TGViewer
Channel Public Channel
Lavonczyk

Lavonczyk

@lavonczyk

Не помирай, і на останок
Похмурий рай, сонний світанок.
Краплі роси у просвітах фіранок.
З вільна униз, голос ледь чутно.
Танучий пульс у погляді мутном.
Subscribers
163
Photos
12
Videos
2
Links
26

Showing posts older than #41 · Back to latest

Older Posts 20 shown
Post #40 771
СЬЛЯПІ ІХ ФАРАМІ!

The New York Times выпусьціла вялікі артыкул пра Плошчу перамен, пра 2020 і ўвогуле пра тую беларускую рэвалюцыю.
Знайшлося там і слова пра службу тэрміновай эвакуацыі, якую мы пачыналі ў лістападзе 2020 году, калі быў арыштаваны першы валянтэр BY_help. Тады ГБ ня дакеміла, што яно ўзяло аднаго з нашых плацельшчыкаў - і выпусьціла яго праз тры дні. Атрыманы падчас уцёкаў досьвед і лёг у аснову службы эвакуацыі, якую BY_help падтрымваў.

Прачытаць яго можна тут: https://www.nytimes.com/2022/03/30/magazine/belarus-mural.html

Быў яшчэ выпадак, варты Гая Рычы. Адзін наш валянтэр у тым самым лістападзе аказаўся заблякаваным у доме, да якога вяла адзіная пад'яздная дарога. Сіні бус нахабна стаў ля выезда так, што нават з вакна незаўважна вылезьці было немагчыма. Таму на дапамогу былі выкліканы сябры, каторыя "зламаліся" насупраць сіняга бусу, запалілі фары, каб тыя сьляпілі ціхароў, і пачалі "рамонт рухавіка". Пакуль ціхары часаліся, нашаму валянтэру ўдалося ўцякчы.
Рады, што Sarah Topol трымае Беларусь у фокусе.

А мы працягваем зьбіраць сродкі на дапамогу беларускім палдітычным вязьням, якія выходзяць на волю. Мы выплацілі ўжо дзясяткам першасную выплату ў €300, і працягваем. Дапамагчы нам рабіць такія выплаты можна тут:
https://www.facebook.com/donate/763754265015069/
NY Times The Battle for the Mural — and the Future of Belarus It started as an act of graffiti at a playground in Minsk. It turned into a remarkable campaign of defiance against an increasingly totalitarian regime.
  • 👍 16
  • ❤ 3
Post #39 532
Беларусы, калі мірна пад акупацыяй ходзяць на велічэзныя акцыі пратэсту - "лахі".

Энэргадарцы й херсонцы, калі пад акупацыяй выходзяць на мірныя акцыі пратэсту - "героі".

Зяленскі, каторы перад "рэфэрэндумам" прасіў беларусаў, каб тыя "зрабілі свой выбар", і Зяленскі, каторы ў выведзінах расейскім СМІ назваў Лукашэнку "выбарам беларусаў".

Добры мой знаёмы з Украіны, які піша, што ў нас, "выяўляецца", "бальшыня за Лукашэнку".

Украіна, якую атакавалі з тэрыторыі пад кантролем чалавека, каторы быў самым папулярным палітыкам там аж да пачатку вайны.

Вайна скончыцца, Расея падзе, Ўкраіна пераможа.

Але ні ў якім выпадку ня трэба забываць наступнага:

1. Ва Ўкраіне пра нас ня ведаюць (і сьвядома абіралі ня ведаць) нічога.

2. Нам ніхто не дапаможа, апроч нас саміх. А як мы самі сабе дапаможам, то й астатнія падцягнуцца.

3. Любому чалавеку, які спрабавацьме кагалам абвінаваціць нас у агрэсіі, варта і трэба плюнуць у твар. Без усялякіх апраўданьняў.

4. "Не чапайце Зяленскага" для мяне не пракотвае. Сваімі выказваннямі ён стварае стаўленьне да беларусаў на годы. Такія ляпы трэба й варта заўважаць.

5. Не зараз, але трэба памятаць, хто дапамагаў Луцэ абысьце санкцыі Літвы на калійку й хто да апошняга адмаўляўся стрэцца зь Ціханоўскай.

Гэта не пра цяпер. Гэта пра потым. Гэта пра дбаньне аб уласныя інтарэсы.
  • 👍 25
  • 🔥 4
  • 👎 1
Post #38 786
Палякі далі афіцыйнае тлумачэньне, на што могуць прэтэндаваць беларусы, якія ўцяклі з Украіны:

НА ЧАСОВУЮ АБАРОНУ З ПРАВАМ ПРАЦЫ

Гэта магчыма пры ўмове, калі сапраўдны адзін з наступных пунктаў:

1. уцякач меў міжнародную абарону ва Ўкраіне
2. уцякач меў ва Ўкраіне посвідку на пражываньне
3. чалавек ня можа вярнуцца ў Беларусь
  • 👍 2
Post #37 721
ДЛЯ ТЫХ, ХТО БЫЎ ЗАТРЫМАНЫ У ДЗЕНЬ РЭФЭРЭНДУМУ Й НА АНТЫВАЕННЫХ ПРАТЭСТАХ

Калі вас зьбілі пасьля затрыманьня, то вы можаце падацца да BY_help на медычную выплату - як і заўжды. Для гэтага запаўняйце форму bit.ly/byhelpme.
Мы дадалі да нашага мандату выплаты тым, каго катавалі, у жніўні 2020 года, і працягваем выконваць гэтае абяцаньне.
Facebook Log in or sign up to view See posts, photos and more on Facebook.
  • 👍 1
Post #36 727
З апошніх навінаў пра дыскрымінацыю беларусаў.

1. Кракаўскі маратон, каторы быў выключыў усіх беларусаў і расейцаў паводле пашпарту нібы з салідарнасьці з украінцамі, даў часткова заднюю. Цяпер яны дапускаюць тых, хто жыве ў Польшчы. Прычына - "вялікая колькасьць негатыўных каментараў".
Ну што я магу сказаць? Сцыкуны. Спачатку прынялі рашэньне ў стылі Пуціна, а потым адкацілі толькі таму, што спалохаліся кепскай публічнасьці - а не бо ўсвядомілі памылковасьць такога падыходу.

2. Дэкан з адной польскіх акадэмій прапанаваў студэнцы зь Беларусі, каб тая забрала паперы, бо, маўляў, беларусы не здадуць іспыт. Праўда, няясна, як гэты геній сабраўся валіць канкрэтных навучэнцаў, бо ўвесь іспыт складзены з тэстаў, і вынік ацэньваецца паводле колькасьці балаў, а не прыхільнасьці крэтына-дэкана. Ды й у камісіі ня толькі ён. Мы параілі зноў пайсьці зь ім пагаварыць, але з дыктафонам. Хай адказвае за свае словы.

А ўвогуле падобныя рэчы - гэта такі патрыятызм для скнараў і баязьліўцаў. Грашоў на ЗСУ даць жаба душыць, а валянтэрам папрацаваць ня хоцца. Вось і вызьвярвюцца на былых уцекачах зь Беларусі, каб потым выдаць тыповае "дык мы ж ня гэта мелі на ўвазе" пасьля кепскай паблісіці.
  • 👍 11
  • 🤯 3
  • 🤔 2
Post #35 531
Post #34 590
Шчыра кажучы, NEXTA стала немагчыма чытаць. Учора на ноч гледзячы прыкладна дзьве гадзіны сенсацыяналістыкі пра тое, як "дзьве ракеты ўпалі каля кансуляту ЗША у Эрбіле (Ірацкі Курдыстан)", "паднятыя самалёты арміі ЗША", "чакаецца ўдар па Тэгеране". Бля, шопраўда? Калі б ад кожнай ракеты ў Эрбілі бамбілі Тэгеран, ад яго б ужо ў 2019 годзе засталіся толькі аятолы.

Па-першае, на Эрбіль ракеты падаюць досыць часта. Затрымалі пару іранскіх дыпляматаў на тры хвіліны даўжэй на мяжы - прылятае крылатка. Падае недзе ў пустыні. Заява зроблена, працягваем жыць далей. Наступная ракета будзе праз тыдзень, сачыце за прагнозамі.

Гэта традыцыя (страляць па суседзях у якасьці аргумента) цягнецца яшчэ з грамадзянскай вайны ў Аўганістане, калі па Кабуле лупцавалі з навакольных пагоркаў паводле прынцыпу "на каго Аллах пашле".

Па-другое, ня будзе Тэгеран абстрэльваць амерскі кансулят на тле перамоваў па іранскай ядзернай праграме, якія аднавіліся пасьля зыходу Трампа. Іранцам важна хаця б часткова зьняць зь сябе санкцыі, бо найвышэйшы час: на фоне Пуціна аятолы выглядаюць рэспектабельнымі вельмішаноўнымі інтэрлякутарамі, тады як Пуцін на іхным тле - нямытая сьмярдзючая вашывая малпа, якую за стол пускаць нельга, каб вошы не распаўзьліся. У Іране няма настолькі непадкантрольных цэнтральнаму ўраду фракцый, каб устроіць расстрэл кансуляту за сьпіной аятолаў.

Па-трэцяе, ракеты проста ўпалі каля кансуляту. І каля аэрапорту. Бо яны блізка. Так можа цэлым быў аэрапорт? Ну, калі той цэль увогуле быў?

"Чакаюцца ўдары па Тэгеране". Мазгі купі.
  • 👍 23
  • ❤ 4
Post #33 528
Добра, то што мы ведаем?

1. Брытыйская й амерыканская выведкі сьцьвярджаюць каторы ўжо дзень, што жалкий фюрер (ТМ) задзейнічаў ва Ўкраіне амаль 100% усёй ударнай групоўкі. Рэзерваў у яго больш няма.

2. Ускосна апошні пункт пацьвярджае й той факт, што пайшлі размовы пра набор чэлядзі на ўбой з прыватных ваенных кампаній ды рэкрутацыю на асвабадзіцельную місію бліжнеўсходніх "дабраахвотнікаў". Калі б у жалкого фюрера (ТМ) былі ўласныя рэзервы, такіх рухаў б не рабілася. Рэзерваў няма.

3. Ліхаманкавы набор аматараў угнаіць украінскі чарназём сярод вагнераўскай чэлядзі ды салдат Асада ўмацоўвае ў перакананьні, што беларуская армія не зьбіраецца ваяваць за ідэі вялікай паРашкі - бо ў выпадку адваротнага не было б патрэбы шарыцца па трушчобах Дамаска. Значыцца, Лукашэнка захоўвае кантроль над сваім генштабам - і што, як я пісаў, жалкий фюрер (ТМ) прадаў сінепаламу ўкраінскую авантуру як кароткую очаньпапетаносную вайну. Узамен на выкарыстаньне беларускай тэрыторыі як пляцоўкі для запуска ракет сінепаламу была паабяцаная магчымасьць прыняць парад на Храшчатыку вярхом на шпіцы й з канём у руках. Абяцаньне выявілася пшыкам - а сінепалы ў пройгрышныя авантуры не ўпісваецца настолькі ж дакладна, як і тое, што трохкутнік на кулі можа мець тры простыя куты. Таму ў бліжэйшыя дні варта чакаць масіраванага кідалава жалкого фюрера (ТМ) друганом у Менску. Беларускае войска, пакуль Лу жывы, наўрадці пойдзе на Ўкраіну.

4. Прасёр першых дзён вайны (чакалі кветачак, а кветачкі аказаліся на магілу) даў украінцам час разбудаваць тэрабарону вялікіх гарадоў, дадаўшы да жывой сілы ЗСУ дзясяткі тысяч чалавек. Оркам удалося ўзяць толькі месты, дзе гэтага не пасьпелі зрабіць. Астатнія вялікія ім узяць не ўдасца. А рэзэрву больш няма. І саюзьнік на белым шпіцы не прыскоча.

Час на баку ўкраінцаў.
  • 👍 30
Post #32 578
В связи с войной против Украины, растущим потоком беженцев в регионе, а также большим количеством визовых и консульских запросов временно приостанавливается выдача виз для граждан Беларуси в обычном порядке (туризм, шопинг-туры, посещение родственников на Пасху, участие в культурных мероприятиях и тому подобное).

Если вы или ваши близкие подвергаетесь репрессиям в Беларуси, рекомендуем обращаться в правозащитные организации ПЦ «Вясна», ByHelp (Telegram @by_help, @eolonir), контакт-центр помощи Probono, БХК, BYSOL.

Несмотря на значительное сокращение штата и ужесточение порядка выдачи виз, посольство Литвы в Минске продолжает свою работу. Визовая поддержка будет оказываться лишь в случаях, когда посредником выступает МИД Литовской Республики.
  • 👍 3
Post #31 901
Па дыскрымінацыі беларусаў паводле грамадзянства. Зводка.

1. Пакуль што практыка з'яўляецца найболей распаўсюджанай у Польшчы. З прыкладна 200 выпадкаў, якія мне зарыпорцілі, 140 прыпадаюць на Польшчу. Зь ля дзесяці выпадкаў інстытуцыйнай дыскрымінацыі усе, апроч трох, прыпадаюць на Польшчу.

2. Калі адкінуць звальненьні паводле нацыянальнай прыкметы зь фірмаў, дзе ўладальнікамі ці большай часткай працаўнікоў ёсьць украінцы, то самымі вялікімі выпадкамі з'яўляюцца:

- адмова BNP Paribas у Польшчы адкрываць новыя рахункі беларусам. Акт трохі ржачны, у стылі разаб'юся галавой аб сьцену назло маме, бо большасьць беларусаў, каторыя жывуць у Польшчы, і так маюць там рахункі. Новыя рахункі без дазвола на пражываньне ў BNP Paribas і так адкрыць немагчыма, а дазвол робіцца доўга. Таму ўсе новапрыежджыя ідуць у PKO BP, які адкрывае проста на пашпарт. То бок, банка забараніла новыя рахункі двум беларусам, якія хацелі б туды пайсьці, і абас*ралася на ўвесь сьвет.

- адмова некалькіх маратонаў прымаць удзельнікаў зь Беларусі. Тут больш сістэмна: я ўжо бачыў паведамленьні што так зрабіў варшаўскі і кракаўскі, была інфа пра яшчэ колькіх, каторую я не правяраў. Ну, як могуць салідарнасьць паказваць з украінцамі, так і паказваюць - апроч таго, што беларусы, якія хацелі стартаваць у маратонах, самі ёсьць ахвярамі рэжыму, каторы напаў на Ўкраіну.

Па-за Польшчай зь сістэмнага:

1. Тартускі універсітэт адмовіўся прымаць студэнтаў зь Беларусі.

2. Два музычныя конкурсы высокага ўзроўню адмовіліся прымаць удзельнікаў з Расеі. Праўда, наляцелі на такі шквал гаўна, што дагэтуль адмываюцца.

Але калі падсумоўваць, то:
- звальненьні беларусаў паводле нацыянальнасьці зь фірм з украінскімі ўладальнікамі масавага характару не набылі - наадварот, на адно такое звальненьне прыпадае дваццаць, дзе беларусам выказвалі падтрымку і не раўнялі іх зь іхнымі пашпартамі

- па-за межамі Польшчы сістэмная дыскрымінацыя на існтытуцыйным роўні не набыла распаўсюджаньня апроч тых двух музычных конкурсаў.

А кожнаму крэтыну, хто падтрымвае дыскрымінацыю, скажу: "Kolego, wpłać zamiast wsparcia wyrzucenia Białorusinów z maratonów €100 na rzecz wojska Ukrainy, inaczej twoje wsparcie wygłąda tanio".
  • ❤ 12
  • 👍 2
  • 👏 1
Post #30 585
ШТО РАБІЦЬ ПАСЬЛЯ АДКЛЮЧЭНЬНЯ АД SWIFT

Сёньня ЭЗ прыняў рашэньне, што тры беларускія банкі (Белаграпрам, Дабрабыт, Банк Разьвіцьця) будуць адключаныя ад сістэмы SWIFT. Што гэта можа азначаць для трымальнікаў картак гэтых банкаў?

Па-першае, што такое SWIFT. Гэта такая своеасаблівая адрасная кніга. Калі казаць проста, то кожны банк мае ўнікальны код, дзякуючы якому грошы, якія вы адпраўляеце, хутка знаходзяць атрымальніка. Мець код swift - гэта як мець дакладны адрас атрымальніка вашых грашэй. Ня мець кода swift - гэта як бы вам сказалі, што Янка жыве ў Чарнігаве, а далей шукайце самі - і вы б шарыліся па ўсіх пад'ездах, грукаючы ва ўсе дзьверы, пакуль не знайшлі б свайго Янку. А пад'ездаў тысячы, а дзьвярэй дзясяткі тысяч, і забаўка тая доўжылася б месяцамі. Ну вы ўразумелі? Зь свіфтам пераказ ідзе дзень. Без - меся ц ці ўвогуле не ідзе.

Якія наступствы адключэньне ад swift нясе для трымальнікаў картак іншых банкаў? Ніякіх - апроч павышанай рызыкі, што наступнымі могуць быць яны. Адпаведна, трэба лічыцца з павышэньнем цэн на паслугі банкаваньня ці пагаршэньнем курсаў абмену пры зьняцьці грашоў ці аплаце паслуг за мяжой.

Якія наступствы гэта нясе для ўладальнікаў картак банкаў, што трапілі пад лом?

- калі вы жывеце ў Беларусі і ўжываеце карткі толькі для аплат унутры краіны, то нічога не зьмянілася. У крамах вы зможаце плаціць, анлайн таксама - на беларускіх сайтах. На замежных сайтах вы нічога больш не купіце, як і не перашлеце грошы на замежны рахунак (на беларускі можаце)

- калі вы не жывеце ў Беларусі й карыстаецеся рахункам толькі каб плаціць камуналку ці дапамагаць бацькам у Беларусі (напрыклад, праз мабільны дадатак) - нічога не зьмянілася, калі ўсе вашыя транзакцыі робяцца на беларускія рахункі

- калі вы не жывеце ў Беларусі й карыстаецеся карткамі для выплат з банкаматаў і аплаты ў крамах - вы не зможаце гэта рабіць. Вашыя карткі за мяжой вартыя прыкладна столькі сама, колькі каштуе плястык, на каторым яны надрукаваныя.

І яшчэ. Адключэньне ад SWIFT не адбываецца літаральна цяпер. Калі вы за мяжой, то маеце як мінімум тыдзень, каб пасьпець зьняць грошы (зь вялікай камісіяй, праўда, бо дакладаецца прэмія за рызыку) ці патраціць іх на пакупкі. Ці перакінуць грошы за мяжу, пакуль яшчэ працуюць міжнародныя пераказы.
Post #29 481
Я разумею, што цяпер усё паляцела шкереберть, як кажуць нашыя сябры з Украіны, але вось калі ласка вам подых з старых добрых часінак кавіду.
Літва, Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Славенія, Швайцарыя, Ліхтэнштэйн, Румынія, Ірландыя, Вугоршчына - 11 з 31 краіны эўрапейскай эканамічнай прасторы цалкам скасавалі ўсе абмежаваньні, і ў тым ліку на ўезд (прынамсі з ЭЗ). Бярэш пашпарт і наперад.
  • 👍 7
  • ❤ 2
  • 🥰 1
Post #28 474
З Расеі зыйшоў Макдональдс. І забаранілі продаж валюты гатоўкай.

Да валютных прастытутак і фарцы джынсой засталіся лічаныя дні.

Адна краіна так хацела аднавіць СССР, што сама не заўважыла, як у ім аказалася.
Post #27 669
ВЫПЛАЦІЛІ ДАПАМОГУ ЎЖО 236 СЕМ'ЯМ
Я тут усю дарогу пішу пра сем'і беларускіх актывістаў, якія захрасьлі ва Ўкраіне, пакуль іхныя мужы й жонкі валянтораць ці пайшлі ў тэрабарону.

Такім чынам, да нас у BY_help зьвярнулася па дапамогу 236 сем'яў. Сітуацыя аднолькавая: амаль усе ўцяклі ва Ўкраіну перад рэжымам Лукашэнкі, большая частка была атрымальнікамі нашай дапамогі тут, у Беларусі, бо былі аштрафаваныя ці зьбітыя за ўдзел у дэманстрацыях супраць сінепалага. Ні ў кога няма сталага дазволу на пражываньне, і адпаведна ўсім заблякавалі рахункі як беларускім грамадзянам.

Яны не хочуць выяжджаць з краіны (хто мог - тыя ўжо выехалі ў першыя дні вайны). Ля 70 засталіся ў Кіеве, ёсьць некалькі ў Харкаве, астатнія расьцярушаныя роўна па рэшце краю. Істотная частка паехала на захад, дзе спакойна. Пакуль іх мужы/жонкі валянтэраць на карысьць Украіны, мы дапамагаем здымаць кватэры і плаціць некатолрыя бягучыя выдаткі для тых, у каго зь фінансамі зусім гамон.

Дапамагчы донатам ім можна тут (на апісаньне фандрайзу не зьвяртайце ўвагі):
https://www.facebook.com/donate/763754265015069/

Можна на пэйпале:
paypal.me/alexeyleonchik1

Можна на рахунак у польскіх злотых або эўра:
Alexey Leonchik
WBKPPLPP
PLN: PL 80 1090 2851 0000 0001 1937 5019
EUR: PL 56 1090 2851 0000 0001 1937 5063
Facebook BY_help BY_help. 7,369 likes · 7 talking about this. Инициатива взаимопомощи. Мы сильны в своей солидарности! Ссылка на актуальный сбор >>> http://belarus97.pro
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #26 470
- Васіль Іваныч, а што такое нюанс?
- Ну глядзі. Украіна атрымала бязьвіз, і Расея атрымала бязьвіз. Але ёсьць нюанс.
P.S. Асноўныя плацёжныя правайдэры (Visa, Mastercard, Amex) спынілі працу ў Расеі.
  • 😁 6
Post #25 620
ЧАМУ БЕЛАРУСАЎ ВА ЎКРАІНЕ ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ НЕ БУДЗЕ.
У нашым з маім сябрам-аналітыкам (які не любіць, каб яго тэгалі, але чые прагнозы спраўджаліся дасканала) разуменьні уцягненьне Беларусі ў вайну адбывалася наступным чынам.

2020
- жнівень 2020 года. Масавыя дэманстрацыі пасьля масавых катаваньняў. У сілавікоў трасуцца рукі, адміністрацыя сінепалага тармозіць асабліва дурныя загады. Усе ў разгубленасьці. Тут бы Ціханоўскай уступіць, але яна той момант прамаргала.

- верасень 2020 года. Пуцін заяўляе, што гатовы падтрымаць "легітымную ўладу" (свайго сябрука з начосам). І высылае Расгвардыю пастаяць пад мяжой з нацемкам, што калі што - мы тут.

- лістапад 2020 года. Сілавікі разумеюць пасланьне і ставяць на тое, што Лукашэнка застанецца пры ўладзе пры дапамозе Пуціна. З таго месяца пачынаецца заверчваньне балтоў. Сіняпалы аказваецца вінным Пуціну захаваньня ўлады.

2021
Скочам на год наперад. Пуця патрабуе ад Лукашэнкі вяртаньня гэтага даўжка. Але хутчэй за ўсё мовы пра здачу кантроля над арміяй расейскаму Генштабу ня йшло (іначай бы беларусы даўно ваявалі ва Ўкраіне). Мяркую, Масква прадавала ідэю міні-фюрэру наступным чынам:

(макра-фюрэр) - Давай теперь ты мне должок вернешь. Мы стартуем операцию против Украины. Возьмем ее за два дня, разведка клянется на дедах-которые-воевали. Нужна твоя территория для запуска ракет и ввода войск, чтобы к Киеву было поближе. А как победим, то ты въедешь в Киев, как победитель, на белом шпице и с конем в руке. Ну или наоборот.

(міні-фюрэр) - Харашо, Валодзя, и на этам я расчытауся? Точна? Ты ваапшчэ уверен, што вайна будзет кароткай и пабеданоснай?

(макра-фюрэр) - Мне разведка докладывает, что наши войска будут встречать с цветами и чепчиками в воздухе.

2022
Тут зразумела. Сінепалы, мяркуючы паводле ягонай рыторыкі, хацеў заехаць ва Ўкраіну на шпіцы як пераможца. Але выявілася што выявілася. І пераможнай вайны ня будзе, і ёб*нуты саюзьнічак патрэбуе салдат, бо за дзесяць дзён вайны заліў ва Ўкраіну 90% баяздатных сіл, якіх украінцы крошаць як пятрушку ў боршч. Ён думае як вылузацца з гэтай нявыкруткі, бо ведае, што пры спробе выслаць зь Беларусі наземныя сілы ён сутыкнецца з масавым дэзэртырствам ці здачамі ў палон. Ці яшчэ горш - такі загад наноў запаліць рэвалюцыю, бо тая 2020 года акурат и выбухнула празь ягоную зьнявагу да жыцьця беларусаў падчас эпідэміі ковіду. Ён чакае на момант.

І момант здараецца, калі тупыя крэтыны з расейскімі шэўронамі пачынаюць шмаляць у жылыя кварталы Харкава, ўключаючы паўнавартасны рэжым Грознага. Ну, памятаеце, калі яны спачатку сьцёрлі чачэнскую сталіцу з аблічча зямлі, а потым геніяльна туды заехалі на танкавых калёнах. Ім бы тады хто сказаў, што ў разбураным горадзе ваяваць куды складаней, калі ўжо гісторыя Сталінграда не дайшла. Але ок.

І з гэтага моманту Лука разумее, што пра тыя 70 ракет, якія пусьцілі з тэрыторыі Беларусі, гаворка болей не вядзецца. Іх зацьмілі масавыя расстрэлы Градамі Харкава й Марыюпаля. З таго моманту адбываецца decopupling санкцый: захады супраць Менску больш не разглядаюць пакетам з адключэньнем Маскве свіфта.

Мы атрымвалі інфармацыю пра мабілізацыю і магчымае закрыцьцё межаў, аднак за апошнія дні тэндэнцыя зьмянілася. Так, падрыхтоўчыя мерапрыемствы да тэарэтычнай мабілізацыі працягваецца. І не, самой мабілізацыі хутчэй за ўсё ня будзе: да сінепалага давялі ступень небаяздатнасьці войска, а расейцы абас**ліся з расстрэлам цывільнага насельніцтва так, што Беларусь болей не ў цэнтры ўвагі. Цяпер ён, як правільны цыган, чакае, калі ўкраінцы пакрышаць усе эшэлоны, якія прамуюць на поўдзень зь беларускай тэрыторыі, каб потым папрасіць Пуціна з'я**цца. Саюзьнічак хераў.
  • 👍 7
Post #24 3.48K
ВЫЕЗД ЗЬ БЕЛАРУСІ: UPDATED

Нягледзячы на фэйкі пра мабілізацыю і ўваходы беларускай арміі на ўкраінскую тэрыторыю, якія пару дзён таму множыліся ў геаметрычнай прагрэсіі і на якія пачапіліся нават шанаваныя мной актывісты, такога яшчэ не адбылося. І ёсьць індыкацыі, што нашая скатыняка спрабуе вылузацца з такога пачэснага заданьня. Але пра гэта пазьней.

Калі вы баіцеся магчымай мабілізацыі, бо не жадаеце ваяваць з украінцамі, то вы можаце з'ехаць. Магчымы наступныя варыянты:

- маеце візу і выязны: можна спакойна ехаць празь беларускую мяжу. Праўда, вам для яе праходжаньня спатрэбіцца даведка, што вы едзеце ці на працу, ці на лекаваньне (стандартная шутка з пачатку 2021 года). Такую даведку можна купіць у натоўпа фірмачак, якія лёгка гугляцца. Калі вы не траплялі ў сьпіс рэпрэсаваных за ўдзел у пратэстах 2020 года, то выезд будзе спакойным. Зрэшты, выезд амаль заўжды спакойны: нават калі вы ў сьпісах, то бяруць пры вяртаньні. Але калі вы выязны, і пры гэтым затрымліваліся за пратэсты - то яжджайце на расейскую наземную мяжу з шэнгенам (Латвія, Эстонія, Фінляндыя).

- ня маеце візы і выязны: тады прамуйце туды, куды ляціцца. Пакуль гэта рэйсы на Істамбул, Ташкент, Ерэван. Зрэшты, прынцып наступны: едзеце ў першы бязьвізавы край, а там ужо спакойна выдыхаеце й плянуеце далейшы маршрут. Зараз зь Беларусі рэйсаў мала, з Расеі яшчэ меней, таму выборлівым быць ня трэба. З наземных кірункаў самы адэкватны - праз Верхні Ларс у Грузію.

Увага: едучы праз расейскую мяжу, трэба лічыцца зь істотнай рызыкай таго, што адвядуць у асобны пакой і будуць глядзець тэлефоны і патрабаваць адказваць на пытаньні "ты чего, предатель?", "ты чего, бежишь?", "как ты относишься к Украине?" і падобнае. Паводле нашых ацэнак, кожны дзясяты чалавек трапляў на такі допыт пры спробе вылету з маскоўскіх аэрапортаў. Таму абавязкова вычысьціць тэлефон. Раней такое стаўленьне абмяжоўвалася расейскімі грамадзянамі (Расея заўжды ведала, як прынізіць сваіх), аднак цяер яны й беларусаў трактуюць тоесна.

Апроч таго, расейскія памежнікі ствараюць штучныя чэргі на наземных пераходах у Грузію і ў краіны ЭЗ, прапускаючы па 5-6 чалавек і дапытваючы кожнага. З гэтым трэба лічыцца.

І апошняе: улічваючы паток людзей у Грузію (25 тысяч праз Верхні Ларс толькі на апошнім тыдні) і Узбекістан і Арменію апошнім часам, цана на пражываньне істотна вырасла нават у Ташкенце. Трэба мець гэта на ўвазе. Таксама трэба лічыцца з адзінкавымі выпадкамі кепскага стаўленьня да беларусаў у Грузіі, аднак пакуль што яны застаюцца сапраўды адзінкавымі. Ну і апошняе: Узбекістан, Грузія ды Арменія застаюцца з краінамі, дзе заўжды лепей мець з сабой гатоўку (асабліва Ўзбекістан). Таксама могуць быць праблемы з карткамі беларускіх банкаў, хаця пакуль іх асабліва не рэгістравалася. Камісіі за выплату гатоўкі з банкаматаў таксама істотна вырасьлі (аж да 15%) у сувязі з наплывам беларусаў і расейцаў.

Як чалавек, які шмат часу правёў у тым рэгіёне, магу параіць як даваць сабе рады зь мясцовымі асаблівасьцямі жыцьця.

