TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1126 15
ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ:
УСЯ СЯМ’Я ЗА КРАТАМІ


Сям’ю мінскага бізнэсмена Генадзя Саўрыцкага - яго самога, жонку Ірыну і дачку Віялету кінулі за краты на 5 гадоў кожнага паводле артыкула аб “распальванні сацыяльнай варожасці”.

Нагодай стаў відэаролік, запісаны летам 2020 года. У ім сям’я звярталася да сілавікоў з просьбай не збіваць і не запалохваць людзей.
«Хто дае вам загады збіваць свой народ?»,
- казала ў роліку 23-х гадовая Віялета.

На відэа яны паказвалі сімвал сэрца. А цяпер усе трое за кратамі і ў “спісах тэрарыстаў”. Следства сцвярджае, што ролік “фармаваў негатыўны вобраз супрацоўнікаў міліцыі” і “заклікаў да супраціву”. Фактычна ж сям'ю адправілі за краты за антыгвалтоўную пазіцыю і маральную рэакцыю на падзеі 2020 года.

Маці і дачка цяпер у гомельскай жаночай калоніі №4, бацька ў магілёўскай калоніі №15.

Свабоду Ірыне, Генадзю і Віалеце Саўрыцкім! Свабоду ўсім палітвязням!

⚪️🔴⚪️ #Саўрыцкія #Палітвязні #Беларусь #FreePoliticalPrisoners #Belarus #НеМаўчы #ПравыЧалавека
  • 🔥 1
More from @lsudalenka
  1. Oct 17, 2026Але ўвесь гэты час мяне не пакідала пытанне: ці знайшоў я новы спосаб даносіць да беларуса…
  2. Oct 17, 2026ПАКУЛЬ ЧАКАЕМ КОЎЛА, ЯНЫ ЧАКАЮЦЬ НАШЫХ ВЕСТАК Пакуль мы чакаем чарговага прыезду амерыканс…
  3. Oct 17, 2026Калі бачыў несправядлівасць ці проста разумеў, што нешта можна зрабіць лепш, мне цяжка был…
  4. Oct 17, 2026ДОБРЫЯ ПЕРАМЕНЫ У камеры ШІЗА я часта ўспамінаў розныя эпізоды са свайго жыцця. Не таму, ш…
  5. Oct 17, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: МАРЫНА ЛЕАНОВІЧ Марыне Леановіч - 29 гадоў, яна беларускамоўная IT-…
  6. Oct 16, 2026ДЗІЦЯ НЕ ПАВІННА АДБЫВАЦЬ ПАКАРАННЕ РАЗАМ З МАЦІ! У жаночай калоніі № 4 у Гомелі, паводле…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →