Звыш €2 мільярды і 25 800 працоўных месцаў толькі за год. Як беларусы сталі магутным актывам для краін ЕС
Тысячы створаных кампаній, дзясяткі тысяч працоўных месцаў, мільярды еўра даходу і моцны чалавечы капітал — гэта рэальны і бачны ўнёсак беларускага бізнесу ў эканоміку ЕС. Гэта яскравы прыклад таго, як «розум і таленты», што вымушаны ўцякаць ад дыктатуры, становяцца рухавіком росквіту свабодных грамадстваў.
«Беларускі бізнес, вымушаны пакінуць Радзіму праз беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны, не стаў цяжарам для Еўрапейскага саюза. Наадварот — ён ператварыўся ў каштоўны актыў.
Беларусы інтэгруюцца, працуюць, плацяць падаткі, уносяць уклад у эканоміку краін ЕС. І яны маюць патрэбу ў прадстаўніцтве, у голасе, які будзе чутны як на нацыянальным, так і на еўрапейскім узроўні», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Якое значэнне мае беларускі бізнэс для Еўропы ў лічбах — у картках да паста.
Post #68
268
Forwarded from Народное Антикризисное Управление






