TGViewer
Channel Public Channel
Вершы нікому не патрэбныя

Вершы нікому не патрэбныя

@sashanefer

Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Subscribers
126
Photos
629
Videos
11
Links
115

Showing posts older than #617 · Back to latest

Older Posts 12 shown
Post #616 77
Post #615 83
Раскажу аб адной вельмі цікавай, але, на жаль, забытай, постаці з гісторыі анархізму і літаратуры, звязанай з Украінай і Беларуссю. Гаворка аб
Анатолю Кансэ. Звесткі аб ім я калісці знайшоў у Амстэрдаме ў Міжнародным інстытуце сацыяльнай гісторыі. Пачаў капаць і выявілася, што Кансэ быў чалавекам, блізкім мне па ўспрыманні гэтага свету. Паэт-анархіст. Да таго ж меў дачку.

Сапраўднае прозвішча Кунцэвіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў Кіеве. Меў беларускія або нават польскія карані (гэта мая згадка), на што паказвае каталіцкае веравызнанне яго бацькі, выхадца з Магілёва, і форма імя Анатоль. Сам Кансэ пазней называў сябе "інтэрнацыяналістам" (так пісаў аб сабе ў анкеце ў рубрыцы "нацыянальнасць" падчас арышту Ў 1925 г.).

Пад уплывам падзей Першай сусветнай вайны захапіўся ідэямі Міхаіла Бакуніна і Макса Штырнера, стаўшы перакананым анарха-індывідуалістам. Таксама вельмі цаніў Прудона, якому прысвячаў вершы. Пісаў па-расейску.

Пасля рэвалюцыі 1917 года Кансэ актыўна ўключыўся ў анархісцкі рух у Кіеве, стаўшы адным з кіраўнікоў Кіеўскай асацыяцыі вольных анархістаў. Займаўся прапагандай, рэдагаваў анархісцкія выданні. У 1919 г. выйшаў адзіны ягоны зборнік вершаў "Чёрные зовы". Экзэмпляр, які я далучаю ніжэй, захоўваецца ў Эн Арбары, у Бібліятэцы Мічыганскага універсітэту. Адтуль і фота анархіста.

Як паэт ён належаў да кірунку анарха-футурызму. Паколькі савецкая цэнзура хутка забараніла свабодны друк, Кансэ на працягу 1920-х і 1930-х гг. актыўна публікаваў свае творы, эсэ і афарызмы за мяжой — у рускамоўнай анархісцкай прэсе ЗША і Аргенціны. Дакладней сказаць, таварышы публікавалі, а таксама дапамагалі грашыма.
Вось назвы газет і часопісаў, у якіх я адшукаў ягоныя творы:

„Американские известия” (Нью-Ёрк)
„Буревестник” (Нью-Ёрк) „Вольная жизнь” (Масква) „Волна” (ЗША)
„Воля Украіны” (Нью-Ёрк) „Голос труда” (Буэнас-Айрэс)
„Дело труда-Пробуждение” (Нью-Ёрк)
„Пробуждение” (Дэтройт) „Рассвет” (Чыкага)
„Свобода” (Кіеў)
„Свобода внутри нас” (Кіеў)
„Сеятель” (Буэнас-Айрэс)

Паэзія была для Анатоля галоўнай творчай стыхіяй. Акрамя вершаў, Консэ пакінуў пасля сябе некалькі тэарэтычных нарысаў. У сваім эсэ "Раздавіце гадзіну!" ён востра раскрытыкаваў савецкую ўладу, бальшавіцкую бюракратыю і ваенны камунізм, заявіўшы, што яны задушылі сапраўдную сацыяльную рэвалюцыю. Таксама ён сур'ёзна цікавіўся вольнай педагогікай і напісаў працу "Думкі пра выхаванне»
" , якую прысвяціў педагогу Канстанціну Венцэлю (1857-1947). У ёй Кансэ абараняў правы дзяцей на свабоднае развіццё і сцвярджаў, што выхаванне павінна быць цалкам аддзелена ад ціску дзяржавы і рэлігіі. Вельмі цікавы пункт у ягонай біяграфіі, бо ён меў дачку. Як складваліся ягоныя адносіны з дачкой? Які лёс спаткаў яе, дачку "ворагаў народу"?

Савецкія спецслужбы (ВЧК-ГПУ-НКВД) бесперапынна пераследавалі паэта. За ягоныя анархісцкія погляды і сувязі з замежжам Кансэ ўпершыню арыштавалі ў 1920 г. У 1925 г. яго прызналі "сацыяльна небяспечным элементам" і выслалі ў Саратаў. Разам з ім ссылку адбывала яго жонка і таварышка жыцця, анархістка Любоў Нямерыцкая (якая перажыла мужа і памерла пасля 1950 г.). Менавіта з ёй ён меў дачку Вольгу (1923 г. н.)

Нягледзячы на цяжкую хваробу лёгкіх (сухоты), паэта зноў і зноў арыштоўвалі і адпраўлялі ў новыя высылкі. У 1928 г. ён трапіў у Сімферопаль, адтуль у Казахстан (1929), Курск (1932), Варонеж (1934) і Ташкент (1934). Паўсюль былі праблемы з грашыма, працаўладкаваннем, жытлом... Падчас сталінскага тэрору Анатоль Кансэ быў расстраляны - на мяжы 1937 і 1938 гг. Рэабілітаваны ў 1994 г.

Сёння, апроч некалькіх даследчыкаў, ягонае імя і творчасць амаль нікому невядомыя.

Увесь свой жыццёвы шлях Анатоль заставаўся верным лібертарным ідэалам, падтрымліваў кантакты з анархістамі ў Савецкай Расеі, перапісваўся з замежнымі таварышамі. М. інш. сябраваў з Іванам Чорным (Лук'янюком), даволі актыўным дзеячам у Дэтройце, які памёр ажно ў 1976 г. Менавіта яму падпісана брашура вершаў "Чёрные зовы".
  • 👍 7
  • ❤ 3
  • 🔥 3
Post #614 92
Вершы нікому не патрэбныя Пяць гадоў таму, у ліпені 2021 г., выйшаў мой томік вершаў "Рукописи из шкатулки". Брашурка пабачыла свет, дзякуючы выдавецкаму кааператыву, які я вельмі цаню і паважаю, "Радыкальная тэорыя і практыка". Зараз ён менш актыўны, у сувязі з геапалітычнымі падзеямі…
І ўлюбёны каментар ад невядомай мне асобы на некаторыя вершы з гэтага томіка
  • 👍 3
  • 😁 3
Post #612 122
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 🔥 1
Post #611 110
Пяць гадоў таму, у ліпені 2021 г., выйшаў мой томік вершаў "Рукописи из шкатулки".
Брашурка пабачыла свет, дзякуючы выдавецкаму кааператыву, які я вельмі цаню і паважаю, "Радыкальная тэорыя і практыка". Зараз ён менш актыўны, у сувязі з геапалітычнымі падзеямі ў БУРы, але раней выдаваў класныя кнігі па лібертарнай тэматыцы.

Тое, што таварышы і таварышкі выдалі мяне, гэта вынятак. Проста ў мяне была магчымасць сімвалічна ім падсабіць, нічога асаблівага. А пазней, увесну 2021 г., я моцна захварэў на каронавірус. Думаў, што памру, але гэта аповяд на іншую доўгую гісторыю. Калі я ачуняў пасля хваробы, то адчуў, што жыццё кароткае і трэба максімальна рэалізаваць усе свае праекты, жаданні і мары. Пасля ковіду у мяне адбыўся агромністы прыліў сіл, хацелася рабіць, тварыць і дзейнічаць. Адкрылася новые дыханне. І сярод іншых спраў, якімі я адразу заняўся, я адважыўся напісаць РТП з запытаннем адносна патэнцыяльнай дапамогі ў выданні томіка вершаў. Калектыў РТП згадзіўся, за што я яму вельмі ўдзячны.

Томік праілюстравала мастачка Марына Маргарына. Малюнкі, як мне падаецца, вельмі крутыя, за што таксама вельмі ўдзячны Марыне.

Я напісаў невялічкі ўступ (далучаю ніжэй) і атрымаўся зборнічак такіх сабе вершыкаў аднаго невядомага беларускага анархіста, які жыве ў Польшчы, а вершы піша па-расейску і друкуецца ў Маскве. Іронія постімперыяльнага лёсу нашага шматпакутнага рэгіёну.

Шмат вершаў з гэтага томіка я публікаваў у канале, пазначаючы крыніцу. Аднак, думаю, не ўсе. Калі нехта жадае набыць асобнік за сімвалічную суму, то гэта можна зрабіць толькі праз старонку РТП.

З перспектывы часу можна сказаць, што файна атрымалася. Ўсё ж такі рукапісы не гараць, а тым больш у шкатулцы. Можа ў будучыні атрымаецца выдаць томік і па-беларуску... А калі не, то прынамсі гэты канал будзе сховішчам маіх рыфмаванак.
Telegram Радикальная теория и практика *Любители поэзии на месте?* Обычно мы таким не занимаемся, но в порядке исключения решили выпустить небольшой сборник стихов от товарища, который сделал много хорошего для нашего кооператива. Нужна ли вообще людям поэзия? Читают ли стихотворения современные…
  • 👍 5
Post #610 107
Калі нехта з Польшчы мае жаданне і магчымасці дапамагчы беларускім палітзняволеным анархіст(к)ам і украінскім антыаўтарытарыям, якія змагаюцца з расейскім імперыялізмам, можна заданаціць па спасылцы:

https://suppi.pl/wolnosc-albo-smierc
Suppi by Patronite wolność-albo-śmierć - Suppi by Patronite 3 minuty i gotowe. 0% naszej prowizji i masa różnych podziękowań. Zarejestruj się już teraz na Suppi.pl.
  • ❤ 9
Post #607 106
Амаль 100 гадоў таму вядомы беларускі часопіс "Шлях моладзі" (далучаю ніжэй), які выходзіў у Вільні ў 1929-1939 гг. не саромеўся згадаць аб анархізме. У серыі артыкулаў аўтара, падпісанага як "Ваг", разглядаліся сучасныя ідэалогіі такія, як камунізм, фашызм, дэмакратызм і анархізм. Тое, што сярод вядомых плыняў быў і анархізм сведчыць аб тым, што ў міжваенны час анархізм (а дакладна анарха-сіндыкалізм) сапраўды быў на ўхдыме і да яго ставіліся з пэўнай павагай.

Дарэчы, "Ваг." - псеўданім каталіцкага святара Вінцука Гадлеўскага (1888-1942). Гэты ксёндз быў сябрам БНР, пазней звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, з якой канчаткова парваў у 1936 г. Перакладаў на беларускую мову Новы Запавет.
За сваю актыўную дзейнасць на карысць беларускага адраджэння пераследаваўся польскімі ўладамі. Бываў у вязніцы. Заснаваў Беларускі нацыянальны фронт і выдаваў газету "Беларускі фронт".

Падчас Другой сусветнай вайны быў чальцом Беларускага нацыянальнага цэнтра, заснаванага ў Берліне. Пазней галоўным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі. Прыхільнік "творчага нацыяналізму" і неафіцыйны кіраўнік падпольнай Беларускай незалежнай партыі. Ксёндз быў забіты нацыстамі ў канун Раства 1942 г. Падрабязней аб ім можна даведацца ў кнізе пладавітага гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча "Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу" (Мінск 2018).

Гадлеўскі - цікавая постаць, але, канешне, не мой герой. 
Артыкулы са "Шляху моладзі" пазней былі выдадзены асобнай брашурай "Палітычныя і грамадскія кірункі ў мінуўшчыне і сучаснасці" (Вільня 1931).

У прынцыпе, аб анархізме напісана пазітыўна (у адрозненні ад камунізму ды фашызму). Адзінае, што аўтар крытыкуе - утапійнасць ідэі і недасканаласць людзей, якія, на яго думку, няздольныя жыць паводле прынцыпаў анархізму.
  • ❤ 4
  • 👍 3
Post #604 84
  • 👍 3
  • ❤ 1
Post #603 121
параход

падыхаючы ад стомленасці несусветнай
вакол безсэнсоўнае саракадвухгоддзе
пустэча плыву ў бездань на параходзе
наперад капітан Ніхто баразні паветра!

прасторы ненапоўненыя
мудрымі думкамі інтэлектуалаў
сэнсы ненароджаныя
пад маскамі мінулагадовых карнавалаў
дзеці не сапсаваныя
як йогурты пад неапальскім сонцам
будучыня раскрадзеная
гандлярамі мар і дызайнерамі ўтопій
усмешкі хітрасплеценыя
пробліскамі недасканалай памяці
памылкі назапасеныя
якіх хопіць каб палічыць усіх буржуа на саміце

ізноў россыпі розвальні росстані
надзеі кульгаюць пранізаныя стрэмкамі вострымі
юнацтва пад сялянскімі косамі
дзяцінства маніць трагічнымі лёсамі
радзімы дзевяноста чацьвёртага
сяброў снежня васемнаццатага
здрады - пастаяннай спадарожніцы
пераможцы міфаў аб вечным каханні
ды былых таварышаў мяняючых ідэі
як халаты ў спа-комплексах ды шпіталях

абрыдлі адвечныя пошукі развагі імкненні
глыбокія рады як заставацца на плыву
пхаюць выжэй на нейкія навуковыя ступені
але параход чамусьці ідзе праз Калыму

колькі можна несці цяжар ідэйнасці
дзе твае рэвалюцыі
дзе перамогі справядлівасці
дзе твае таленты запрошаныя на банкет у стакгольмскую ратушу
дзе рахункі ў банках ды крутыя колы як на Turbo укладышах

азірніся
што засталося на шляху пройдзеным
мізэрнасць апранутая ў мегаламанскія вопраткі
празрыстасць крызісу сярэдняга ўзросту
пакуль іншыя краналіся космасу
ты на сваім параходзе кіраваўся ў прорву

паўсюль мноства бруду і ты думаў
дзе падзелася швабра
але параход даплыў і ты пабачыў
шалёныя вочы памерлага сябра

5 ліпеня 2026 г.
  • 👍 2
  • ❤‍🔥 1
  • ❤ 1
  • 🔥 1
  • 💊 1
Post #597 115
Сярод даследчыкаў гісторыі анархізму ў Расейскай імперыі не было кансэнсусу адносна з'яўлення першай тыпова анархісцкай групы (калі не ўлічваць папярэднія колы бакунінцаў і анарха-народнікаў, а таксама групы за межамі імперыі). У тэматычнай літаратуры ёсць згадкі аб Кішынёве, дзе нібыта ажно ў 1900 г. пачала дзейнасць Паўднёвая група анархістаў-камуністаў.

Свежае даследаванне паказвае, што гэта не так, і што ўсё ж такі менавіта Беласток можна называць горадам, дзе пралетарыі габрэйскага паходжання на мяжы 1902-1903 гг. стварылі першае ў XX ст. тыпова лібертарнае аб'яднанне - Міжнародную анархісцкую групу "Барацьба".

На фота некаторыя першыя брашуры, выдадзеныя і распаўсюджваныя "Барацьбой", на якія я калісьці трапіў ў Міжнародным інстытуце сацыяльнай гісторыі (Амстэрдам). Гэтыя ўнікальныя брашуркі захаваліся ў архіве Бунда.
  • 👍 8
  • 🔥 3
  • ❤‍🔥 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →