TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1136 14
Але ўвесь гэты час мяне не пакідала пытанне: ці знайшоў я новы спосаб даносіць да беларусаў інфармацыю пра палітвязынак, якую ўлады імкнуцца схаваць? Ці сапраўды гэтыя ролікі нешта змяняюць? Ці гэта проста лічбы на экране?

Пасля вызвалення апошняй групы палітвязняў у мяне з'явілася магчымасць паказаць некалькі ролікаў жанчынам, якія толькі што выйшлі з калоніі. Гэтыя хвіліны цяжка перадаць словамі, я бачыў слёзы на іх вачах, чуў словы падзякі. Але найбольш мяне кранула тое, што яны дзякавалі не толькі за сябе, яны дзякавалі і за тых палітвязынак, якія засталіся па той бок калючага дроту.

А ўчора атрымаў яшчэ адно пацвярджэнне. Мне напісала былая палітвязынка, экс-гендырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, якая каля месяца таму выйшла на свабоду:

«Мы в колонии знали про ваши ролики, эти новости доходили до нас со свиданий, это на самом деле очень нас поддерживало и давало надежду, что о нас не забыли!»


Я сам прайшоў праз турму і калонію і ведаю, што значыць пачуць за кратамі: пра цябе памятаюць, тваё імя гучыць на волі. Цяпер я разумею, як працуе гэты просты ланцужок: 📱 TikTok → чалавек на волі → спатканне ў калоніі → палітвязынка, якая даведваецца, што пра яе памятаюць.

Гэта ўжо не проста прагляды. Гэта салідарнасць, якая даходзіць праз турэмныя сцены. І вось што яшчэ зразумеў. Коўл прыедзе і з'едзе, хтосьці выйдзе на свабоду, а хтосьці застанецца за кратамі. Але пакуль там застаецца хоць адна палітвязынка, яе імя павінна гучаць на волі.

❓ Дык што, сябры, працягваем гэты маленькі праваабарончы стартап? Калі лічыце, што гэта важна, дапамажыце. Глядзіце ролікі, дзяліцеся імі, расказвайце пра палітвязынак.

Бо цяпер я ведаю: нават адзін кароткі ролік можа прынесці надзею чалавеку за калючым дротам.

🔎 Усе ролікі тут:
https://www.tiktok.com/@l.sudalenka

⚪️🔴⚪️ #Палітвязынкі #Палітвязні #Беларусь #Салідарнасць
  • 👍 1
More from @lsudalenka
  1. Oct 18, 2026Можна прымусіць чалавека пакінуць свой дом, можна завочна асудзіць яго, можна абвясціць у…
  2. Oct 18, 2026Калі чалавек сам вырашае выйсці з грамадзянства, падае адпаведную заяву - гэта ягонае добр…
  3. Oct 18, 2026КАНСТЫТУЦЫЯ ЗАБАРАНЯЕ ПАЗБАЎЛЯЦЬ ГРАМАДЗЯНСТВА. АЛЕ ЎЛАДЫ ЗНАЙШЛІ ІНШАЕ СЛОВА - «СТРАТА» У…
  4. Oct 18, 2026Газета доўга хадзіла па прамзоне з рук у рукі, палітычныя чыталі, потым пыталіся: — Леанід…
  5. Oct 18, 2026ЗАЦЯГНУЎШАЯСЯ ВЯСНА У калоніі я працягваў выпісваць дзяржаўныя газеты, чытаў уважліва, трэ…
  6. Oct 18, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: ГАННА КАРНЯЕНКА Ганна Карняенка - былая бухгалтарка Мінскага электр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →