TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1132 10
ДОБРЫЯ ПЕРАМЕНЫ

У камеры ШІЗА я часта ўспамінаў розныя эпізоды са свайго жыцця. Не таму, што спецыяльна спрабаваў нешта аднавіць у памяці, проста часу там шмат, ты ляжыш на нарах, глядзіш у столь і ў галаву прыходзіць тое, пра што гадамі не думаў.

Так аднойчы ўспомніў выбары 2007 года. Мне тады было сорак, я балатаваўся ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў па Валгаградскай выбарчай акрузе №14. Была ў мяне і перадвыбарчая ўлётка, звычайная, чорна-белая, мая фатаграфія, прозвішча, галачка ў квадраціку. А ўнізе віншаванне з Калядамі і Новым годам: «Пусть Новый год принесет всем нам и каждому в отдельности добрые перемены».

У 2007 годзе я, вядома, не думаў, што калісьці буду ўспамінаць гэтыя словы з турэмнай камеры. Тады я ішоў на выбары і хацеў рабіць тое, што павінен рабіць кандыдат: сустракацца з людзьмі, распавядаць пра сваю праграму, адказваць на пытанні.
More from @lsudalenka
  1. Oct 17, 2026Але ўвесь гэты час мяне не пакідала пытанне: ці знайшоў я новы спосаб даносіць да беларуса…
  2. Oct 17, 2026ПАКУЛЬ ЧАКАЕМ КОЎЛА, ЯНЫ ЧАКАЮЦЬ НАШЫХ ВЕСТАК Пакуль мы чакаем чарговага прыезду амерыканс…
  3. Oct 17, 2026Калі бачыў несправядлівасць ці проста разумеў, што нешта можна зрабіць лепш, мне цяжка был…
  4. Oct 17, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: МАРЫНА ЛЕАНОВІЧ Марыне Леановіч - 29 гадоў, яна беларускамоўная IT-…
  5. Oct 16, 2026ДЗІЦЯ НЕ ПАВІННА АДБЫВАЦЬ ПАКАРАННЕ РАЗАМ З МАЦІ! У жаночай калоніі № 4 у Гомелі, паводле…
  6. Oct 16, 2026«МЫ Ў КАЛОНІІ ВЕДАЛІ ПРА ВАШЫЯ РОЛІКІ» Сёння атрымаў паведамленне ад Ludmila Chekina, якую…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →