Беларусы, калі мірна пад акупацыяй ходзяць на велічэзныя акцыі пратэсту - "лахі".
Энэргадарцы й херсонцы, калі пад акупацыяй выходзяць на мірныя акцыі пратэсту - "героі".
Зяленскі, каторы перад "рэфэрэндумам" прасіў беларусаў, каб тыя "зрабілі свой выбар", і Зяленскі, каторы ў выведзінах расейскім СМІ назваў Лукашэнку "выбарам беларусаў".
Добры мой знаёмы з Украіны, які піша, што ў нас, "выяўляецца", "бальшыня за Лукашэнку".
Украіна, якую атакавалі з тэрыторыі пад кантролем чалавека, каторы быў самым папулярным палітыкам там аж да пачатку вайны.
Вайна скончыцца, Расея падзе, Ўкраіна пераможа.
Але ні ў якім выпадку ня трэба забываць наступнага:
1. Ва Ўкраіне пра нас ня ведаюць (і сьвядома абіралі ня ведаць) нічога.
2. Нам ніхто не дапаможа, апроч нас саміх. А як мы самі сабе дапаможам, то й астатнія падцягнуцца.
3. Любому чалавеку, які спрабавацьме кагалам абвінаваціць нас у агрэсіі, варта і трэба плюнуць у твар. Без усялякіх апраўданьняў.
4. "Не чапайце Зяленскага" для мяне не пракотвае. Сваімі выказваннямі ён стварае стаўленьне да беларусаў на годы. Такія ляпы трэба й варта заўважаць.
5. Не зараз, але трэба памятаць, хто дапамагаў Луцэ абысьце санкцыі Літвы на калійку й хто да апошняга адмаўляўся стрэцца зь Ціханоўскай.
Гэта не пра цяпер. Гэта пра потым. Гэта пра дбаньне аб уласныя інтарэсы.
Post #39
532
- 👍 25
- 🔥 4
- 👎 1