Сахарный дыябет - непрадказальнае захворванне. Я ўжо пісаў аб тым, што некалькі год таму пачаў бегаць, таму што ў мяня выявіліся павышаны халестэрын і цукар. Бег усё выраўняў. Бег усё спальвае, таму ўсім раю бегаць. Дарэчы, набегаў у гэтым месяцы болтштза 153 км. Але ж я не аб гэтым.
Месяц таму ў Кракаў прыехаў мой старынны сябар, у якога дыябет. Ён на некалькі год старэйшы. Коліць сабе інсулін, але шмат паліць і перабольшвае з алкаголем. Мы не бачыліся шмат гадоў, і ў той дзень, калі мы павінны былі сустрэцца, у яго здарыўся інфаркт. Сустрэліся мы ўжо ў мясцовым шпіталі. Ён, канешне, ачуняў, усё добра. Аднак філасофію спажывання яму трэба будзе радыкальна перагледзець.
І вось некалькі дзён таму даведаўся, што іншая асоба, творчасць якой я вельмі паважаю, трапіла ў непрыемную сітуацыю, звязаную з дыябетам. Дзяніс з Ковельскіх Псоў апынуўся ў шпіталі з кетаацыдозам. Патрэбна дапамога. Калі вы ў Варшаве, то схадзіце на канцык у яго падтрымку. І беражыце сябе.
Post #640
96