TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #36 1.46K
– Слухай, пара перастаць глядзець на свет праз ружовыя акуляры, – кажа мне сябра. – То ў цябе беларусы мудрыя, а яны насамрэч вунь якія, то ты пра нейкую любоў, пакаянне, дараванне... Свет змяніўся, усё вакол жорстка, кожны сам за сябе. Вайна, дыктатура, эміграцыя, страх і нянавісць, выжыванне, чалавек чалавеку воўк. Цемра! А ты пра Ісуса, пра аб'яднанне, пра якоесьці святло...

Подых халоднага пекла, ад якога ў турме нылі косці, часам прабірае і тут, на волі. Зняверанасць – яшчэ адно выпрабаванне, праз якое нам усім наканавана прайсці.

У нейкі момант мы спыняемся і заміраем у роспачы, бо ясна разумеем: чалавечыя сілы скончыліся. Поўная бездапаможнасць.

І менавіта ў гэтае імгненне – чуеце, менавіта тады! – прыходзіць Бог.

Сіла Божая выяўляецца ў немачы чалавечай.

Святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго. Такая прырода Бога.
Такая прырода святла. Такая прырода Беларусі.

Мы верым у тое, што дабро пераможа. Мы, беларусы. Калі б ня верылі – даўно б вымерлі.

Мы ўмеем запальваць свечкі і зоркі ў бездані – а ня проста голасна праклінаць цемру.

Верыць у беларускі народ – гэта азначае бачыць святло ў кожным з іх. Вобраз і падабенства ў кожным з іх. І няхай у сэрцы ледзь тлее агеньчык – Творца сусвету моцны раздзьмуць яго ў вогнішча, якое будзе відаць усім.

Кожны з нас цягам кожнага дня падае і на нейкі час ператвараецца ў правал змроку. Кожны. Штодня. Чаму ж мы бярэмся судзіць іншых?..

Там, дзе ўвесь свет бачыць шэрую зону войнаў і памыйную яму імперыі – мы бачым ціхую, ясную, зорную Беларусь.

І яна, нягледзячы ні на што, будзе жыць.

Жыве Беларусь – з Богам!
  • ❤‍🔥 73
  • ❤ 33
  • 👍 11
  • 🙏 7
  • 🥰 3
More from @seviarynets
  1. Oct 3, 2026У жніўні 2020-га, на наступны дзень пасля выбараў, калі на вуліцах Гародні амапаўцы збівал…
  2. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  3. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  4. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  5. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  6. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →