УРОК ВЫХАВАННЯ
У калоніі былі так званыя выхаваўчыя гадзіны.
Раз на тыдзень нас збіралі ў клубе, наш атраднік Зміцер Галілей чытаў лекцыі пра гісторыю, патрыятызм, закон і тое, якім павінен быць добры грамадзянін.
Усё гэта называлася выхаваўчай працай.
Аднойчы ён вырашыў правесці віктарыну. На экране з'яўлялася пытанне і чатыры варыянты адказу, за правільны адказ абяцалі заахвочванне: дадатковы тэлефонны званок, спатканне або нешта яшчэ. Для зняволенага, магчымасць пачуць голас маці, жонкі ці дзіцяці гэта ўжо падзея. Побач са мной сядзеў чалавек, асуджаны за забойства, да канца яго тэрміну было яшчэ вельмі далёка.
Post #1124
11
