TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #335 110
Дакладна 20 гадоў таму, 18 кастрычніка 2005 г., я прыехаў на вучобу ў Кракаў. Так бы мовіць, юбілей. Была прыгожая польская восень. Толькі пазаўчора я вярнуўся з Амерыкі і вось урэшце я ў Кракаве, у якім хацеў вучыцца ад моманту, калі першы раў патрапіў у гэты горад. Бо да гэтага я пражыў 4 гады ў Любліне і там адвучыўся 4 гады (нулявы год для замежных студэнтаў + 3 гады на UMCS). Аб гэтай гісторыі раскажу пазней.

Першы раз у Кракаў я прыехаў у жніўні 2000 г. і доўгавалосым нефармальным юнаком закахаўся ў былой сталіцы Польшчы. Паездка была ўзнагародай для 7 лепшых вучняў Polska Macierz Szkolna, дзе я вывучаў польскую мову. Тры тыдні, з заняткамі, экскурсіямі, рознымі цікавымі актыўнасцямі. Агулам, было вельмі крута. Шмат пазнавальнага, у тым ліку знаймствы з моладдзю с поставецкай прасторы, якія таксама прыехалі на летнія курсы.

Адна з эскскурсій была на каралеўскі замак Вавэль. Існуе такая легенда, што калі дакрануцца да сэрца Звона Жыгімонта (усталяваны ў 1521 г. у Вавельскі архікафедральным касцёле), то можна загадаць тры жаданні, якія здзейсняцца. Я так і зрабіў. Два з іх здзейсніліся, трэцяга не памятаю, але адно з іх было паступіць у Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. На жаль, у наступным годзе, пасля заканчэння 11 класа, ў мяне гэтага не атрымалася (доўгая гісторыя) і вось толькі ў 2005 г. юнацкая мара збылася. Я перавёўся на 4 курс гістарычнага факультэта найстарэйшай ВНУ ў Польшчы.

Падчас жнівенькскіх курсаў 2001 г. мы жылі ў інтэрнаце на наябрэжнай Віслы, гулялі ў футбік з мясовымі палякамі і нашым апякуном, пілі піўко з маім гарадзенскім сябрам Пашам (з якім разам вывучалі польскую мову і які мяне адшукаў, калі я амаль не заснуў у прыбіральні ў PMSz).

У Кракаве я набыў ліцэнзійную касету аднаго з найбольш любімых сваіx гуртоў і прыемнай жнівеньскай ноччу пад гэту музыку я напісаў такі вось тэсксцік, быццам другую частку сачынення. Не ведаю чаму, але захаваў яго. Тады я думаў, што ён мае нейкую мастацкую вартасць. Зараз жа, падаеца, ягоная вартасць у эга-гісторыі, рэтраспектыўным аналізе маёй асабовасці, якую можна даследваць праз літаратурную творчасць дзён мінулых.
  • ❤ 5
  • ❤‍🔥 4
  • 👍 3
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →