TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.03K subscribers
Post #129 3.43K
З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, БЕЛАРУСЬ!
25 жніўня 1991 года, пасля паразы путча ГКЧП у Маскве і пад ціскам шматтысячнага мітынгу каля Дома Ўраду, Вярхоўны Савет БССР на сваёй надзвычайнай сесіі надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага.
Такім чынам, менавіта 25 жніўня 1991 года наша краіна стала незалежнай дзяржавай. І ніякія маніпуляцыі з гістарычнымі датамі не могуць адмяніць гэтага бясспрэчнага факта, не здольныя сцерці яго з нашай памяці.
Сёння спаўняецца роўна 35 год са дня галоўнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы. І хаця неўзабаве правіцелі краіны, каб захоўваць сваю ўладу над намі без правядзення неабходных цяжкіх рэформаў, сталі гандляваць незалежнасцю, беларусы ўжо зразумелі яе важнасць і неабходнасць. Асабліва зараз, калі толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-украінскую вайну.
Цяпер у краіне створана такая сітуацыя, што сабрацца разам, каб публічна заявіць пра падтрымку незалежнасці, каб паказаць маскоўскім імперскім рэваншыстам ды іх тутэйшаму кліенту сваю пазіцыю, каб годна адсвяткаваць Дзень нашай Незалежнасьці, амаль немагчыма.
Але многія тысячы беларусаў па абодва бакі мяжы лічаць незалежнасць сваёй краіны найвышэйшай каштоўнасцю і гатовы абараняць яе са зброяй у руках.
Захаваем незалежную беларускую дзяржаву, каб Беларусь жыла!
Са святам нас, беларусы!

Мікалай Статкевіч, г. Мінск
Беларусь, 25 жніўня 2026года
  • ❤‍🔥 137
  • ❤ 63
  • 👏 12
  • 🔥 4
  • 🎉 4
  • 👍 2
  • 😢 1
  • 🫡 1
More from @statkevichm
  1. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  2. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  3. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  4. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
  5. Sep 7, 2026Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі…
  6. Sep 7, 2026ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →