TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1122 16
Я застаўся. Не таму, што лічыў сябе героем, не таму, што не хацеў дадому. Хацеў і прычым вельмі, але для мяне гэты крок азначаў значна больш, чым прызнанне віны ў крымінальнай справе. Трэба было прызнаць злачынствам усю сваю працу, дапамогу людзям, праваабарону, усё, чым займаўся больш за дваццаць гадоў.
  
Я не мог гэтага зрабіць нават дзеля свабоды. Пасля былі рапарты, ШІЗА і статус «злоснага парушальніка, які не стаў на шлях выпраўлення». Ніводнага працяглага спаткання за ўвесь тэрмін, ніводнага відэазванка праз скайп, якія дазвалялі іншым, каб проста на экране кампутара пабачыць родных. Але менавіта ў турме я канчаткова зразумеў яшчэ адну рэч - нельга асуджаць чалавека, які напісаў прашэнне аб памілаванні.
  
На волі лёгка сказаць:
  
— Я б ніколі.
  
У турме выбар выглядае інакш, часам гэта выбар не паміж гонарам і ганьбай, а паміж яшчэ адным годам за кратамі і магчымасцю абняць блізкіх. Паміж турмой і лячэннем, паміж тым, каб дачакацца старых бацькоў, і рызыкай ужо іх не ўбачыць.
  
Маю памочніцу Таццяну Ласіцу я сам угаворваў напісаць прашэнне. У яе памерла маці, дома адзін застаўся бацька, ёй трэба было вяртацца. Яна выйшла раней і я быў рады. Іншыя вязні таксама прасілі мяне дапамагчы скласці прашэнні, я дапамагаў. Хаця сам не напісаў і не шкадую. Але ніколі не асуджу чалавека, які зрабіў іншы выбар.

Бо сапраўдны кошт гэтага выбару ведае толькі той, хто хоць раз стаяў у лагерным двары і чуў:
  
— Хто прызнае віну — крок наперад.

⚪️🔴⚪️ #ТурэмныяНататкі #Праваабаронца #Палітвязні #ПравыЧалавека #Гомель #Вясна #Беларусь2020 #МемуарыСудаленкі
  • 👍 3
  • 🔥 1
More from @lsudalenka
  1. Oct 15, 2026Ён нахіліўся: — Леанідавіч, дапамажы, хачу маці пазваніць. Я кіўнуў. Першае пытанне было п…
  2. Oct 15, 2026УРОК ВЫХАВАННЯ У калоніі былі так званыя выхаваўчыя гадзіны. Раз на тыдзень нас збіралі ў…
  3. Oct 15, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: ТАЦЦЯНА КОЛАС Таццяна Колас працавала ў Мінгарвыканкаме. Пасля 2020…
  4. Oct 14, 2026КРОК НАПЕРАД Пра памілаванне са мной упершыню загаварылі яшчэ да суда. Я слухаў і не разум…
  5. Oct 14, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: ВОЛЬГА БАРУНОВА Жыхарку Маладзечна, якая ў першы дзень поўнамаштабн…
  6. Oct 13, 2026Не перадай прывітанне сям’і, не знайдзі адваката, не прынясі нешта. Паднімі справу, каб пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →