TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1141 11
КАНСТЫТУЦЫЯ ЗАБАРАНЯЕ ПАЗБАЎЛЯЦЬ ГРАМАДЗЯНСТВА. АЛЕ ЎЛАДЫ ЗНАЙШЛІ ІНШАЕ СЛОВА - «СТРАТА»

У артыкуле 10 Канстытуцыі Беларусі чорным па белым напісана: «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змяніць грамадзянства».

Здавалася б, што тут незразумелага? Ніхто - значыць ніхто. Ні палітычны апанент улады, ні асуджаны паводле крымінальнага артыкула, ні беларус, які вымушана пакінуў сваю краіну. Але ў студзені 2023 года беларускія ўлады змянілі Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і з гэтага часу з'явілася магчымасць спыняць нават грамадзянства, атрыманае па нараджэнні, у дачыненні да людзей, якія знаходзяцца за мяжой і асуджаныя паводле пэўных крымінальных артыкулаў.

Пры гэтым заканадаўца выкарыстаў вельмі зручнае слова - «страта». Не пазбаўленне, якое забараняе Канстытуцыя, а страта, якую нібыта дазваляе закон. Але ці можна абысці Канстытуцыю, проста замяніўшы адно слова іншым?


Я як юрыст сцвярджаю: не. Давайце разбяромся.
More from @lsudalenka
  1. Oct 18, 2026Можна прымусіць чалавека пакінуць свой дом, можна завочна асудзіць яго, можна абвясціць у…
  2. Oct 18, 2026Калі чалавек сам вырашае выйсці з грамадзянства, падае адпаведную заяву - гэта ягонае добр…
  3. Oct 18, 2026Газета доўга хадзіла па прамзоне з рук у рукі, палітычныя чыталі, потым пыталіся: — Леанід…
  4. Oct 18, 2026ЗАЦЯГНУЎШАЯСЯ ВЯСНА У калоніі я працягваў выпісваць дзяржаўныя газеты, чытаў уважліва, трэ…
  5. Oct 18, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: ГАННА КАРНЯЕНКА Ганна Карняенка - былая бухгалтарка Мінскага электр…
  6. Oct 17, 2026Але ўвесь гэты час мяне не пакідала пытанне: ці знайшоў я новы спосаб даносіць да беларуса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →