Марафон
Веруючых з Вялікаднем! Аднак сёння хачу падзяліцца гісторыяй, якая не пра Бога, а пра веру ў чалавека. Пакуль вы канчаткова не расчараваліся ў людзях, можаце пачытаць аповед аб сіле волі, дасягненні мэты, перамозе самога сябе.
Магчыма, мая гісторыя некага натхне ці прынамсі пакажа, што крок па кроку, сістэматычнай падрыхтоўкай, працай над сабой ды адказнасцю, можна дасягнуць вынікаў. Гаворка будзе пра спорт, але сутнасць тычыцца розных галін нашага жыцця. Вось гісторыя таго, як год таму я прабяжаў марафон (лонг-рынд).
Я заўсёды любіў бег. У школе нарматывы па бегу здаваў на пяцёркі, хоць і не быў нейкім супер легка-атлетам. І канстытуцыя майго цела зусім не спартыўная. У футбік раней ганяў, але прафесійна спортам ніколі не займаўся.
Ужо ў дарослым жыцці меў дзве спробы пачаць бегаць. Першы раз мяне хапіла на два тыдні, другі раз ковід пакрыжаваў планы. Але кросы бегавыя (Brooks) з таго часу засталіся. Прыгадаю, што ў верасні 2017 г. я парваў связкі і мне рабілі 2 аперацыі калена. Пасля былі доўгія рэабілітацыі. З футболам я, на жаль, развітаўся назаўсёды
І вось надыйшоў 2023 г. і нечакана пасля чарговай здачы аналізаў у мяне выявіўся крыху павышаны цукар. У цесця быў дыябет, у бацькі таксама. Я ведаў, что гэта за звер і не спяшаўся патрапіць у лік ягоных ахвяр. Тады я вырашыў заняцца бегам, з аднаго боку, каб прыбраць цукар, з іншага - моцна сумаваў па фізактыўнасці без футбіка.
Я лічу сябе радыкальным пешаходам, шмат хаджу і заўсёды выбіраю прайсціся пешку замест транспарту, калі дазваляе час і адлегласць. Аднак бегаць, у прынцыпе, пачаў з нуля. Пачытаў у сеціве, знайшоў праграму, метадалогію і пачаў трэнінгі ў мясцовым парку.
Распачаў я 1 ліпеня. Спачатку цягам 15 хвілін трэба было чаргаваць бег і хаду, нічога такога. Я тады як слімачок бегаў. Праз месяц ўжо трэба было прабегчы поўгадзіны без перапынку. Не спадзяваўся, што змагу. Але на дзіва атрымалася і тады падумаў, што метадалогія працуе.
На Новы Год (2024) Янка падарыла мне смарт-гадзіннік, каб мераць пульс ігд. Вельмі карысная рэч! Першыя месяцы трэніровак было цяжка, утойваць не буду. Бегаў кожны другі дзень і дзень вольны ад трэнінгаў заўсёды быў як свята. Паступова сістэматычнасць ды ўпартасць пачалі даваць плён.
Тыя, хто мяне ведаюць, не дадуць схлусіць, што я, калі нешта пачынаю, звычайна даводжу справы да канца. Адначасова, яны ведаюць, што я ніколі не быў прыкладам здаровага ладу жыцця і тое-сёе люблю пакаштаваць. А як тут каштаваць, калі трэба пастаянна павялічваць нагрузкі і бегаць рэгулярна? Пачалася праца над сабой, ці хутчэй барацьба з сабой. Няроўная.
Свой першы паўмарафон я незапланаввана прабяжаў ужо праз 7 месяцаў пасля пачатку трэніровак. Узімку перад 40-м днём народзінаў зрабіў сабе падаруначак. Проста падчас трэнінгу. Дарэчы, бегаў я толькі ў навушніках. Музыка вельмі дапагала пераносіць нагрузкі.
Паступова павялічваў дыстанцыі, працаваў з пульсам і хуткасцю. Завёўся вопраткай адмысловай. Прыбраў навушнікі. Аб марафоне ўвогуле не думаў. Затое падчас бегу, застаючыся сам на сам з сабой, у галаву прыходзіла шмат разумных думак. І прызнаюся, што мяне падтрымлівалі думкі аб маіх таварышах-палітвязнях. Менавіта яны дапамагалі мне не здавацца і кінуць усё, хаця часам вельмі хацелася. Такія думкі стымулявалі. Як я магу здасцца, калі яны за кратамі працягваюць трымаць узровень? Такім чынам я дайшоў да стану, калі бег пачаў мне прыносіць задавальненне, эндарфіны і ўсё такое.
У выніку ў студзені 2025 г. запісаўся на марафон. Рыхтаваўся я самастойна, без нейкіх праграм. Праўда, прачытаў адну брашуру-дапаможнік па тэхніцы бегу, якую мне падарыў сябар. І перад самым забегам паглядзеў, што раюць марафонцы, на што варта звярнуць увагу. Ёсць некалькі лайф-хакаў, якія рэальна дапамаглі. Адзінае, што памяняў - стаў меньш спажываць алкаголю, (але не адмовіўся ад яго) і за месяц да марафону падтрымліваў вуглеводную дыету. Правільныя вугляводы трэба накапліваць перад такой дыстанцыяй.
Post #494
111
- 👍 3
- ❤ 2
- 🔥 1