З апошніх навінаў пра дыскрымінацыю беларусаў.
1. Кракаўскі маратон, каторы быў выключыў усіх беларусаў і расейцаў паводле пашпарту нібы з салідарнасьці з украінцамі, даў часткова заднюю. Цяпер яны дапускаюць тых, хто жыве ў Польшчы. Прычына - "вялікая колькасьць негатыўных каментараў".
Ну што я магу сказаць? Сцыкуны. Спачатку прынялі рашэньне ў стылі Пуціна, а потым адкацілі толькі таму, што спалохаліся кепскай публічнасьці - а не бо ўсвядомілі памылковасьць такога падыходу.
2. Дэкан з адной польскіх акадэмій прапанаваў студэнцы зь Беларусі, каб тая забрала паперы, бо, маўляў, беларусы не здадуць іспыт. Праўда, няясна, як гэты геній сабраўся валіць канкрэтных навучэнцаў, бо ўвесь іспыт складзены з тэстаў, і вынік ацэньваецца паводле колькасьці балаў, а не прыхільнасьці крэтына-дэкана. Ды й у камісіі ня толькі ён. Мы параілі зноў пайсьці зь ім пагаварыць, але з дыктафонам. Хай адказвае за свае словы.
А ўвогуле падобныя рэчы - гэта такі патрыятызм для скнараў і баязьліўцаў. Грашоў на ЗСУ даць жаба душыць, а валянтэрам папрацаваць ня хоцца. Вось і вызьвярвюцца на былых уцекачах зь Беларусі, каб потым выдаць тыповае "дык мы ж ня гэта мелі на ўвазе" пасьля кепскай паблісіці.
Post #36
727
- 👍 11
- 🤯 3
- 🤔 2