У жаночай калоніі № 4 у Гомелі, паводле сведчанняў былых зняволеных, права маці жыць разам з немаўлём можа залежаць ад дысцыплінарных спагнанняў і нават выканання нормы на фабрыцы.
Не выканала норму? Можаш застацца без магчымасці жыць побач са сваім дзіцем? Але дзіця не асуджанае, яно не павінна расплачвацца за паводзіны маці.
Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці патрабуе абараняць дзяцей ад пакарання за дзеянні іх бацькоў.
Мацярынскі догляд не ўзнагарода за паслухмянасць!
І маё пытанне да вас: ці мае адміністрацыя калоніі права вырашаць, калі немаўля заслужыла быць побач з маці?
Падзяліцеся гэтым допісам. Пра правы дзяцей за калючым дротам таксама трэба гаварыць!
Больш падрабязна 🔎 https://tinyurl.com/3z6mhk9h
⚪️🔴⚪️ #ПравыДзіцяці #ПравыЧалавека #Беларусь
