Свабода або смерць. Вайна ва Украіне і мігранцкі крызіс. Голас анархістаў з калектываў АЧК Галіцыя і Сябры Украіны і Бацькі Махно
Таварышы_кі пераклалі на ангельскую мову кнігу, да выхаду якой некалькі гадоў таму і я меў дачыненне. Кніга - голас некаторых анархістаў з Польшчы, гэткая платформа і абмен меркаваннямі на тэму вайны ва Украіне і трошкі аб сітуацыі уцекачоў_ак на беларуска-польскай мяжы.
Спачатку з'явіўся тэкст у выглядзе інтрэв'ю ў старэйшым польскім анархісцкім часопісе "Inny Świat" № 1(54)/2023 г. Пазней больш дапрацаваны матэрыял выйшаў кнігай, з фоткамі антыаўтарытарыяў, якія змагаюцца супраць Расеі і якіх, на жаль, ужо няма ў жывых. А таксама з ілюстрацыямі Улада Бохана. Усе сродкі ад продажу кнігі мы кіравалі і кіруем на дапамогу таварышы(к)ам ва Украіне.
Пасля гэтага анархісцкая група Прамень пераклала брашуру на расейскую мову.
І вось зараз англамоўную версію кнігі можна набыць за сімвалічныя 2 £, або спампаваць з сайта Seditionist Distribution.
Post #338
132

- 👍 4
- 🔥 3