TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #1006 32
Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Музей сучаснага мастацтва (MoMA). Квіток каштуе 30 $. Некалькі паверхаў, традыцыйна шмат людзей.

Прадстаўлены працы такіх мэтраў як Далі, Ван Гог, Кандзінскі, Гаген, Уорхал, Шагал, Ёко Оно, Фрыда Кало і інш. Верхняя выстава зусім не пра сучаснае мастацтва, а пра мінулае.

Ёсць там і хлопцы, звязаныя з лібертарнымі ідэямі. Гэта, канешне, Казімір Малевіч (1879-1935), які м. інш. падчас рэвалюцыйных падзей супрацоўнічаў з анархістамі і публікаваўся ў маскоўскай газете "Анархия".

Некаторыя працы, як, напрыклад, вядомага імпрэсіяніста і анархіста Каміля Пісаро (1830-1903) ў асноўнай выставе адсутнічаюць. Праз матэрыял прац (папера), яны захоўваюцца недзе ў спецыяльных сховішчах. Ды і месца ў музеі на ўсе карціны не хапае.

У 1880-х гг. у Парыжы мастакамі-наватары і крытыкі-анархісты мелі шмат перакрыжаванняў. З анархістамі меў дачыненні іншы французскі мастак Жорж Сёра (1859–1891), заснавальнік неаімпрэсіянізму. Хоць сам Сёра не рабіў гучных палітычных заяў, яго творчасць, асяроддзе і створаны ім метад жывапісу разглядаліся сучаснікамі скрозь прызму радыкальнай левай ідэалогіі.

Блізкім сябрам Сёра быў Фелікс Фенеон (1861-1944), крытык, які ўвёў тэрміны "неаімпрэсіянізм" і "пуантылізм"(кропкавыя метад малярства).Менавіта Фенеон прасоўваў працы Сёра ў радыкальнай прэсе. Ён быў перакананым анархістам і нават прыцягваўся да суда па падазрэнні ў арганізацыі тэрактаў. У 1912 г. ён арганізаваў першую выставу футурыстаў у Парыжы.

У Музеі знаходзіцца партрэт Фенеона, аўтарам якога з'яўляецца анархіст Поль Сіньяк (1863-1935). І ён, і Каміль Пісаро, найбліжэйшыя паплечнікі Сёра па мастацкім метадзе, адкрыта спансіравалі анархісцкія часопісы (такія як "La Révolte" Жана Грава і "Le Tempes Nouveaux") і стваралі для іх ілюстрацыі. У гэтым асяроддзі Сёра ўспрымаўся як ідэалагічны саюзнік.

Агулам, больш уразіў мяне музей сучаснага мастацтва ў Сан Францыска (SFMOMA)
І будынак, і выстава. А ў Нью-Ёрку нічога надзвычайнага.
The Museum of Modern Art The Museum of Modern Art, New York City | MoMA New York’s Museum of Modern Art (MoMA) connects people from around the world to the art of our time.
  • 👍 3
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  4. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →