Радасць... Я не ведаю, ці я моцны чалавек. Калісьці думаў, што безумоўна. Зараз я не ўпэўнены, чым можна гэткую моц вымераць. Каго можна назваць моцнай асобай? Я ніколі не звяртаўся да псіхатэрапеўтаў, ні да груп падтрымкі, ні да рэлігіі, ніколі не сядзеў на сродках, якія дадаюць фарбаў
У пынцыпе, кажуць, што я хлопец вясёлы, з неблагім пачуццём гумару. Падавалася б, жывы, не на вайне, не ў турме, чаго ж тут сумаваць. Амаль здаровы, то трэба радвацца. Ну так, жыццё і ёсць возера радасці ды акіян прыемнаці. Нібыта ёсць праца, якая, праўда, грошаў не дае, але часам прыносіць задавальненне. Часам. І ўсё меньш. І, натуральна, дачка – яна з’яўляецца галоўным генератарам, які падтрымлівае мяне пры жыцці. Без яе маё жыццё выглядала б інакш. Вось і ўся радасць.
Раней, прыкладна да гадоў 30, я ніяк не мог зразумець чаму вядомыя, паспяховыя людзі, розныя зоркі і тым падобныя, скончваюць жыццё самагубствам. Чаго ім на хапала ў жыцці? Слава, грошы, любімая праца, сем’і, падарожжы... А пазней чытаеш: зацяжная дэпрэсія. І думаеш: адкуль яна бярэцца, у гэтых людзей, дэпрэсія? Усё ёсць, усяго хапае. І тутака на ганку з’яўляецца прыгнечанасць. І аднойчы я зразумеў. Што ні грошы, ні дастатак вітаміна Д, ні агульнае прызанне нейкіх тваіх заслуг, ні самыя-самыя наркатычныя,
сэксуальныя, эстэтычныя... дазнанні ніколі не перамогуць клеткі, у якую ўпхнута наша жыццё. І калі сыпляцца ідэалы, то здымае ўсе свае маскі і становііца такім блізкім самая галоўная крыніца самоты – смутак па вечнасці.
Некаторыя веруючыя людзі кажуць, што незалежна ад іх сур’ёзнага стаўлення для развіцця навукі і рацыянальнага погляду на жыццё, заўсёды застаецца месца на таямніцу. Для іх гэтай таямніцай з’яўляецца бог. У тым, што таямніца існуе – я згодны цалкам. Ці існуе бог – хай ужо кожны чалавек сам вырашае, але не навязвае іншым. Для мяне таямніца – гэта вечнасць.
Усе нашы перамогі ды паразы, радасці ды болі, усмешкі ды слёзы, кар’еры, славы, багацце... Усё гэта некі касмічны пыл, усё ў рамках, аковах, агранічана часам, месцам, іншымі людзьмі. Канечнасць чалавечага існавання, аб якім не думеш штодзённа. Але свядомасць таго, што прыйдзе момант зліцця з вечнасцю, саўсёды прысутнічае. Часам актывізуючыся. І усё. Ніякага раю, толькі вечнасць. Ты засмучаны таму, што адырваны ад яе, і адначосова ты сумуеш таму, што ты абавязкова вернешся ў яе ўлонне. Накрывае гэтай таямніцай татальна. Гэта старэй за дабро і зло. Яно было да ўсіх вядомы і невядомых цывілацацый. Вечнасць, да якой
І гэта не аб дарослым жыцці, не аб стрэсе, не аб палітыцы. На жаль, у мяне не захаваліся сачыненні, якія мы пісалаі на ўроках бедларускай і расейскай літаратуры і мовы. Але некалькі тэксцікаў з той эпохі я маю. Адзін з іх быў напісаны ў ліцэі ў вераснёўскі панядзелак 1999 г. Настаўніца з самага ранку нечакана сказала пісаць сачыненне. На якую тэму, спыталіся мы. Ды на якую хочаце. Дождж, восень, верасень, школа... А надвор’е ў той дзень было вельмі дрэннае. І настрой абсалютна ва ўсіх ніякі. Ну я і напісаў, з невядомых мне прычын палічыўшы, што трэба гэты тэксцік захаваць. Хто ж тады ведаў, што смутак па вечнасці гэта не проста хвілінны восеньскі песімізм. Так, у 15 год можна сабе дазволіць грахі словаблудства, пішучы эмацыйнае падлеткавае сачыненне-імправізацыю.