TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.18K subscribers
Post #16331 1.15K
Гістарычную сядзібу Плятэраў у Опсе ўжо пачалі спешна рэканструяваць, хоць праект, відаць, яшчэ не ўзгоднены Міністэрствам культуры.

Нагадаем, што фермерская гаспадарка «Краіна скарбаў» (уласнікі парку ў Суле) планавала дзеля гасцінічнага комплексу закатаць фасады гістарычнай сядзібы ва ўцяпляльнік. У сярэдзіне ліпеня падчас грамадскага абмеркавання архітэктурнай канцэпцыі мы накіравалі падрабязныя заўвагі па прадстаўленым праекце ў Браслаўскі райвыканкам і Міністэрства культуры.

У зваротах было даведзена, што рэалізацыя праекта ў такім выглядзе груба парушае заканадаўства аб ахове спадчыны і прынцыпы навуковай рэстаўрацыі . У прыватнасці, мы ўказалі на незаконнасць уцяплення гістарычных фасадаў мінеральнай ватай, скажэнне аўтэнтычнай сталяркі (устаноўка нераўнапольных дзвярэй і вокнаў з няправільнай разбіўкай рам), а таксама на знішчэнне гістарычнай паркавай планіроўкі — замену традыцыйнага круглага «кола гонару» перад палацам на пяцівугольны праезд з паркоўкай.

Браслаўскі райвыканкам у сваім пратаколе ад 31 ліпеня наўпрост адхіліў усе заўвагі, заявіўшы, што «прапановы не адпавядаюць патрабаванням НПА і ТНПА». Ніякіх тлумачэнняў, якім менавіта дакументам не адпавядаюць прапановы, не прыведзена. У адказах паспрабавалі патлумачыць, быццам бы ўсе рашэнні будуць удакладненыя на стадыі праекта. Але навошта тады ўвогуле выносіць на абмеркаванне тое, што вы не збіраецеся рабіць? Звычайна ўсеагульная згода на грамадскім абмеркаванні, нават калі парушана заканадаўства, з’яўляецца спосабам легітымізацыі незаконных рашэнняў.

Міністэрства культуры 22 ліпеня адказала, што прадстаўленая на абмеркаванне канцэпцыя «не з'яўляецца навукова-праектнай дакументацыяй», а сама дакументацыя на ўзгадненне ў міністэрства «не прадстаўлялася». Маўляў, ацэньваць пакуль няма чаго, а заўвагі будуць улічаныя потым, пры разглядзе рэальнага праекта.

Што ж, грамадскае абмеркаванне было завершана ў апошні дзень ліпеня, а сёння толькі скончыўся другі тыдзень жніўня. Ведаючы, што працэдура разгляду і ўзгаднення Міністэрствам культуры займае каля месяца, пакуль яна, з вялікай верагоднасцю, не магла быць завершана.

Але на сядзібе ўжо ідуць работы. На свежых фотаздымках ад 14 жніўня бачна, што будынак ужо часткова абстаўлены рыштаваннямі, а ў нядаўна пустыя праёмы ўстаўлены новыя ПВХ-вокны і металічныя ўваходныя дзверы. Часовыя дзверы звычайная практыка на будоўлях. Але вось вокны - ніхто б не стаў рабіць у паўкруглых завяршэннях часовых аконных блокаў раскладку а-ля сонейка. Відаць, гэтыя вокны плануюць і пакінуць.

Яшчэ адна вельмі падазроная дэталь: 13 жніўня на аб'екце з'явіўся сам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, які ўхваліў «маштабныя рэстаўрацыйныя працы» прыватнага інвестара. На фота бачны і сам уласнік Уладзімір Адуцкевіч, які паказвае высокаму госцю альбом з рэндарамі. Выглядае, як быццам нешта зноў муцяць і яўна не на карысць аб’екту.

Уладзімір Адуцкевіч — беларускі бізнесмен і кіраўнік у сферы камерцыйнай нерухомасці (дырэктар ТАА «Лагістычны цэнтр „Еўразія“»), былы дэпутат Заслаўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, які раней непасрэдна кіраваў аднаўленнем шляхецкай сядзібы Ленскіх пад стварэнне Парку гісторыі «Сула», а таксама выступае адным з заснавальнікаў прыватнага праекта Мемарыяльнага музея Халакосту і яўрэйскага супраціву ў Навагрудку, навуковым кансультантам якога выступае галоўны спецыяліст па перыядзе Другой сусветнай вайны (сарказм) Ігар Марзалюк.

#Опса #сядзібы #рэканструкцыя
  • 🤬 30
  • ❤ 2
  • 👎 1
More from @spadczyna
  1. Oct 1, 2026Post #16666
  2. Oct 1, 2026Сакрэтная будоўля вакол вінакурні Любанскага па вуліцы Маякоўскага ў Мінску на спадарожнік…
  3. Oct 1, 2026Яшчэ Магілёў. Паглядзіце, які піздзец зрабілі з фасадамі Дома акцёраў па Першамайскай вулі…
  4. Oct 1, 2026Пры аналізе ОВОС па будаўніцтве элітнага дома ў цэнтры Магілёва выявіўся падлог у дакумент…
  5. Oct 1, 2026Першыя стандарты ваконнай і дзвярной сталяркі для масавага будаўніцтва на беларуска-літоўс…
  6. Oct 1, 2026Швейцарыя перадала Егіпту залатую пахавальную маску эпохі Пталамеяў (II ст. да н.э.), якую…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →