TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #607 106
Амаль 100 гадоў таму вядомы беларускі часопіс "Шлях моладзі" (далучаю ніжэй), які выходзіў у Вільні ў 1929-1939 гг. не саромеўся згадаць аб анархізме. У серыі артыкулаў аўтара, падпісанага як "Ваг", разглядаліся сучасныя ідэалогіі такія, як камунізм, фашызм, дэмакратызм і анархізм. Тое, што сярод вядомых плыняў быў і анархізм сведчыць аб тым, што ў міжваенны час анархізм (а дакладна анарха-сіндыкалізм) сапраўды быў на ўхдыме і да яго ставіліся з пэўнай павагай.

Дарэчы, "Ваг." - псеўданім каталіцкага святара Вінцука Гадлеўскага (1888-1942). Гэты ксёндз быў сябрам БНР, пазней звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, з якой канчаткова парваў у 1936 г. Перакладаў на беларускую мову Новы Запавет.
За сваю актыўную дзейнасць на карысць беларускага адраджэння пераследаваўся польскімі ўладамі. Бываў у вязніцы. Заснаваў Беларускі нацыянальны фронт і выдаваў газету "Беларускі фронт".

Падчас Другой сусветнай вайны быў чальцом Беларускага нацыянальнага цэнтра, заснаванага ў Берліне. Пазней галоўным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі. Прыхільнік "творчага нацыяналізму" і неафіцыйны кіраўнік падпольнай Беларускай незалежнай партыі. Ксёндз быў забіты нацыстамі ў канун Раства 1942 г. Падрабязней аб ім можна даведацца ў кнізе пладавітага гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча "Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу" (Мінск 2018).

Гадлеўскі - цікавая постаць, але, канешне, не мой герой. 
Артыкулы са "Шляху моладзі" пазней былі выдадзены асобнай брашурай "Палітычныя і грамадскія кірункі ў мінуўшчыне і сучаснасці" (Вільня 1931).

У прынцыпе, аб анархізме напісана пазітыўна (у адрозненні ад камунізму ды фашызму). Адзінае, што аўтар крытыкуе - утапійнасць ідэі і недасканаласць людзей, якія, на яго думку, няздольныя жыць паводле прынцыпаў анархізму.
  • ❤ 4
  • 👍 3
More from @sashanefer
  1. Oct 2, 2026photo post
  2. Oct 2, 2026Паром, на якім я праплыў у два бакі, што заняло мне каля гадзіны, — гэта Staten Island Fer…
  3. Oct 2, 2026photo post
  4. Oct 2, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →