TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.03K subscribers
Post #137 922
ПАТРЫЁТ
35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў нашай краіны старадаўні герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Чалавека, які сваім выступам здолеў пераламіць настроі большасці дэпутатаў на карысць гэтага рашэння, звалі Георгій Станіслававіч Таразевіч. Я асабіста добра ведаў яго і хацеў бы распавесці пра гэту выбітную, але незаслужана забытую асобу.
Нарадзіўся Георгій Таразевіч ў 1937 годзе ў сучасным Мядзельскім раёне. Працаваў старшынём Мінскага гарвыканкама, быў старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і на гэтай пасадзе стаў адзіным з кіраўнікоў рэспублікі, які сказаў народу праўду пра тое, што, насамрэч, адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі. Быў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Быў даверанай асобай Гарбачова. У гэтай якасці быў накіраваны у Вільнюс, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася ў Літоўскай ССР пасля таго, як у студзені 1991 года савецкія войскі танкамі душылі людзей каля Вільнюскай тэлевежы. Пасля гэтага генералы патрабавалі шырокамаштабнай вайсковай аперацыі супраць прыхільнікаў незалежнасці Літвы. Але Георгій Станіслававіч сустрэўся з рознымі бакамі канфлікту і ў сваім дакладзе Гарбачову катэгарычна выступіў супраць ўжывання вайсковай сілы. У выніку эскалацыя была спынена. Дарэчы, як ён распавядаў мне, найбольш поўную і аб'ектыўную карціну сітуацыі яму абмаляваў тады ўжо былы кіраўнік мясцовай кампартыі Альгірдас Бразаўскас. Накіроўваўся ў іншыя "гарачыя кропкі" СССР. Напрыклад, аб'ектыўныя высновы камісіі, у якую ён уваходзіў, па падзеям у Грузіі, дзе салдаты сапёрнымі рыдлёўкамі забівалі дэманстрантаў, былі адрынуты З'ездам народных дэпутатаў СССР, "як прадузятыя".
Пасля распаду СССР працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, потым амбасадарам нашай краіны ў Польшчы. Пасля рэферэндуму 1995 года публічна назваў яго ініцыятара "дурнем" і пайшоў у адстаўку. Быў абраны старшынём Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі Народнай Грамады. Ад нашай партыі ў 1996 годзе ён абраўся дэпутатам Мінскага гарсавета, дзе карыстаўся павагай большасці дэпутатаў.
Я лічу Георгія Станіслававіча сваім палітычным настаўнікам. У складаных сітуацыях я, ф зьвяртаўся да яго за парадай. Яго палітычны досвед быў унікальным, рэкамендацыі заўсёды слушнымі, а тлумачэнні іх вельмі глыбокімі. У мяне іншым разам былі ўражанні, што ён проста ўспамінае аналагічную сітуацыю. Але самае галоўнае - ён быў вельмі прыстойным інтэлігентным чалавекам, бясспрэчным патрыётам Беларусі.
Менавіта таму 35 гадоў таму патрыятычная меньшасць Вярхоўнага Савета запрасіла яго выступіць, а пракамуністычная большасць прыняла яго аргументы, што, няхай пакуль на некалькі год, вярнула нам 700-гадовы герб "Пагоня" і сцяг яго колераў.
Георгія Станіслававіча не стала ў 2003 годзе. Ён пахаваны на Ўсходніх могілках Мінска. Яго надмагілле выканана ў бела-чырвона-белых колерах.
Думаю, што лепей за ўсё было б даць слова самому Георгію Станіслававічу. Ніжэй будзе тэкст той яго прамовы 35 гадоў таму, захаваны дзякуючы тагачаснаму дэпутату Сяргею Навумчыку.
  • 👍 38
  • ❤ 26
  • 🙏 5
  • 💔 2
  • ⚡ 1
More from @statkevichm
  1. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  2. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  3. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
  4. Sep 7, 2026Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі…
  5. Sep 7, 2026ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай…
  6. Sep 7, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →