Добра, то што мы ведаем?
1. Брытыйская й амерыканская выведкі сьцьвярджаюць каторы ўжо дзень, што жалкий фюрер (ТМ) задзейнічаў ва Ўкраіне амаль 100% усёй ударнай групоўкі. Рэзерваў у яго больш няма.
2. Ускосна апошні пункт пацьвярджае й той факт, што пайшлі размовы пра набор чэлядзі на ўбой з прыватных ваенных кампаній ды рэкрутацыю на асвабадзіцельную місію бліжнеўсходніх "дабраахвотнікаў". Калі б у жалкого фюрера (ТМ) былі ўласныя рэзервы, такіх рухаў б не рабілася. Рэзерваў няма.
3. Ліхаманкавы набор аматараў угнаіць украінскі чарназём сярод вагнераўскай чэлядзі ды салдат Асада ўмацоўвае ў перакананьні, што беларуская армія не зьбіраецца ваяваць за ідэі вялікай паРашкі - бо ў выпадку адваротнага не было б патрэбы шарыцца па трушчобах Дамаска. Значыцца, Лукашэнка захоўвае кантроль над сваім генштабам - і што, як я пісаў, жалкий фюрер (ТМ) прадаў сінепаламу ўкраінскую авантуру як кароткую очаньпапетаносную вайну. Узамен на выкарыстаньне беларускай тэрыторыі як пляцоўкі для запуска ракет сінепаламу была паабяцаная магчымасьць прыняць парад на Храшчатыку вярхом на шпіцы й з канём у руках. Абяцаньне выявілася пшыкам - а сінепалы ў пройгрышныя авантуры не ўпісваецца настолькі ж дакладна, як і тое, што трохкутнік на кулі можа мець тры простыя куты. Таму ў бліжэйшыя дні варта чакаць масіраванага кідалава жалкого фюрера (ТМ) друганом у Менску. Беларускае войска, пакуль Лу жывы, наўрадці пойдзе на Ўкраіну.
4. Прасёр першых дзён вайны (чакалі кветачак, а кветачкі аказаліся на магілу) даў украінцам час разбудаваць тэрабарону вялікіх гарадоў, дадаўшы да жывой сілы ЗСУ дзясяткі тысяч чалавек. Оркам удалося ўзяць толькі месты, дзе гэтага не пасьпелі зрабіць. Астатнія вялікія ім узяць не ўдасца. А рэзэрву больш няма. І саюзьнік на белым шпіцы не прыскоча.
Час на баку ўкраінцаў.
Post #33
528
- 👍 30