіць кавы ва ўтульнай кавярні і так уважліва слухае яго разважанні пра карыснасць ягонай грамадскай дзейнасьці для дзяржавы, насамрэч ужо фармулюе ў галаве даклад начальству на аснове гэтых разважанняў, які пачынаецца словамі: "По сообщению моего информатора N...". Банальныя прыпіскі ніхто ж не адмяняў. А потым, апынуўшыся ў калоніі, ні сам актывіст, ні яго атачэнне не могуць зразумець, чаму на яго так насядаюць аператыўнікі. А тыя проста атрымалі ад гб дасье на гэтага актывіста, у якім напісана, што ён сексот. І злуюцца, чаго той не хоча працягваць сваё стукацтва ўжо для іх.
Зараз часы іншыя і траціцца на каву яны не будуць. Цяпер у іх іншыя метады. Ды й усе палітычныя "злачынствы" цяпер адбываюцца пераважна ў Сеціве, дзе і "выкрываюцца ". Але гэта правіла - не стасавацца з "товарищами", альбо з суразмоўцамі, нібыта, са "службаў" іншых краін справядлівае і для Сеціва. Калі што, ёсць магчымасць кантактаў у межах юрыдычных працэсуальных норм. Да прыкладу, я адмаўляюся ад любых відаў нават фармальнага стасавання са "службамі" тутэйшага рэжыму: дачы паказанняў, падпісання юрыдычных дакументаў, знаёмства са "справай", удзелу ў "судовых "працэсах і лічу такія паводзіны не толькі маральнымі, але і рацыянальнымі. Праўда, гэта мой персанальны падыход і раіць яго іншым я не наважуся. Зрэшты, акрамя вядомага: "Не вер, не бойся, не прасі", яшчэ нічога лепшага для стасункаў з "вінцікамі" не прыдумана.
  • ❤ 76
  • 👍 39
  • 💯 27
  • 🫡 8
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #134 4.49K
Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі іх да выканання свайго важнейшага абавязку. Але ніхто з нас не шкадаваў і не шкадуе пра зробленае. Яно было таго вартым.
Тады для нас, таксама, было важным нагадаць, што ў жылах сучасных беларусаў цячэ кроў ваяроў-пераможцаў. Праз 7 гадоў пасля той акцыі дзесяткі тысячаў патрыётаў выйшлі на Марш свабоды 17 Кастрычніка 1999 года і з дапамогай кавалкаў тратуарнай пліткі растлумачылі правячаму рэжыму, што гандляваць незалежнасцю і выкрадаць сваіх апанентаў не трэба. Хапіла гадоў на 20.
Памятаю, як у тыя часы ўкраінскія дэмакратычныя палітыкі ў размовах са мной захапляліся мужнасцю беларусаў, якія ва ўмовах дыктатуры масава пратэстуюць супраць беззаконня, ды наракалі на абыякавасць і палітычную апатыю сваіх землякоў, якія ў непараўнальна больш бяспечных умовах ніяк не рэагуюць нават на выкраданне і зверскае забойства вельмі папулярнага апазіцыйнага журналіста. Цяпер жа мы бачым, што 30 гадоў свабоды зрабілі ўкраінцаў сапраўднай палітычнай нацыяй.
Некалі беларускія патрыёты назвалі дату 8 верасня Днём беларускай вайсковай славы. Лічу, што гэты дзень павінен стаць яшчэ і пастаянным Днём прысягі будучых афіцэраў - курсантаў вайсковых вучэльняў.
З Днём беларускай вайсковай славы нас, беларусы!

Мікалай Статкевіч, г. Мінск
Беларусь, 8 верасня 2026года
  • ❤‍🔥 98
  • ❤ 42
  • 🫡 16
  • 👍 9
  • 🔥 1
Post #133 4.17K
ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА
Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай гісторыі.
Калі разглядаць у храналагічным парадку, то пачынаць варта аж з 8 верасня (па старому стылю) 1380 года, калі ў бітве на Куліковым полі сыйшліся войскі цемніка Арды Мамая і рускіх княстваў на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем. На баку Дзмітрыя выступілі і палкі беларускіх княстваў ВКЛ - Полацкага, Бранскага і Смаленскага, на чале з князямі Андрэем і Дзмітрыем Альгердавічамі, хаця нашы землі ніколі не былі пад мангольскім панаванем. А спробы манголаў разам а сваімі маскоўскімі васаламі напасьці на іх заўсёды адбіваліся.
Беларускія палкі адыгралі вялікую ролю ў бітве. Магчыма таму, што ў іх княстваў ужо быў досвед перамог над значнымі мангольскімі сіламі. У 1362 годзе ў бітве на Сініх Водах сумесным беларуска-украінскім войскам на чале з вялікім князем ВКЛ Альгердам былі разбіты войскі трох мангольскіх ханаў, у выніку чаго ўкраінскія землі, як і былі заўжды нашы, сталі вольнымі ад мангольскага панавання. Гэты досвед і ўпэўненасць беларускіх палкоў ды палкаводцаў, якую ён ім даў, дапамаглі аб'яднаным войскам перамагчы значныя сілы Арды на Куліковым полі. Праўда, асобнай была пазіцыя вялікага князя ВКЛ Ягайлы, які вёў свае войскі на дапамогу Мамаю, але ўдзелу ў бітве не браў. Думаю, што Ягайла быў добрым геапалітыкам і не хацеў умацавання суседняй  Масквы, што пагражала ў будучым бясьпецы ВКЛ. Тым не меней, мы можам абгрунтавана лічыць дату 8 верасня 1380 года славутай і для сваёй вайсковай гісторыі.
Пра 8 верасня 1514 года - дату славутай перамогі над утрая большым 80-тысячным маскоўскім войскам пад Воршай цяпер ведае амаль кожны беларус.
Дата 8 верасня яшчэ раз адыграла важную ролю ўжо ў сучаснай вайсковай гісторыі нашай краіны. Гэта было ў 1992 годзе. Тады Беларусь падпарадкавала сабе савецкія вайсковыя часткі, размешчаныя на нашай тэрыторыі. Але да сапраўднага беларускага войска ім было яшчэ вельмі далёка. Афіцэры, ураджэнцы пераважна іншых рэспублік СССР, з асцярогай ставіліся да незалежнасці Беларусі і невядома, ці сталі б яны яе бараніць у выпадку агрэсіі іншай былой савецкай рэспублікі. Бо нават не было прававых падстаў патрабаваць гэтага ад іх - яны не прымалі прысягі на вернасць Беларусі, што б зрабіла для іх абарону яе незалежнасці юрыдычна абгрунтаваным абавязкам. Урад Кебіча, як звычайна, ігнараваў праблему, каб "не злаваць Маскву". Таму, мной, як старшынём Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), была вылучана прапанова правесці сімвалічную цырымонію прысягі на вернасць Беларусі ў цэнтры Мінска менавіта ў гадавіну перамогі пад Воршай, каб як мага шырэй паведаміць беларусам пра славутую перамогу іх продкаў. Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, вядомы гісторык Міхась Ткачоў адразу ж падтрымаў гэтую прапанову. Як і лідар БНФ Зянон Пазняк, які прапанаваў БЗВ дапамогу сваёй партыі ў арганізацыі прысягі. Акцыя адбылася 8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці Мінска. Было вельмі добрае яе мастацкае і музычнае  афармленне, за якое ад БНФ адказваў вядомы мастак Мікола Купава.
Акцыя пачалася з гукаў сурмы. Пасля прамоў мной быў зачытаны тэкст прысягі, які паўтаралі кадравыя афіцэры  - сябры БЗВ і тысячы вайскоўцаў запасу, якія сабраліся на плошчы.
Так здарылася, што тэкст прысягі прагучаў тады двойчы. Палкоўнік Уладзімір Барадач, былы камандзір брыгады спецназа, які спазніўся на цырымонію, папрасіў дазволіць яму  таксама зачытаць тэкст прысягі. Я пагадзіўся, бо словы адданасці сваёй  краіне можна паўтараць шмат разоў, і ўсе людзі на плошчы яшчэ раз аднадушна пакляліся бараніць Беларусь. Гэта акцыя не была юрыдычным актам. Але яна мела шырокі розгалас. У выніку, праз некалькі месяцаў урад Кебіча мусіў прывесці да прысягі на вернасць Беларусі ўсіх афіцэраў беларускай арміі. А беларусы, якім ўсё жыццё ўбівалі ў галовы, што іх краіна не мае сваёй гісторыі, нарэшце даведаліся пра адну з самых славутых яе старонак.
  • ❤ 49
  • 👍 46
  • ❤‍🔥 11
  • 🫡 8
Post #132 3.58K
  • ❤ 47
  • 🫡 4
  • 👍 2
Post #131 3.54K
НАПАДЫ І ПАРАДЫ
Я даўно ўжо не пераймаюся канкурэнцыяй за нейкае асабістае месца сярод дэмакратычных сіл. Галоўнае для мяне - будучыня нашай нацыі і краіны, якая залежыць, у тым ліку, ад наяўнасці ў нас неабходнай колькасці моцных патрыятычных лідэраў.
Таму імкнуся вызначыць і падтрымаць тых актыўных беларусаў і беларусак, якія маюць ўнутраны патэнцыял для лідэрства. Падрыхтаваныя харызматычныя лідэры - рэдкая з'ява, яны фармуюцца гадамі і знаходзяцца пад пільнай увагай і падвышаным ціскам рэжыма. Таму іх варта берагчы і падтрымоўваць. Шкадую, што з-за зняволення мала ведаю пра тых актывістаў, якія выявілі свае лідэрскія якасці ў 2020 годзе. Мы - не вельмі вялікая нацыя, таму мяне радуе з'яўленне новых патэнцыйных лідэраў і засмучае зыход ад актыўнай дзейнасці тых, хто ўжо засведчыў сябе сапраўдным патрыятычным лідэрам.
Я кепска стаўлюся да тых, хто публічна заявіў пра свае прэтэнзіі на кіраўніцтва, павёў за сабой людзей і потым апынуўся нявартым іх даверу. На мой погляд, гэта здрада. І не трэба спасылак на запалохванні і пагрозы, страх турмы, за блізкіх і дзяцей. Да лідэрства ніхто нікога не прымушае. Калі ж абраў гэты шлях, то мусіш адпавядаць яму. Бо хіба тыя, якія пайшлі за несапраўдным лідэрам і, пакінутыя ім, апынуліся з-за гэтага разлучанымі з блізкімі і дзецьмі, прайшлі турэмнае пекла - нейкія меньш каштоўныя людзі? Што, іх пакуты значаць меней? Няздатнасць да самаахвяравання ва ўмовах вызвольнай барацьбы супраць тыраніі - прыкмета непрыдатнасці да лідэрства.
Тым болей каштоўныя лідэры, чыя адданасць справе ўжо праверана. Напрыклад, турмой ці вайной. Я называю гэта - прайшлі "праверку на дарогах". Па назве савецкага ваеннага фільма, некалі забароненага цэнзурай.

Мяне вельмі засмучае кампанія ў Сеціве супраць Сяргея Ціханоўскага - харызматычнага лідэра, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года, годна прайшоў турэмныя катаванні, не папрасіў літасці ў сваіх катаў і зараз знаходзіцца на волі. Безумоўна, Сяргей рабіў памылкі, амаль непазбежныя пасля пяці гадоў поўнай ізаляцыі. Эмацыйнасць - добрая якасць для палітыка, неабходная для ўздзеяння на эмоцыі людзей. Але яна можа шкодзіць у стасунках з медыя і дыскусіях у Сеціве. Хаця цяжка стрымацца, калі нібыта дэмакратычныя актывісты актыўна выкарыстоўваюць для нападак на былых палітвязняў спекуляцыі наконт турэмных "статусаў". Тым болей, што безпадстаўнае навешванне турэмшчыкамі рэжыму гэтых "статусаў" з'яўляецца вядомым прыёмам ціску і псіхалагічных катаванняў палітвязняў.