Калі вы сутыкнуліся зь кепскім стаўленьнем пры выезьдзе зь Беларусі ці Расеі - пішыце ці тут у прываты, ці ў цялегу t.me/eolonir.
Telegram Laksiej Lavončyk BY_help. Рэабілітацыя палітзьняволеных. BYSOL.
Post #23 611
Нягледзячы на шматлікія ўкіды, усё яшчэ няма пацьверджаньняў удзелу беларускіх вайскоўцаў у наземнай аперацыі ва Ўкраіне - Арастовіч.

Гэта важна даводзіць, бо расейскія ўкіды, нібы беларускія лётнікі стартуюць бамбаваць Украіну зь беларускіх аэрапортаў, стаюцца ўсё часьцейшымі
  • 👍 3
Post #22 3.28K
Катаны, кароткая падсумоўка адносна выезда з Расеі для беларусаў, якія бягуць ад шчасьця быць пасланымі на вайну з Украінай.

Калі коратка - п*зда. Пішу на падставе патока дадзеных, якія трапляюць нам у BY_help у рукі.

1. Маскоўскія, піцерскія, любьыя аэрапорты - пры спробе выезда літаральна ў любым накірунку трэба лічыцца з істотнай рызыкай, што цябе папросяць у асобны пакойчык, запатрабуюць адкрыць тэлефон і пачнуць дачапляцца з пытаньнямі "чаму ты бяжыш?", "ты здраднік?", "навошта табе выезд, калі родзіна апаснасте" іпд. Калі знаходзяць на тэлефоне нейкі крамольны канал або ўкраінскія шматпы ў пашпарце - то дачэпкі могуць доўжыцца гадзінамі. Яшчэ некалькі дзён таму гэта датычыла толькі расейсцаў (гэтая краіна ведае, як прыніжаць сваіх жа грамадзян), але цяпер датычыць усіх.

2. Наземныя пераходы з Расеі ў Латвію ці Фінляндыю. Расейскія "пагранічнікі" штучна запавольваюць апрацоўку патока да 5-10 чалавек на гадзіну, ствараючы страшныя чэргі. Стаўленьне да тых, хто выяжджае, такое самае як і ў пункце адзін. Людзі днямі стаяць безь ежы.

3. Памежныя пераход на Грузію - варта спадзявацца стаўленьня як у пункце адзін, калі паводле прапіскі ты не з памежнага рэгіёну.

ЖАЛЕЗНАЯ ФІРАНА ВЯРТАЕЦЦА.
Facebook Log in or sign up to view See posts, photos and more on Facebook.
Post #21 2.42K
ЗЬБІРАЮ ПРЫКЛАДЫ АДВОЛЬНАЙ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ПОЛЬШЧЫ

Вось мне тут распавядалі, што дыскрымінацыі і хейту беларусаў няма, а ёсьць усяго толькі расейская прапагандонская хваля, каб пасварыць украінцаў і беларусаў.

Ну што ш, давай палічым:
1. Чэхія адмовіла апрацоўцы ўсіх візавых заявак ад беларусаў - нават відаў на пражываньне для тых, хто ўжо дыве ў краіне. Іранічна, што багата каго з гэтых людзей чэхі раней прынялі да сябе як ахвяраў гвалту жніўня 2020 года. Белае пальцішка ў праскага ўраду, аднак.

2. Банк BNP Paribas у Польшчы вырашыў, "бо санкцыі", не адкрываць беларусам рахункі. Перапіска ёсьць у мяне ў наяўнасьці. Абгрунтаваньня яны ніякага, апроч "санкцыі", не далі.

3. Сябры маёй каманды казалі пра мінімум чатыры выпадкі, калі на іх кідаліся з ровам "пуціністы" і падобнае проста празь беларускія нумары на машынах.

Ну ладна, BNP Paribas я, напрыклад, вы*бу, ужо напісаў паданьне ў пракуратуру. Астатнія польскія банкі сябе вядуць нармальна. Аднак калі ласка - не кажыце мне, што дыскрымінацыі няма. І ня трэба абцякаць неякай калектыўнай віной.

Такім чынам, калі вас закранула дыскрымінацыя ў Польшчы, то дашліце доказы м не ці ў каменты, ці на целегу t.me/eolonir. Я падрыхтую заявы ў пракуратуру. Хочуць гуляцца - хай гуляюцца.
Telegram Laksiej Lavončyk BY_help. Рэабілітацыя палітзьняволеных. BYSOL.
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →