Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Post #317
93
Агульныя прычыны былі практычна тыя самыя, што і ў 1943 г. - сацыяльныя антаганізмы не зніклі. Аднак гэтым разам бунт справакавала паліцыя, якая спрабавала затрымаць у клубе каля сотні афраамерыканцаў, які святкавалі вяртанне дзвух ветэранаў з В’етнаму. Іскра ператварылася ў грабяжы ды беспарадкі. Паліцыі не хапала людзей, а нечаканая масавасць бунту паспрыялі таму, што з гарадскіх крамаў былі скрадзены тысячы вінтовак. Пажары ды марадзёрства ахапілі горад.
У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.
На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.
І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!
PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)
YouTube 1967 Detroit Riot The 1967 Detroit riot, also known as the 12th Street Riot, the Uprising of 1967, and the Detroit Rebellion of 1967 exploded in Detroit, Michigan, as pent up anger of the African American residents burst into flames after the police raided an after hours night… У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.
На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.
І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!
PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)
- 👍 4
- ❤ 2
- 🔥 1
- 💔 1












