НАЎ як Коза Ностра.
Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прычым не абы якую, а генеральную) на ангельскай мове і наступнае відэа посьціць з бразільскага Рыё. That said, калі гэта не запісы, зробленыя заранёў для паступовага выкладваньня, ці не глыбокія фэйкі, то:
1. Заявы ў Гішпаніі падаюцца на гішпанскай або на мове камунідада, у каторым чалавек знаходзіцца. Падаваў, ведаю, куды яны адпраўляюць англамоўны тэкст. Патрэбен тады пераклад англамоўнага тэксту.
2. Падала заяву і адразу з’ехала - гэта самае сьмешнае, што я толькі бачыў з прававога пункту гледжаньня. Па-першае, пры чым тут Гішпанія, калі закідваемыя забароненыя чыны адбываліся ў Польшчы, а Карпушонак не грамадзянка Гішпаніі? Па-другое, падаць заяву і з’ехаць - гэта гарантыя, што яе проста адправяць на сьметнік.
3. Латушка ўжо настолькі страшны, што ад яго трэба хавацца ў Бразіліі? Нагадала анегдот.
- Мойша, навошта вы чытаеце савецкую прэсу?
- Ай, чытаць ізраільскую - мы бедныя і няшчасныя. Чытаць савецкую - дык Ізраіль увесь сьвет кантралюе. Прыемна.
Я так разумею, што гэбуха, якая піша гэты опус (я па-ранейшаму ўпэўнены, што Вольга дзейнічае пад ціскам), пачала будаваць новы імідж Латушку. Імідж Хроснага Айца.
Post #75
175
- 👍 4