TGViewer
Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka Леанід СУДАЛЕНКА | Leanid Sudalenka @lsudalenka · 84 subscribers
Post #1127 16
УСЁ ПА ЗАКОНЕ

На волі, калі холадна, усё проста. Апрануў цёплую куртку, уключыў ацяпленне, зрабіў гарбату.
  
У штрафным ізалятары выбару няма. Матрац не выдаюць, коўдру таксама, спаць даводзіцца на голых металічных нарах. Гарачай вады няма, кіпяцільнік забаронены, нават кубак гарачай гарбаты тут раскоша.
  
У ШІЗА я трапіў летам, на вуліцы было каля дваццаці градусаў цяпла, а ў камеры па адчуваннях не больш за дзесяць, дванадцаць, асабліва ноччу. Першыя хвіліны гэта яшчэ можна трываць, потым холад пачынае павольна залазіць пад вопратку. У ногі, у спіну, у рукі, ляжыш на голых нарах і адчуваеш, як цела пачынае дробна дрыжаць. Больш за гадзіну запар я амаль не спаў, прачынаўся ад холаду. Уставаў, хадзіў па камеры каб сугрэцца, зноў клаўся.
  
І ўсё паўтаралася, за дзесяць сутак нармальна не выспаўся ніводнай ночы.
More from @lsudalenka
  1. Oct 17, 2026Калі бачыў несправядлівасць ці проста разумеў, што нешта можна зрабіць лепш, мне цяжка был…
  2. Oct 17, 2026ДОБРЫЯ ПЕРАМЕНЫ У камеры ШІЗА я часта ўспамінаў розныя эпізоды са свайго жыцця. Не таму, ш…
  3. Oct 17, 2026ПАЛІТВЯЗЫНКІ БЕЛАРУСІ: МАРЫНА ЛЕАНОВІЧ Марыне Леановіч - 29 гадоў, яна беларускамоўная IT-…
  4. Oct 16, 2026ДЗІЦЯ НЕ ПАВІННА АДБЫВАЦЬ ПАКАРАННЕ РАЗАМ З МАЦІ! У жаночай калоніі № 4 у Гомелі, паводле…
  5. Oct 16, 2026«МЫ Ў КАЛОНІІ ВЕДАЛІ ПРА ВАШЫЯ РОЛІКІ» Сёння атрымаў паведамленне ад Ludmila Chekina, якую…
  6. Oct 16, 2026Аднойчы ад пастаяннага холаду моцна запаліліся дзёсны, забалелі зубы. Падчас медыцынскага…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →