Пяць гадоў таму, у ліпені 2021 г., выйшаў мой томік вершаў "Рукописи из шкатулки".
Брашурка пабачыла свет, дзякуючы выдавецкаму кааператыву, які я вельмі цаню і паважаю, "Радыкальная тэорыя і практыка". Зараз ён менш актыўны, у сувязі з геапалітычнымі падзеямі ў БУРы, але раней выдаваў класныя кнігі па лібертарнай тэматыцы.
Тое, што таварышы і таварышкі выдалі мяне, гэта вынятак. Проста ў мяне была магчымасць сімвалічна ім падсабіць, нічога асаблівага. А пазней, увесну 2021 г., я моцна захварэў на каронавірус. Думаў, што памру, але гэта аповяд на іншую доўгую гісторыю. Калі я ачуняў пасля хваробы, то адчуў, што жыццё кароткае і трэба максімальна рэалізаваць усе свае праекты, жаданні і мары. Пасля ковіду у мяне адбыўся агромністы прыліў сіл, хацелася рабіць, тварыць і дзейнічаць. Адкрылася новые дыханне. І сярод іншых спраў, якімі я адразу заняўся, я адважыўся напісаць РТП з запытаннем адносна патэнцыяльнай дапамогі ў выданні томіка вершаў. Калектыў РТП згадзіўся, за што я яму вельмі ўдзячны.
Томік праілюстравала мастачка Марына Маргарына. Малюнкі, як мне падаецца, вельмі крутыя, за што таксама вельмі ўдзячны Марыне.
Я напісаў невялічкі ўступ (далучаю ніжэй) і атрымаўся зборнічак такіх сабе вершыкаў аднаго невядомага беларускага анархіста, які жыве ў Польшчы, а вершы піша па-расейску і друкуецца ў Маскве. Іронія постімперыяльнага лёсу нашага шматпакутнага рэгіёну.
Шмат вершаў з гэтага томіка я публікаваў у канале, пазначаючы крыніцу. Аднак, думаю, не ўсе. Калі нехта жадае набыць асобнік за сімвалічную суму, то гэта можна зрабіць толькі праз старонку РТП.
З перспектывы часу можна сказаць, што файна атрымалася. Ўсё ж такі рукапісы не гараць, а тым больш у шкатулцы. Можа ў будучыні атрымаецца выдаць томік і па-беларуску... А калі не, то прынамсі гэты канал будзе сховішчам маіх рыфмаванак.
Post #611
110