Агульныя прычыны былі практычна тыя самыя, што і ў 1943 г. - сацыяльныя антаганізмы не зніклі. Аднак гэтым разам бунт справакавала паліцыя, якая спрабавала затрымаць у клубе каля сотні афраамерыканцаў, які святкавалі вяртанне дзвух ветэранаў з В’етнаму. Іскра ператварылася ў грабяжы ды беспарадкі. Паліцыі не хапала людзей, а нечаканая масавасць бунту паспрыялі таму, што з гарадскіх крамаў былі скрадзены тысячы вінтовак. Пажары ды марадзёрства ахапілі горад.
У выініку яшчэ больш паскорыўся сыход белых з горада ў прадмесці. Большасць разбураных будынкаў так і не былі адноўлены. У заключным рапарце камісіі пасля сямі месяцаў расследавання адзначаліся банальныя рэчы – беспарадкі былі выкліканыя расчараваннем афра- і лацінаамерыканцаў адсутнасцю эканамічных магчымасцяў, белым расізмам, дыскрымінацыяй і нізкім ўзроўнем жыцця.
На жаль, як паказвае гісторыя, расізм і дагэтуль не знік. І ўсе гэтыя забароны, войскі, адмысловыя іміграцыйныя палітыкі... будуць толькі і далей падсычваць розныя чалавеканенавісніцкія настроі.
І пачалося ўсё гэта не ў 1967 ці ў 1943, нават не ў 1861 годзе (дарэчы, у музеі ўся гісторыя мясцовага абаліцыянізму добра прадстаўлена). Пачалося ўсё тады, калі адзін чалавек сказаў іншаму, што ён лепшы і мае права на прывілегіі толькі таму, што ён так вырашыў. Але мы ведаем, што ніхто не мае права дыктаваць і ўказваць іншым, што рабіць і хто тут лепшы. Свет не чорна-белы. Свет каляровы.
No pasaran!
PS Для самых цікаўных дакументальныя відэаматэрыялы (1, 2, 3, 4)
Post #317
93