Шчыра кажучы, NEXTA стала немагчыма чытаць. Учора на ноч гледзячы прыкладна дзьве гадзіны сенсацыяналістыкі пра тое, як "дзьве ракеты ўпалі каля кансуляту ЗША у Эрбіле (Ірацкі Курдыстан)", "паднятыя самалёты арміі ЗША", "чакаецца ўдар па Тэгеране". Бля, шопраўда? Калі б ад кожнай ракеты ў Эрбілі бамбілі Тэгеран, ад яго б ужо ў 2019 годзе засталіся толькі аятолы.
Па-першае, на Эрбіль ракеты падаюць досыць часта. Затрымалі пару іранскіх дыпляматаў на тры хвіліны даўжэй на мяжы - прылятае крылатка. Падае недзе ў пустыні. Заява зроблена, працягваем жыць далей. Наступная ракета будзе праз тыдзень, сачыце за прагнозамі.
Гэта традыцыя (страляць па суседзях у якасьці аргумента) цягнецца яшчэ з грамадзянскай вайны ў Аўганістане, калі па Кабуле лупцавалі з навакольных пагоркаў паводле прынцыпу "на каго Аллах пашле".
Па-другое, ня будзе Тэгеран абстрэльваць амерскі кансулят на тле перамоваў па іранскай ядзернай праграме, якія аднавіліся пасьля зыходу Трампа. Іранцам важна хаця б часткова зьняць зь сябе санкцыі, бо найвышэйшы час: на фоне Пуціна аятолы выглядаюць рэспектабельнымі вельмішаноўнымі інтэрлякутарамі, тады як Пуцін на іхным тле - нямытая сьмярдзючая вашывая малпа, якую за стол пускаць нельга, каб вошы не распаўзьліся. У Іране няма настолькі непадкантрольных цэнтральнаму ўраду фракцый, каб устроіць расстрэл кансуляту за сьпіной аятолаў.
Па-трэцяе, ракеты проста ўпалі каля кансуляту. І каля аэрапорту. Бо яны блізка. Так можа цэлым быў аэрапорт? Ну, калі той цэль увогуле быў?
"Чакаюцца ўдары па Тэгеране". Мазгі купі.
Post #34
590
- 👍 23
- ❤ 4