TGViewer
Lavonczyk Lavonczyk @lavonczyk · 163 subscribers
Post #80 115

Forwarded from Павел Латушка

Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных матывах

У 2020 годзе Наталля (імя зменена з меркаванняў бяспекі) ўдзельнічала ў мірных пратэстах і ўваходзіла ў кіраўніцтва аднаго з чатаў, дзе беларусы абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне. Яе незаконна затрымлівалі па палітычных артыкулах, і пасля допыту яна была вымушана пакінуць Беларусь.

У 2025 годзе, падчас падарожжа, калі Наталля прызямлілася ў Арменіі, ёй паведамілі, што яна не можа пакінуць краіну, бо знаходзіцца ў міжнародным вышуку па запыце рэжыму Лукашэнкі.

У падтрымку Наталлі выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, праваабарончы цэнтр «Вясна», дабрачынныя фонды BySol і ByHelp, адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, а таксама прававая камісія Каардынацыйнай Рады. Юрыдычную падтрымку ў Арменіі аказвала арганізацыя «Грамадскі вердыкт».

Павел Латушка накіроўваў амбасадару Арменіі ў Польшчы Аляксандру Арзуманяну асабістыя лісты з адпаведнай просьбай. Па ініцыятыве пасла Арменіі адбылася тэлефонная размова з Паўлам Латушкам, быў усталяваны кантакт з Хельсінкскім камітэтам Арменіі. Таксама кіраўнік НАУ звярнуўся да Генеральнай пракуратуры Арменіі. У выніку пасля разгляду справы Пракуратура Арменіі выдала афіцыйны дазвол на выезд грамадзянкі Беларусі, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных матывах.

Беларуска Наталля пакінула Арменію і прыбыла ў Еўрапейскі саюз. Зараз яна ў бяспечнай краіне разам са сваёй сям'ёй.

Гэта толькі адзін з канкрэтных прыкладаў нашай працы па дапамозе беларусам, якія апынуліся ў складаным становішчы з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.
  • ❤ 4
More from @lavonczyk
  1. Oct 7, 2025PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічв…
  2. Sep 10, 2025Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага вер…
  3. Sep 10, 2025Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх…
  4. Sep 10, 2025UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыт…
  5. Sep 3, 2025НАЎ як Коза Ностра. Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прыч…
  6. Jun 25, 2025Звыш €2 мільярды і 25 800 працоўных месцаў толькі за год. Як беларусы сталі магутным актыв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →