Дакладна 20 гадоў таму, 18 кастрычніка 2005 г., я прыехаў на вучобу ў Кракаў. Так бы мовіць, юбілей. Была прыгожая польская восень. Толькі пазаўчора я вярнуўся з Амерыкі і вось урэшце я ў Кракаве, у якім хацеў вучыцца ад моманту, калі першы раў патрапіў у гэты горад. Бо да гэтага я пражыў 4 гады ў Любліне і там адвучыўся 4 гады (нулявы год для замежных студэнтаў + 3 гады на UMCS). Аб гэтай гісторыі раскажу пазней.
Першы раз у Кракаў я прыехаў у жніўні 2000 г. і доўгавалосым нефармальным юнаком закахаўся ў былой сталіцы Польшчы. Паездка была ўзнагародай для 7 лепшых вучняў Polska Macierz Szkolna, дзе я вывучаў польскую мову. Тры тыдні, з заняткамі, экскурсіямі, рознымі цікавымі актыўнасцямі. Агулам, было вельмі крута. Шмат пазнавальнага, у тым ліку знаймствы з моладдзю с поставецкай прасторы, якія таксама прыехалі на летнія курсы.
Адна з эскскурсій была на каралеўскі замак Вавэль. Існуе такая легенда, што калі дакрануцца да сэрца Звона Жыгімонта (усталяваны ў 1521 г. у Вавельскі архікафедральным касцёле), то можна загадаць тры жаданні, якія здзейсняцца. Я так і зрабіў. Два з іх здзейсніліся, трэцяга не памятаю, але адно з іх было паступіць у Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. На жаль, у наступным годзе, пасля заканчэння 11 класа, ў мяне гэтага не атрымалася (доўгая гісторыя) і вось толькі ў 2005 г. юнацкая мара збылася. Я перавёўся на 4 курс гістарычнага факультэта найстарэйшай ВНУ ў Польшчы.
Падчас жнівенькскіх курсаў 2001 г. мы жылі ў інтэрнаце на наябрэжнай Віслы, гулялі ў футбік з мясовымі палякамі і нашым апякуном, пілі піўко з маім гарадзенскім сябрам Пашам (з якім разам вывучалі польскую мову і які мяне адшукаў, калі я амаль не заснуў у прыбіральні ў
PMSz).
У Кракаве я набыў ліцэнзійную касету аднаго з найбольш любімых сваіx
гуртоў і прыемнай жнівеньскай ноччу пад гэту музыку я напісаў такі вось тэсксцік, быццам другую частку
сачынення. Не ведаю чаму, але захаваў яго. Тады я думаў, што ён мае нейкую мастацкую вартасць. Зараз жа, падаеца, ягоная вартасць у эга-гісторыі, рэтраспектыўным аналізе маёй асабовасці, якую можна даследваць праз літаратурную творчасць дзён мінулых.