Так атрымалася, што я ў тэме наконт "статусавай" правакацыі супраць Сяргея.
Я высветліў яе абставіны праз аўтарытэтных у турэмным свеце людзей. Як выявілася, недарэчную і хлуслівую інфармацыю пра Сяргея распаўсюдзілі двое крымінальнікаў. Адзін з якіх падпісаў у зняволенні паперы пра "законапаслухмяныя паводзіны", а другі даў падчас следства паказанні супраць сваіх сяброў, што аўтаматычна пазбаўляе абодвух паважанага месца ў турэмным свеце і права выносіць вызначэнні пра "статус" ды распаўсюджваць інфармацыю пра іх.
Спробы "дэмакратаў" гуляць на адным са спосабаў турэмных катаванняў выклікаюць у мяне пачуццё глыбокай гідлівасці.
Тым не меньш, хачу параіць Сяргею вучыцца не наракаць на СМІ за крытычныя, хай нават і недакладныя, выказванні ў свой бок, тым болей, не рэагаваць эмацыйна на слоўныя прэтэнзіі і напады апанентаў, што з'яўляецца неабходнай якасцю дэмакратычнага палітыка. І калі ён звярнуўся да расійскай вершаванай класікі, то жадаю яму трымацца вершаванай парады расійскага паэта Аляксандра Пушкіна: "Хвалу и клевету приемли равнодушно и не оспаривай глупца". Альбо маёй невершаванай: "Ніколі не перабрэхвайся з сабакамі".
Глыбокапаважаную мной за шматгадовую падтрымку беларушчыны "Нашу Ніву" папрасіў бы не апускацца ў дыскусіі з чалавекам, чыя заслугі і пакуты ў барацьбе за свабоду Беларусі бясспрэчныя, да выразаў кшталту "лабуда". Мо, гэта і павялічвае аўдыторыю, але памяншае павагу.
  • 👏 69
  • 👍 49
  • ❤ 15
  • 🤔 7
  • 👎 6
  • 🕊 3
  • 😢 2
  • 👌 1
  • 🥴 1
  • 🫡 1
  • 🤷 1
Post #130 2.15K
ПАРАДЫ "АДМЫСЛОЎЦУ"
Нядаўна з Крамля заявілі, што пастаўкі паліва ў РФ з беларускіх НПЗ "ідуць на максімум". Цяпер у Мінску мусяць хвалявацца, ці не падштурхне гэта публічная "здача" Кіеў да выканання сваёй пагрозы ўдару па нашых нафтаперапрацоўчых заводах, якія, з пункту гледжання Украіны, забяспечваюць агрэсара бензінам і дызельным палівам.

Матывы Крэмля, па якім ён, па сутнасці, правакуе напад ўкраінскіх дронаў на прадпрыемствы, што фармуюць аснову беларускага экспарту, відавочныя - пасля такога нападу Мінску будзе цяжка ўхіліцца ад уцягвання ў расійска-украінскую вайну, якую ў Расіі чамусьці дагэтуль сарамліва называюць нейкім "СВО". Жаданне ўцягнуць Беларусь у агрэсію супраць Украіны для Крамля перавышае засцярогі ад спынення паставак беларускага паліва ў РФ.
Што рабіць тутэйшаму рэжыму, які добра разумее небяспечныя для яго наступствы адкрытага ўдзелу ў вайне? Магчыма, паспрабаваць неяк залагодзіць Кіеў, каб там заплюшчылі вочы на пастаўкі паліва ў РФ? Напрыклад, адначасова аднавіць пастаўкі дызельнага паліва ва Украіну з Мазырскага НПЗ па існуючаму прадуктапроваду да Львова. Раней гэта схема ўжо працавала і не спынялася нават пасля 2014 года, калі зробленая ў Мазыры з расійскай нафты салярка пастаўлялася для запраўкі ўкраінскіх танкаў ды іншай ваеннай тэхнікі для вядзення баявых дзеянняў супраць расійскіх войскаў у Данбасе. Тады казалі, што, улічваючы поўную непразрыстасць схемы, частка даходаў ад яе перападала дэмакратычным ці недэмакратычным украінскім прэзідэнтам і мэрам. Ды і крамлёўскаму, нібыта, нешта заставалася.
Мо, і зараз варта прапанаваць ўкраінцам вярнуцца да праверанай схемы - тая ж салярка для вайны ім цяпер яшчэ больш патрэбна. А каб пагадзіліся і меней ненавідзелі за спробу захопу расійскімі войскамі Кіева з нашай тэрыторыі ў 2022 годзе, трэба кошт на салярку для Украіны зрабіць істотна меньшым, чым для Расіі. Хай прыбытак будзе малым, але галоўнае - пазбегнуць убыткаў, бо некаторыя ўстаноўкі на НПЗ могуць каштаваць сотні мільёнаў нерублёў. Ужо не кажу пра ўкраінскія дроны над рэзідэнцыямі ды над нашымі галовамі.

Не ад добрага жыцця я ўзяўся вучыць палітыка-эканамічным гешэфтам вядомага іх "знаўцу". Бо толькі "гарачай", а то і ядзернай войны нам тут яшчэ не хапала. Дастаткова, што на "халоднай" ўнутранай паўмільёна нягоршых ужо згубілі. Хоць і маю спадзяванне, што не назаўжды.
  • ❤ 58
  • 👏 19
  • ❤‍🔥 10
  • 🤔 5
  • 😁 4
  • 👎 2
Post #129 3.43K
З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, БЕЛАРУСЬ!
25 жніўня 1991 года, пасля паразы путча ГКЧП у Маскве і пад ціскам шматтысячнага мітынгу каля Дома Ўраду, Вярхоўны Савет БССР на сваёй надзвычайнай сесіі надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага.
Такім чынам, менавіта 25 жніўня 1991 года наша краіна стала незалежнай дзяржавай. І ніякія маніпуляцыі з гістарычнымі датамі не могуць адмяніць гэтага бясспрэчнага факта, не здольныя сцерці яго з нашай памяці.
Сёння спаўняецца роўна 35 год са дня галоўнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы. І хаця неўзабаве правіцелі краіны, каб захоўваць сваю ўладу над намі без правядзення неабходных цяжкіх рэформаў, сталі гандляваць незалежнасцю, беларусы ўжо зразумелі яе важнасць і неабходнасць. Асабліва зараз, калі толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-украінскую вайну.
Цяпер у краіне створана такая сітуацыя, што сабрацца разам, каб публічна заявіць пра падтрымку незалежнасці, каб паказаць маскоўскім імперскім рэваншыстам ды іх тутэйшаму кліенту сваю пазіцыю, каб годна адсвяткаваць Дзень нашай Незалежнасьці, амаль немагчыма.
Але многія тысячы беларусаў па абодва бакі мяжы лічаць незалежнасць сваёй краіны найвышэйшай каштоўнасцю і гатовы абараняць яе са зброяй у руках.
Захаваем незалежную беларускую дзяржаву, каб Беларусь жыла!
Са святам нас, беларусы!

Мікалай Статкевіч, г. Мінск
Беларусь, 25 жніўня 2026года
  • ❤‍🔥 137
  • ❤ 63
  • 👏 12
  • 🔥 4
  • 🎉 4
  • 👍 2
  • 😢 1
  • 🫡 1
Post #128 5.7K
ТРЫМАЙЦЕСЯ, ДРУЗІ!
Мае шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасьці годнаму і мужнаму ўкраінскаму народу!
Зараз за незалежнасць вам прыходзіцца весьці крывавую і няроўную вайну, за час якой загінулі многія тысячы з вас, у якой пад пастаяннай пагрозай смерці знаходзяцца не толькі вашы ваяры на фронце, але і мірныя грамадзяне - дзеці, жанчыны, старыя ў кожным рэгіёне Украіны.
Ваша мужнасць і стойкасць ў абароне незалежнасці і свабоды сваёй краіны выклікаюць павагу ды захапленне ўсяго свету. Асабліва - у суседніх з вамі народаў, якія разумеюць, што, у выпадку вашай паразы, наступнымі аб'ектамі агрэсіі Масквы стануць ужо іх краіны. Менавіта таму шмат патрыётаў з гэтых краін прыехала ва Украіну, каб змагацца супраць агрэсара поруч з вамі.
Мне вельмі сорамна, што Беларусь была выкарыстана агрэсарам, як плацдарм для спробы хуткага захопу вашай сталіцы. Я ўпэўнены, што без разліку на гэты захоп і хуткую перамогу, агрэсар ўвогуле не пайшоў бы на сваю крывавую авантуру. На жаль, знясіленае доўгім супрацівам дыктатуры, зьняволеньнем многіх тысяч патрыётаў і наўмысным прымушэннем перад вайной да эміграцыі сотняў тысяч праціўнікаў рэжыму, беларускае грамадства не здолела перашкодзіць выкарыстанню нашай зямлі для агрэсіі супраць найбольш блізкага нам народа. Даруйце, сябры!
У гэты святочны для вас дзень зычу вам сілаў выстаяць і захаваць сваю цудоўную краіну! Дзеля сябе і дзеля ўсіх народаў, якія прагнуць волі.
Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога пра гэта. Маё сэрца з вамі.
Трымайцеся, друзі!
Мікалай Статкевіч
г. Мінск, Беларусь, 24 жніўня 2026года.
  • ❤ 151
  • 🫡 14
  • 👏 7
  • 🔥 4
  • 🤪 3
  • 👍 2
  • 🙏 1
Post #127 2.53K
ПРАГНОЗЫ ЧАСОЎ РАСПАДУ (ЧАСТКА 2)
Цяпер, як абяцаў у папярэднім матэрыяле, іншыя прыклады дакладных прагнозаў распаду СССР і будучыні яго рэспублік.
На адной з навуковых канферэнцый напрыканцы 80-х я пазнаёміўся з навукоўцам з Масквы, які належыў да вельмі старой адукаванай сям'і, што стагоддзямі жыла ў розных ісламскіх краінах, і які добра ведаў паўднёвыя савецкія рэгіёны. Мы размаўлялі пра будучыню гэтых рэгіёнаў пасля распаду савецкай імперыі. Па яго меркаванню, сярэднеазіяцкім савецкім рэспублікам наканаваны "альбо хан, альбо законы шарыяту". Цяпер мы бачым, што там, пасля вайны з ісламістамі ў Таджыкістане і задушэння іх выступаў ва Узбекістане, пакуль спыніліся на варыянтах "ханского" праўлення. Мой суразмоўца лічыў, што Азербайджан мае перспектывы для існавання сваёй дзяржавы, дзякуючы нафтавым даходам, прагназаваў праблемы для Грузіі, якой, па яго словам, было цяжка прапанаваць нешта ліквіднае для міжнародных рынкаў. Яшчэ ён вельмі скептычна ацэньваў перспектывы самастойнага існавання Арменіі, якая тады ўжо вяла ўзброены канфлікт з Азербайджанам з-за Нагорнага Карабаха і знаходзілася ў халодным канфлікце з саюзнікам Азербайджана Турцыяй. Заціснутай паміж ворагамі Арменіі, па яго меркаванню, не будзе іншага выйсця, як "вярнуцца" да Расіі.
Але ж прагноз - не прысуд. І цяпер мы бачым, як Арменія вырываецца з геапалітычнай пасткі, хоць і змушана ахвяраваўшы Нагорным Карабахам. Мне гэта, чамусьці, нагадвае некалі пачутую гісторыю, як воўк, каб вырвацца з пасткі, адыгрызае сабе трапіўшую ў яе лапу.
Асабліва запомніўся яшчэ адзін тагачасны прагноз, які, дакладней, трэба было б назваць папярэджаннем ці нават пагрозай.
Адзін курсант Мінскай вышэйшай інжынернай зенітнай ракетнай вучэльні, у якога я быў кіраўніком дыпломнай працы, пасля вакацый, праведзеных у Маскве, распавёў мне пра размову на вечарынцы з прадстаўніком нейкай расійскай шавіністычнай арганізацыі. Той, па словах майго дыпломніка, коратка сфармуляваў сваё бачанне будучыні імперыі. Гучала яно так: "Прыбалтыка сыйдзе. Яны там чужыя для нас, сваімі ніколі не будуць. Таму, хай сыходзяць. Азіяцкія рэспублікі хай таксама сыходзяць - колькі ўжо можна сядзець на нашай шыі. За Украіну мы будзем ваяваць. Але яна занадта вялікая, не ведаю, ці здолеем яе адолець. А вы, беларусы, сядзіце і нават не рыпайцеся ". Не ведаю, ці адрасавалася гэтае папярэджанне асабіста мне, бо ў вучэльні ўжо хадзілі чуткі пра мае "нацыяналістычныя" погляды, ці гэта была пагроза ўсім беларусам. Але прыняў я яе сур'ёзна, бо погляды таго "прагназіста" былі, як я шмат разоў пераконваўся, дамінуючымі сярод расійскага грамадства. Але, на той момант, гэта пагроза нават у нечым супакоіла мяне, бо, калі яны самі не ўпэўнены, ці "адолеюць" Украіну, то іх параза там дасць шанцы на незалежнасць і нам. Таму трэба было "рыпацца ": ствараць сваё войска, весці гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства. Але, ведаючы настроі ў Расіі, ўвесь час чакаць, калі Масква пачне свой рэванш.
Шчыра кажучы, у снежні 2021 года, праз 30 год пасля Белавежскіх пагадненняў, якія "адмянілі" СССР, я ўжо пачаў спадзявацца, што ўсё завершыцца Крымам і Данбасам, пакуль не з'явіўся невыканальны ўльтыматум Масквы NATO, які быў класічным casus belli (нагодай для вайны), і пакуль ў раёне Мазыра не размясціліся расійскія войскі, нібыта для вучэнняў.
А зараз Украіна ваюе не толькі за сваю незалежнасьць. Яна яшчэ ваюе і за незалежнасць Беларусі ды краін Балтыі, як мінімум. Думаю, што беларусы, якія паехалі ва Украіну пасля расійскага ўварвання туды, выдатна гэта разумеюць. Чарговы парадокс гісторыі - некалі Украіна, дзякуючы Багдану Хмяльніцкаму, зрабіла Масковію імперыяй з-за свайго далучэння да яе, што, пасля доўгага і крывавага супраціву ды самых вялікіх у нашай гісторыі чалавечых стратаў, "заматала" ў гэтую імперыю і Беларусь. А цяпер Украіна вядзе вайну, каб адстаяць сваю незалежнасць і тым "адмяніць" імперыю.
Нагадвае выпраўленне гістарычных памылак.
  • 👍 53
  • 💯 21
  • ❤ 13
  • 👏 11
  • 🔥 3
  • 😢 1
Post #126 1.87K
У Генштабе Савецкай арміі наспявала змова, рыхтаваўся ўзброены мяцеж у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе, дзе мясцовыя ўлады патрабавалі тэрміновага вываду савецкіх войскаў. Пасля таго, калі да патрабаванняў Украіны нарэшце далучылася Беларусь, Масква саступіла патрабаванням і пагроза грамадзянскай вайны была ліквідавана.
Гэта гісторыя - важнае сведчанне важнасці дакладнага палітычнага прагнозу. На гэтым канале я ўжо пісаў пра зроблены ў 2018 годзе Народнай Грамадой і Беларускім нацыянальным Кангрэсам прагноз пра наспяванне ў Беларусі рэвалюцыйнай сітуацыі, што дазволіла нам падрыхтавацца да будучых падзей.
У другой частцы гэтага тэкста праз некалькі дзён я прывяду яшчэ некалькі прыкладаў палітычных прагнозаў, зробленых іншымі людзьмі напярэдадні распаду СССР пра будучыню яго рэспублік і якія дагэтуль ўражваюць мяне сваёй дакладнасцю. Мне здаецца, што ў пераломныя моманты гісторыі ў некаторых людзей абвастраецца адчуванне яе хады і накірунку.
  • 👍 58
  • ❤ 35
  • 👏 6
  • 🫡 5
  • 💯 2
Post #125 2.15K
ПРАГНОЗЫ ЧАСОЎ РАСПАДУ (ЧАСТКА1)
Дакладныя палітычныя прагнозы - вельмі важная рэч. Не толькі таму, што задавальняць нашу цікаўнасць наконт будучыні. Дакладны прагноз дазваляе яшчэ і падрыхтавацца да таго, каб скарыстацца шанцамі, якія даюць будучыя перамены. Альбо нівеліраваць магчымыя пагрозы. Што зараз надзвычай важна для Беларусі і ўсяго еўрапейскага рэгіёна.
Напрыклад, 35 гадоў таму ў Маскве пачаўся путч ГКЧП, мэтай якога было ўратаваць СССР. Але які, у выніку, прывёў да яго распаду. Таму, якраз сёння зручная нагода, каб паразважаць пра тагачасныя прагнозы, бо сама гісторыя ўжо паказала іх слушнасць ці не слушнасць. Тады некаторыя прагназавалі не толькі сам распад савецкай імперыі, але нават спрабавалі прадказаць будучыню яе частак.
У той час я працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай чалавека-машынным сістэмам кіравання і мусіў разбірацца, акрамя тэхнічных пытанняў, з матывацыяй чалавека ў гэтых сістэмах для эфектыўнага кіравання і для навучання такому кіраванню, што патрабавала вывучэння і гуманітарных навук. З сацыяльнай псіхалогіі мне было вядома, што дзяржава, не аб'яднаная агульнымі каштоўнасцямі, непазбежна распадаецца. Савецкі саюз аб'ядноўвала камуністычная ідэалогія, якая была цалкам дыскрэдытавана ў выніку "галоснасці" Гарбачова праўдай пра сапраўдны кошт камуністычнага эксперыменту для народаў СССР. Іншай аб'яднаўчай ідэалогіяй на той час магла быць толькі нацыянальная, што стала прысудам для шматнацыянальнай імперыі.
Тады, прагназуючы яе распад, я бачыў самую вялікую рызыку ў развязванні савецкай арміяй грамадзянскай вайны ў нацыянальных рэспубліках. Бо, калі пад імперскім войскам распадаецца імперыя, амаль рэфлекторная рэакцыя гэтага войска - зброяй прадухіліць распад. Што праз некалькі год выразна выявілася пры распадзе Югаславіі. Таму пытанне падзелу савецкай арміі паміж рэспублікамі і стварэнне ў іх сваіх армій рабілася вызначальным. Тым болей, што досвед распаду Расійскай імперыі ў 1917 годзе сведчыў, што тады незалежнасці здолелі дасягнуць толькі тыя яе "ўскраіны", якія здолелі к моманту распаду стварыць і захаваць нацыянальныя вайсковыя часткі. У беларусаў гэта не атрымалася. Аднымі дэкларацыямі ды граматамі незалежнасць не здабываецца і не бароніцца. У мяне ўражанне, што гэтая банальная ісціна дагэтуль не зразумелая тым, хто прэтэндуе на альтэрнатыўнае дзяржаўнае лідэрства.
Таму, праз мае, напачатку ананімныя, публікацыі ў тагачаснай беларускай прэсе ў 1990-1991 гадах рыхтавалася грамадская думка на карысць стварэння свайго войска. Трэба сказаць, што гэтая прапанова спадабалася беларусам, бо для іх яна значыла, што іх дзеці будуць служыць у войску каля дома, а не ў Сібіры ці ў Сярэдняй Азіі. Згодна з сацыялагічным апытаннем у сярэдзіне 1991 года яе падтрымлівалі 60% жыхароў Беларусі. Таксама, дзякуючы гэтым публікацыям і паштовым кантактам у іх, па ўсёй тэрыторыі Савецкага саюза (і ў Беларусі, ў тым ліку) была створана сетка афіцэраў-беларусаў, якія хацелі служыць Беларусі.
ГКЧП прымусіў нас прыспешвацца. 20 жніўня 1991 года ў перадачы радыёстанцыі "Беларуская Маладзёжная", дзякуючы яе вядучаму Віталю Сямашку, мной было аб'яўлена пра стварэнне "Беларускага згуртавання вайскоўцаў"(БЗВ) і агучаны заклік БЗВ да ўсіх вайскоўцаў не выконваць загады ГКЧП. У той жа дзень гэтыя аб'ява і заклік былі агучаны на мітынгу БНФ на плошчы Незалежнасьці (на фота).
Пасля паразы ГКЧП мы адразу перадалі ў Вярхоўны Савет, праз фракцыю БНФ у ім, законапраект пра стварэнне беларускага войска. Але гэты законапраект быў правалены звышактыўным супрацьдзеяннем аднаго дэпутата са Шклоўскага раёна, які меў ўплыў на шматлікіх дэпутатаў-старшынь калгасаў і рабіў ўсё, каб беларускае войска не было створана. У выніку закон быў прыняты ледзь ні з чацвёртай спробы толькі напачатку 1992 года. Ўвесь гэты час рэгіён знаходзіўся на мяжы грамадзянскай вайны. Украіна патрабавала ад Масквы перадаць у яе падпарадкаванне ўсе савецкія вайсковыя часткі на сваёй зямлі.
  • 👍 39
  • ❤ 22
  • 💯 7
Post #124 1.78K
  • ❤ 40
  • 🔥 14
  • 👍 10
Post #123 3.34K
Я не хачу ўлазіць у пытанне арганізацыі кіраўніцтва дыяспарай. Гэта справа, найперш, самой дыяспары. Але ёсць пытанне, якое хвалюе ўсіх беларусаў. Зараз усіх нас у адну нацыю звязваюць беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. І яны павінны паказваць прыклад сапраўды незалежнай прафесійнай журналістыкі. Але кідаецца ў вочы выразная ангажаванасць і нават самацэнзура некаторых рэсурсаў. Я маю дастатковы досвед, каб зразумець, што гэта ангажаванасць, як і некалі на роднай зямлі, звязана з крыніцамі фінансавання. Але ж зараз, нібыта, гэтае фінансаванне ажыццяўляецца еўрапейскімі структурамі ў межах падтрымкі ўсёй беларускай дэмакратыі. Як я зразумеў, размеркаваннем падтрымкі паміж канкрэтнымі беларускімі рэсурсамі займаюцца кіруючыя структуры дыяспары, якія і атрымоўваюць найбольш увагі ад гэтых рэсурсаў. Усё, як некалі было тут - "хто дзяўчыну корміць, той яе і танцуе". Толькі бурлівая дзейнасць "офісаў" і "кабінетаў" цікавая найперш для ўладальнікаў ды насельнікаў гэтай нерухомасці. Большасць беларусаў тут абыякавая да яе. Ну ды нічога - людзі пацерпяць дзеля магчымасці ўбачыць іншую, важную для сябе інфармацыю. Але з другога боку, калі наша краіна вызваліць сябе, у якасці ўзору еўрапейскага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці ды крытычнага стаўлення да злоўжывання ўплывамі да нас прыедуць каманды беларускіх журналістаў, навучаных прафесійна за грошы паказваць чорнае белым ці наадварот? Дзякуй, не трэба. Тут такіх аж зашмат. Вучыцеся лепшаму.
Для мяне відавочна, што пытанне размеркавання дапамогі беларускім дэмакратычным інтэрнэт-рэсурсам з боку структур ЕС павінна вырашацца незалежным непалітычным органам і па аб'ектыўным крытэрыям. Думаю, што прадстаўнікі гэтых рэсурсаў здольны супольна выпрацаваць такія крытэрыі.
А ўсім беларусам па абодва бакі мяжы хачу сказаць:"Будзем разам, каб Беларусь жыла!"
  • ❤ 115
  • 👏 24
  • 👍 15
  • 🫡 11
  • 🤡 7
  • 👎 5
  • 🤔 3
  • 💩 2
  • 🥴 2
  • 🎉 1
  • 😐 1
Post #122 2.09K
СПЫНІЦЬ РАСКОЛ
5 гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя - у выніку адмысловай спецаперацыі, шляхам масавых дэманстратыўных рэпрэсій, мэтанакіраванага запалохвання і арганізацыі адпаведных публічных прыкладаў ды інфармацыйнай кампаніі ў Сеціве да эміграцыі з Беларусі былі схілены, як мінімум, паўмільёна нашых суграмадзян. Да прыкладу, гэта аналагічна, як з Расіі раптоўна з'ехала б болей за 7 мільёнаў чалавек. Любая еўрапейская дзяржава у сітуацыі агульнаеўрапейскага дэмаграфічнага крызісу імкнецца заахвоціць сваіх грамадзянаў заставацца на Радзіме, ствараць там сем'і, нараджаць і гадаваць дзяцей. Бо кожны чалавек, незалежна ад яго палітычных схільнасьцяў, ўяўляе сабой каштоўнасць для сваёй краіны, якая, ўрэшце, у маленстве плаціла грошы яго бацькам, бясплатна адукоўвала яго, пры неабходнасці лекавала. Улічваючы якасць гэтых выгнаных з Беларусі людзей, сярэдні ўзровень іх адукацыі ды актыўнасць, эканоміцы нашай краіны, перспектывам яе развіцця нанесены каласальны ўрон. Па сутнасці, правячы рэжым за кошт будучыні нашага народа зрабіў бясплатны падарунак іншым дзяржавам. Прычына гэтага, як мінімум, безадказнага дзеяння - не толькі помста за перажыты ў 2020 годзе страх. Не толькі жаданне любым коштам назаўсёды захаваць кантроль і ўладу над краінай, якое дакладна было сфармулявана ў фразе, сказанай галоўным тутэйшым начальнікам гады чатыры з нечым таму ў Маскве з нагоды масавай эміграцыі расійскіх мужчын з-за мабілізацыі: "Не надо жалеть, что они уехали. Они же все равно были не за вас".
Думаю, што масавая "зачыстка" Беларусі ў 2021 годзе адбывалася, таксама, і як перадваенная падрыхтоўка да ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну з нашай тэрыторыі. Каб прадухіліць пратэсты ці актыўныя дзеянні ў тыле расійскай групоўкі на нашай зямлі.
"Зачыстка" была праведзена. І зараз за межамі Беларусі жывуць сотні тысячаў нашых суайчыннікаў. Гэтыя людзі могуць быць патэнцыялам для будучага развіцця вольнай Беларусі, а могуць быць нашай стратай. Таму вельмі важна, каб мы не гублялі пачуцця еднасці і агульнай адказнасці за будучыню Беларусі.
Але жыццё ёсць жыццё. Людзі мусяць ўладкоўвацца ў тых умовах, у якіх яны апынуліся. Часта вельмі адрозных ад звыклых тут. Гэта іншыя турботы, іншыя людзі, іншая дзяржава. Нават ужо і іншая супольнасць - дыяспара. Якая, як і любая іншая супольнасць, дзеліць усіх на"сваіх" і "не сваіх" ды імкнецца, каб "сваіх" рабілася болей. І сваю ўвагу і салідарнасць скіроўвае найперш на "сваіх". Пэўнае адчужэнне паміж намі па розныя бакі мяжы непазбежна нарастае і гэтаму трэба супрацьстаяць.
Найперш, важна, каб мы паважалі выбар адзін другога і не лічылі чужымі адзін аднаго. Але, калі беларусы замежжа хочуць некалі вярнуцца на Радзіму без рызыкі для сябе і самапрыніжэння ў нейкіх "камісіях", калі яны, ўвогуле, хочуць, каб за імі стаяла свая Радзіма, то трэба разумець, што ўсё гэта, у найбольшай ступені, залежыць ад тых беларусаў, якія засталіся на сваёй зямлі. Таму - спыніце ў сацыяльных сетках абразы ў іх бок, перастаньце наракаць сваім знаёмым ці сваякам, што яны "дурні, бо дагэтуль не звалілі". Будзьце проста ўдзячныя тым, хто зрабіў і робіць гэты небяспечны зараз выбар на карысць сваёй краіны, бо яны - гэта асноўны шанец на вызваленне і захаванне Беларусі.
Не буду хаваць, што мяне ўразілі не толькі салідарнасць беларусаў дыяспары ў адносінах адзін да аднаго, да дэпартаваных палітвязняў, але і значна меньшыя праявы такой салідарнасці да тых, хто пасля вызвалення застаўся ў Беларусі ў непараўнальна больш складанай сітуацыі - пад пастаяннай пагрозай паўторнага зняволення, без права нават на банкаўскі рахунак і тэлефонны нумар, без магчымасці знайсці нармальную працу (я тут зусім не пра сябе). Узгадаем, напрыклад, няўдалы збор сродкаў для вызваленых палітвязняў, якія былі пакінутыя у Беларусі, у параўнанні з салідарнымі зборамі на дэпартаваных.
  • 👍 54
  • ❤ 24
  • ❤‍🔥 6
  • 🫡 6
  • 💯 4
  • 🤣 3
  • 😢 2
  • 😐 2
  • 🤝 2
Post #121 2.72K
ЧАМУ Ў ІХ 80, А Ў НАС - ТОЛЬКІ 20?
