TGViewer
Lavonczyk Lavonczyk @lavonczyk · 163 subscribers
Post #76 205
UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыторыі Беларусі. Таму сумнёваў няма, гэта сапраўды рэакцыя на закрыцьцё мяжы, і сінепальцэнфюрэр прымаў у акцыі непасрэдны ўдзел.

Сеньня паветраную прастору Польшчы парушыла яе мінімум 19 расейскіх дронаў. Частка была зьбіта, частка рухнула, выпрацаваўшы паліва. Адзін упаў у 80 км ад Лодзі, то бок на 1/3 ўглыб тэрыторыі краіны.

Мае меркаваньне - нічога гэта ніякая не выпадковасьць ці пабочны эфэкт ад ночнай атакі на Заходнюю Ўкраіну. Гэта адбываецца адразу пасьля анонсу закрыцьця польскай мяжы для ўсяго трафіку, у тым ліку для грузаў з Кітаю. Мяркую, пуцін трохі падабдзелаўся ад перспектывы размовы зь Сі, і вырашыў "пакараць пшэкаў". А заадно і пратэставаць межы магчымага.

Бо, як вядома, расея спыняецца толькі там, дзе можна атрымаць п****.

Натаўская авіяцыя спрацавала нармальна, наколькі можна. У Польшчы эфэктыўная армія, на абарону краіна траціць больш за тры працэнты ВВП, учора ЭК дала Варшаве амаль траціну з 150-мільярднага фонду SAFE для разбудовы войска. Яны будуць гатовыя зьбіваць залётных і далей, асабліва ведаючы, што цяпер гэта ўжо не гіпатэтычны сцэнар.

Цяпер пытаньне, якой будзе рэакцыя прыдурка ў Белым Доме, закаханага ў самога сябе больш за ўсё іншае. Менавіта ягоны "самед" даў пуціну легітымацыю ў вачах часткі сьвету, і зрабіў куды сьмялейшым. Раблю стаўку: зь Белага Дому данясецца блеяньне пра "так нізьзя", безь ніякіх рэзкіх рухаў. І на гэтым скончыцца.

Ну і пытаньнечка з зоркай: ці падштурхне ночны інцыдэнт Польшчу і Румынію да таго, каб зьбіваць дроны яшчэ над украінскай тэрыторыяй, забясьпечваючы Кіеў і тым самым сябе саміх? Вось тое самае "закрыць неба", чаго Ўкраіна дамагаецца ўжо тры гады? Ці будзе чарговае "нам страшна"?
More from @lavonczyk
  1. Nov 5, 2025Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных ма…
  2. Oct 7, 2025PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічв…
  3. Sep 10, 2025Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага вер…
  4. Sep 10, 2025Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх…
  5. Sep 3, 2025НАЎ як Коза Ностра. Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прыч…
  6. Jun 25, 2025Звыш €2 мільярды і 25 800 працоўных месцаў толькі за год. Як беларусы сталі магутным актыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →