«МЫ Ў КАЛОНІІ ВЕДАЛІ ПРА ВАШЫЯ РОЛІКІ»
Сёння атрымаў паведамленне ад Ludmila Chekina, якую павіншаваў з доўгачаканай свабодай.
Яна напісала, што жанчыны ў калоніі ведалі пра мае кароткія ролікі ў Цікток пра палітвязынак. Навіны даходзілі да іх праз спатканні з блізкімі, падтрымлівалі і давалі надзею, што пра іх не забыліся.
Прачытаў і цяжка стрымаць эмоцыі.
Калі запісваеш чарговы ролік, не ведаеш, ці дойдзе тваё слова да чалавека за кратамі. А сёння атрымаў адказ: даходзіць. Я сам быў палітвязнем і ведаю, колькі сілаў дадае простая вестка: пра цябе памятаюць, тваё імя гучыць на волі.
Дзякуй, Людміла, за гэтыя словы. Буду працягваць.
Гаварыце пра палітвязняў. Называйце іх імёны. Дзяліцеся іх гісторыямі. Нават праз турэмныя сцены да людзей даходзіць наша салідарнасць!
⚪️🔴⚪️ #Палітвязні #Палітвязынкі #Салідарнасць #Беларусь
Post #1129
19

- 🔥 3
- ❤ 1
- 👍 1