Інфармацыі ў зняволенні вобмаль. Асабліва, калі гадамі сядзіш у адзіночнай камеры (гэта аналаг ПКТ у калоніі для асабліва небяспечных рэцыдывістаў). Нават тэлевізар не бачыў за ўвесь час там. Незалежных грамадска-палітычных газет і часопісаў у краіне не засталося. Мусіў нават выпісваць "Советскую Белоруссию". Тым болей, што навык савецкіх часоў па здабычы інфармацыі з прапаганды нікуды не знік. Здабытая такім чынам інфармацыя нярэдка выклікала вялікія пытанні да замоўнікаў прапаганды.
Напрыклад, пару гадоў таму ў штотыднёвым дадатку да той жа "Советской Белоруссии", які завецца "Саюз", прачытаў, што ў Бранскай вобласці РФ шырока выкарыстоўваецца пшаніца беларускай селекцыі. Там жа прачытаў, што сярэдняя ўраджайнасць гэтай пшаніцы па ўсёй вобласці - 80 цэнтнераў з гектара. А у самой газеце, без дадатку, было напісана, што ўраджайнасць пшаніцы ў суседніх з Бранскай Магілёўскай ды Гомельскай абласцях Беларусі - каля 20 цэнтнераў з гектара. У 4 разы меней! Адразу ўзнікла маса пытанняў. Адкуль такая каласальная розніца?
Глеба? Падобная, амаль што аднолькавая.
Клімат? Падобны, мо на Магілёўшчыне і Гомельшчыне нават павінна быць крыху цяплей. Бо ў нашым рэгіёне, чым больш на Ўсход, тым халадней.
Тэхніка? Павінна хапаць, бо МТЗ ды "Гомсельмаш" ужо, мабыць, не ведаюць, куды падзець свае трактары ды камбайны.
Людзі? Дык на Браншчыне нібыта такія ж - нашчадкі радзімічаў, якія яшчэ ў канцы XIX стагоддзя лічылі сябе беларусамі. У лейтэнантскім юнацтве сустракаў салдат з Браншчыны, якія размаўлялі на добрай беларускай мове, хоць і здзіўляліся, калі я ім пра гэта казаў.
Моцныя традыцыі земляробства? Дык у познія савецкія часы Бранская вобласць разам са Смаленскай былі ледзь не прыкладам разбурэння сельскагаспадарчай вытворчасці і дэградацыі вёскі.
Пасяўны матэрыял? У дадзеным выпадку - там і там пшаніца беларускай селекцыі, калі ў нас яе яшчэ не замянілі кітайскай.
Дык у чым прычына такой велізарнай розніцы ва ўраджайнасці цяпер?
Не сачыў, але, здаецца, крамлёўскія начальнікі па тэлевізару хлебаробаў вырошчваць хлеб не вучаць, на верталёце над палеткамі не лётаюць. Ды й небяспечна там зараз лётаць - могуць і збіць. Нягледзячы на вайну з Украінай, "бітву за ўраджай" у РФ не вядуць, штрафных батальёнаў адмыслова для гэтай "бітвы" не ствараюць, мабілізацыі ва ўстановах і прадпрыемствах для яе не праводзяць. Нават лепшыя камбайнёры там з кожнага праса перадавым досведам не дзеляцца.
Але ж у выніку - у іх 80, а ў нас толькі 20.
А мо, якраз у гэтым і прычына, што не вучаць, не лезуць з публічнымі парадамі, не лётаюць і не вядуць бітваў, а проста не замінаюць людзям рабіць сваю спрадвечную справу ды зарабляць?
Скажу шчыра, я не стаў тады хаваць гэтай сваёй высновы. Наадварот, шырока дзяліўся ёй з суседзямі з ШІЗА і ў адзіночках. Не ведаю, магчыма, менавіта таму дадзеныя пра ўраджайнасць пшаніцы ва ўсходніх абласцях Беларусі з таго часу так цяжка адшукаць. Бо мяне там слухалі ўважліва. Напрыклад, можна было расказаць рэальную анекдатычную гісторыю сукамернікам у ШІЗА, а потым, па вяртанні ў адзіночку, пачуць яе з радыёкропкі ўжо ў пераказе вядомага персанажа. Мо, таму цяпер і публікуюцца дадзеныя толькі пра ўраджайнасць ў асобных перадавых сельгаспрадпрыемствах ды ў заходніх рэгіёнах краіны, якім пашанцавала быць вызваленымі на 20 гадоў пазней.
Але ўсё гэта не дае адказу на пытанне, чаму, ўсё ж, у суседняй, некалі занядбанай, вобласці Расіі ўраджайнасць у 4 разы вышэй, чым у нас? Гэтае пытанне ўзнікае кожны раз, калі выпадкова трапляеш на шматлікія рэпартажы пра ўборачную, на тэлевізійныя павучанні галоўным начальнікам хлебаробаў, як ім працаваць, на інтэрвью перадавікоў жніва. Але замест адказу ў галаве чамусьці круціцца жартоўная прыказка, зноў жа, з лейтэнантскага юнацтва: "Дело было не в бобине, раздолбай сидел в кабине".
  • 👍 69
  • 😁 21
  • ❤ 11
  • 💯 9
  • 👏 4
  • 🐳 1
Post #120 2.45K
У людзей адрозныя мастацкія густы, але гэты афорт беларускага мастака кранае маю жонку Марыну і мяне аднолькава моцна.
  • ❤ 108
  • 🔥 12
  • 👌 6
  • 👍 5
  • 🤷 2
Post #119 4.06K
БЕЛАРУСКІМ ДАБРААХВОТНІКАМ ВА УКРАІНЕ:
Гонар і мая глыбокая павага тым, хто бароніць іншую краіну, каб уратаваць сваю.
9 жніўня, Беларусь.
  • ❤ 209
  • 🔥 34
  • ❤‍🔥 14
  • 🫡 6
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 💯 1
Older posts →

About this channel

How can I read @statkevichm without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for STATKEVICH M: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does STATKEVICH M have?
STATKEVICH M (@statkevichm) has 2.03K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does STATKEVICH M know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →