TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #8 1.91K
Пасля хвалі маіх інтэрвію вылучыў найбольш вострыя пытанні, якія людзі задавалі ў сацсетках і ўжывую.

Адказваю некалькімі пастамі.

Пытанне 1. Паша, як можна перамагчы рэжым і імперыю верай, мовай, культурай, маральнай пазіцыяй? Ідзе вайна, патрэбная вайсковая сіла, а ты кажаш пра сэрцы, кнігі, спевы - ці ня мроі ўсё гэта?

Мой адказ. 2000 гадоў таму кніга Евангелля незваротна перамяніла свет - і з тых пор стагоддзямі рэжымы і імперыі падалі і руйнаваліся ад сутыкнення з укрыжаваным і ўваскрослым Хрыстом.
Праз некалькі дзён у Літве - дзень абаронцаў свабоды. У 1991 годзе бяззбройныя людзі ў маленькай Літве сярод зімы выйшлі на вуліцы і сталі супраць спецназу ды танкаў гіганцкай імперыі. Былі забітыя, былі сотні параненых мірных людзей. Але Літва перамагла.

Такіх сведчанняў у чалавечай гісторыі - мноства. Дух адольвае зброю!

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром (да Рымлянаў 12:21).
  • ❤ 107
  • 🔥 27
  • 🥴 22
  • 🤝 11
  • 🖕 5
More from @seviarynets
  1. Oct 6, 2026Павел Севярынец pinned a photo
  2. Oct 6, 2026Рушым у вялікую чараду сустрэчаў па Польшчы!🇵🇱 Ужо заўтра мы з Барысам Гарэцкім выпраўля…
  3. Oct 3, 2026У жніўні 2020-га, на наступны дзень пасля выбараў, калі на вуліцах Гародні амапаўцы збівал…
  4. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  5. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  6. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →