TGViewer
Channel Public Channel
KROPKA

KROPKA

@kropkasuvenir

Krama + tvorčaja prastora
Вырабы ручной працы з беларускай, літоўскай і ўкраінскай сымболікай ❤️
I-VII 11:00-20:00
Savičiaus g. 6, Vilnius
kropka.lt
buymeacoffee.com/kropka
instagram.com/kropka.suvenir
maps.app.goo.gl/APF3iXuMeFC9Uq8K6
Subscribers
267
Photos
402
Videos
41
Links
259
Recent Posts 18 shown
Post #592 86

Forwarded from ЧЫТАЛЬНЯ

🎉 У нас сапраўднае свята! 🎉

Учора мы завіталі ў краму «Кропка», каб набыць цікавую дзіцячую кніжку (пра яе раскажам крыху пазней - пры адмысловай нагодзе 😉), але вярнуліся мы не з адной пакупкай.

Нам падарылі стооооолькі кніжак, нібыта ў Святога Мікалая раптам парваўся мех! 📚🎅✨

Заходзьце, каб падзяліць з намі радасць і выбраць тое, што вам даспадобы.

А Святому Мікалаю Зміцеру - велічэзны дзякуй за такую шчодрасць! 🎁 📚❤️
  • 🔥 15
  • ❤ 7
  • 🎉 1
Post #590 249
KROPKA Міжнародная дастаўка ў краіны далёкага замежжа стала таннейшая на 10 эўра 🤑 Мы старанна працуем, каб вашыя замовы дастаўляліся як мага танней у гэтыя далёкія рэгіёны. Пачніце набываць свае пакупкі сёньня і спакойна адпачывайце, ведаючы, што вашыя падарункі…
Спіс краін з дастаўкай ў паштаматы пашырыўся 👍

Мы падлучылі DPD, таму цяпер пры замове з KROPKA можна выбраць дастаўку ў паштамат па ўсёй Эўропе. І галоўнае — гэта можа быць да 20% таньней, чым дастаўка кур’ерам да дзьвярэй. Выбірайце зручны паштамат праз kropka.lt, атрымлівайце замову тады, калі вам зручна, і не пераплачвайце за кур’ера. 🤔


Калі вам спадабалася нашая крама, вы можаце пакінуць водгук праз гэтую спасылку 😎

Zaprašajma pa zakupy ŭ kropka.lt

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00


📍 Sajt
✅ Apka
📹 Jutub
🧵 Treds
🏢 Vocap
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
  • 🔥 7
  • ❤ 3
  • 🆒 2
Post #589 177

Forwarded from VAŁOŠKA

Прывітаньне!)
Запрашаю на чарговыя танцы!)
26-га верасьня зьбіраемся з 16-ці  гадзінаў у Кропцы.
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius.
Захапіце добры настрой і зручны для танцаў зьменны абутак!)
Уваход вольны
Да сустрэчы!)
  • ❤ 6
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #588 316
24 верасня а 18:00 ў віленскай краме KROPKA адбудзецца прэзентацыя паэтычнай серыі «Брукаванка» ✍️

«Брукаванка» збірае пад адной вокладкавай канцэпцыяй вельмі розныя галасы беларускай паэзіі: вядомых і незаслужана забытых аўтараў, паэтаў літаратурнага падполля, творцаў, якія яшчэ не мелі ўласных кніг, і тых, каго ўжо няма сярод нас. Кожнае выданне — асобны камень у брукаванцы беларускай літаратуры, без якога яе дарога была б няпоўнай.


Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
24 vieraśnia а 18:00

📍 Sajt
✅ Apka
📹 Jutub
🧵 Treds
🏢 Vocap
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
  • ❤ 5
  • 👍 2
  • 🔥 1
Post #587 143

Forwarded from Historyja

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — гістарычны герб Пагоня і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Post #586 225
УВАГА, АКЦЫЯ 🥳

Калі вы — прымусова выкінут_ая з Беларусі палітычн_ая зьняволен_ая, запрашаем наведаць нашую краму KROPKA — атрымаць кубачак смачнай кавы й абраць любы пін з беларускім сьцягам абсалютна задарма 😃

Žyvie Biełaruś ❤️

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00


📍 Sajt
✅ Apka
📹 Jutub
🧵 Treds
🏢 Vocap
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
  • ❤ 3
  • 🔥 3
  • 👍 2
Post #585 153

Forwarded from VAŁOŠKA

Прывітаньне!)
Распачынаем новы сезон!)
19-га верасьня з 16-ці  гадзінаў таньчым у Кропцы.
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius.
Захапіце добры настрой і зручны для танцаў зьменны абутак!)
Уваход вольны
Да сустрэчы!)
  • ❤ 6
  • 👍 3
  • 🔥 3
Post #584 256

Forwarded from Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты ULegend

Сябры, у суботу 12 верасьня запрашаем Вас далучыцца да мемарыяльнай экскурсіі, прысьвечанай чарговым угодкам славутай перамогі пад Воршай і  у гонар вайсковага дзяяча ВКЛ і мецэната Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які кіраваў той самай знакамітай Бітвай пад Воршай.

Мы пройдзем шляхам знакамітага трыўмфальнага ўезду ў стольную Вільню войска пераможцаў на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім і вялікім князем ды каралём польскім Жыгімонтам Старым. Гэтае ўрачыстае шэсьце з палоннымі ды трафеямі, захопленымі варожымі сьцягамі, зброяй і каштоўнасьцямі адбылося неўзабаве пасьля знакамітай Перамогі 8 верасьня 1514 года. Вядома, мы не прамінем і Базыльянскіх муроў, дзе знаходзіцца шыльда князю Астрожскаму, дзе запалім зьнічкі й прасьпяем знакамітую песьню, цытатай зь якой названая гэтая экскурсія.

Збор ў 10-30 ля Вострай Брамы. Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват @liusterkavilnia.

Экскурсія за ахвяраваньні. Захапіце з сабой зьнічы і далучайцеся!
  • ❤ 6
  • 🔥 1
Post #583 227
Мова. Школа. Жыццё ў Літве.

Запрашаем на сустрэчу ў «Кропцы»!

Дзе шукаць магчымасці вывучаць літоўскую? Як дапамагчы дзіцяці разабрацца ў школьных тэрмінах? Як зрабіць першыя крокі ў літоўскай мове і школе больш зразумелымі?

Пазнаёмім з новымі анлайн-інструментамі, пакажам іх на практычных прыкладах і абмяркуем, як развіваць іх разам. Што менавіта падрыхтавалі — раскрыем на сустрэчы.

Будзе жывая дэманстрацыя, час для пытанняў і размовы. Прыходзьце!

📅 13 верасня, нядзеля, а 18:00
📍 «Кропка», Savičiaus g. 6, Вільнюс
  • ❤ 6
  • 👍 2
  • 🆒 1
Post #582 166
Выйшла перавыданьне культавай «Краіна Беларусь» 🥳

Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы кнігу «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала некалькі перавыданьняў. Шыкоўна аформленая мастаком Змітром Герасімовічам кніга апавядае гісторыю беларускага народу ад старажытных часоў да 1919 году.

«Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. Гэта не сухая акадэмічная праца: на яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя энохі, — гаворыцца ў анатацыі. 

— У выданні змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэлнявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскай цывілізацыі».


Кнігу можна будзе набыць на розных беларускіх кніжных падзеях, а проста цяпер замовіць праз наш сайцік kropka.lt

Zaprašajma pa zakupy ŭ kropka.lt

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00


📍 Sajt
✅ Apka
📹 Jutub
🧵 Treds
🏢 Vocap
🥳 TykTok
😎 Fejsbuk
🎵 Spocifaj
🕊 Instahram
☕️ Kupimniekavy
  • ❤ 5
  • 🔥 3
Post #581 130

Forwarded from KROPKA

Сёньня — чарговая гадавіна Бітвы пад Воршай, Дзень Беларускай Вайсковай Славы 😜

8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.

З гэтай нагоды абвяшчаем распродаж па спецыяльнай цане 15.14 эўра на складанку "Бітва пад Воршай 1514" з 1000 элементаў ад выдавецтва Gutenberg 😍

Słava Voršy ŭžo nie horša! 🤬

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00

☕️ Kupimniekavy
🕊 Instahram
😎 Fejsbuk
🥳 TykTok
📹 Jutub
  • 🔥 7
  • ❤ 5
  • ❤‍🔥 2
Post #580 224
У Вільні адкрываецца выстава плакатаў, якія натхнілі N.R.M. на антываенны кліп

У нядзелю, 6 верасня, у Вільні адкрываецца выстава плакатаў мастачкі Святланы Баевай. Яны сталі асновай візуальнага шэрагу антываеннага кліпа гурта N.R.M. на песню «Si Vis Pacem Para Bellum» («Хочаш міру — рыхтуйся да вайны»).

Вернісаж пачнецца а 18:00. Імпрэзу правядзе сама мастачка Святлана Баева разам з лідэрам гурта N.R.M. Пітам Паўлавым.

Гэтая падзея прымеркавана да 6-годдзя гуманітарнага цэнтра «Dapamoga». Цэнтр вядомы сваёй сістэмнай падтрымкай ахвяр рэпрэсій і вайны, дапамогай грамадзянам Беларусі, Украіны і іншых краін, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Кліп «Si Vis Pacem Para Bellum», створаны ў тэхніцы анімацыйнага калажа, стаў заўважным культурным выказваннем гурта N.R.M. Выстава дае магчымасць убачыць арыгінальныя работы, якія задалі тон і настрой гэтаму відэа, глыбей пагрузіцца ў творчы працэс і падтрымаць місію цэнтра «Dapamoga».


Выстава пройдзе ў творчай прасторы «Krama + tvorčaja prastora KROPKA» па адрасе: Savičiaus g. 6. Экспазіцыя будзе доўжыцца адзін тыдзень. Наведаць яе можна штодня з 11:00 да 20:00.
  • ❤ 12
  • 🔥 3
Post #579 248

Forwarded from Historyja

25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Акрамя таго была прыпыненая дзейнасць КПБ (КПСС).

Менавіта ў гэты дзень была адноўлена нашая дзяржаўнасць і суверэнітэт! Са святам! Жыве Беларусь!
  • ❤ 5
Post #576 406

Forwarded from Kazmerchak

Сябры, хто ў Вільні сення хоча ісці на мітынг, але не хоча быць зафіксаваным на камеры сіксотаў, то ў Кропку паставіў на продаж ільняныя чорныя маскі. Твар будзе схаваны, а дзякуючы матэр’ялу не будзе горача і душна
  • 👍 3
  • ❤‍🔥 1
  • 🌚 1
Post #575 309

Forwarded from Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты ULegend

У панядзелак 10 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем на традыцыйную імпрэзу памяці легендарнай беларускай Паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

Стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі, віленская экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава запрашае Вас разам узгадаць жыцьцё і творчасьць нашай выбітнай Паэткі, даведацца пра акалічнасьці пакручастага лёсу пані Ларысы. А ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

У 2020-м годзе 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўнялася 110 год і сімвалічна, што акурат пасьля гэтага пачаліся акцыі жанчынаў у белым, то бок яна фактычна сталася апякункай беларускіх жаночых акцыяў і маршаў. Таму сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш, якая дагэтуль нерэабілітаваная, ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, пра што сьведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Пачатак а 19-00 у прасторы Kropka (Savičiaus g.6)
Уваход на імпрэзу вольны, але данаты вядоўцы вітаюцца!
  • ❤ 8
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #573 477
Квіток на дзве персоны задарма для нашых падпісчыкаў і падпісчыц 🥳

Каб атрымаць бясплатны квіток на дзве персоны, пакідайце свой каментар "Хачу квіток!" пад гэтым допісам. У дзень канцэрту а 12:00 мы выпадкова абярэм пераможцу ў каментарах 😎

9 жніўня а 18:00 у пабе Alaus Namai выступіць Юрась Стыльскі, лідар гурта «Дай дарогу!», з акустычным сэтам. Гэта будзе вечар у шостую гадавіну падзей 9 жніўня 2020 года — жывы гук, шчырыя эмоцыі й песні, якія сталі гімнамі сумленьня і свабоды ❤️

Спадар Юрась сыграе любімыя трэкі ў акустычным фармаце й адзначыць з намі Дзень Годнасьці Беларусаў і Беларусак 💃

📍 Дзе: Вільня, паб Alaus Namai (Goštauto g. 8)
📅 Дзверы: 17:30, Пачатак: 18:00
💰 Кошт: 15 € (гатоўка), квіткі на ўваходзе ў дзень канцэрту
📞 Столікі: +370 660 66933 — месцаў у залі абмежаваная колькасьць

Поўная праграма Дня Годнасьці

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
  • ❤ 6
  • 🔥 3
Post #571 236

Forwarded from KROPKA

Сёньня, 27 ліпеня, адзначаецца чарговая гадавіна прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Менавіта ў гэты дзень з 1991 па 1996 гады на афіцыйным дзяржаўным узроўні адзначаўся Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ✌️

З гэтай нагоды, у KROPCY пашырыўся выбар гістарычных кніг, у тым ліку спадара Зянона Пазьняка, і мап аб гэтых ды іншых падзеях, якія паўплывалі на наш з вамі беларускі лёс 😘

Zaprašajma za pakupkami 🕊

Krama + tvorčaja prastora KROPKA
Savičiaus g. 6, Vilnius 📍
I-VII 11:00-20:00

☕️ Kupimniekavy
🕊 Instahram
😎 Fejsbuk
🥳 TykTok
📹 Jutub
  • ❤ 5
  • 🔥 1
Post #561 216

Forwarded from Справы

«Калі б не падатак, то ўжо былі б у плюсе». Як беларус прадае сувеніры ў цэнтры Вільні 📌

Турысты з усіх канцоў свету і мільён бараў — у такой атмасферы працуе хэнд-мэйд крама «Кропка» ў цэнтры Вільні. Замест таннага пластыку з Кітая Зміцер і Вольга Фурманавы прадаюць тут рэчы ручной работы ад 150 лакальных майстроў і майстрыц, а на паліцах ляжыць тавараў прыкладна на 30 тысяч еўра.

Разбіраемся, як жыве беларускі хэнд-мэйд за мяжой 👇

🔹 На адкрыццё спатрэбілася каля €15 тысяч (з іх €5 тысяч — крэдыт). Абарот складае ад 3 да 8 тысяч еўра на месяц, але цяпер крама пачала плаціць 21% ПДВ, і гэта даецца няпроста. «Пачалі плаціць гэты падатак з кастрычніка мінулага года. І, калі б не ён, то, магчыма, ужо былі б у плюсе», — кажа Зміцер.

🔹 Самае выгаднае — танныя дробныя рэчы (магніцікі, бірулькі, паштоўкі). У сезон іх купляюць па сотні на дзень. Па-за сезонам асноўныя пакупнікі — беларусы, якія купляюць кнігі і цішоткі.

🔹 У залі «Kūrybinė erdvė» праводзяць бясплатныя тэматычныя імпрэзы і кінапаказы арт-хаўса. «Зараз у Беларусі ўсё беларускае знішчаецца. І каб захаваць беларушчыну хаця б за мяжой, трэба ставіць перад сабой такія задачы», — тлумачыць уладальнік.

👉 Гартайце карткі, каб даведацца больш пра цэнаўтварэнне і жыццё крамы!

🔗 Поўнае інтэрв’ю чытайце па спасылцы: https://spravy.io/2026/07/tavarau-na-eur30-tysjac-jak-belarus-pradae-suveniry-u-centry-vilni/
  • 🔥 13
  • 😁 1
  • 💩 1
Older posts →

About this channel

How can I read @kropkasuvenir without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for KROPKA: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does KROPKA have?
KROPKA (@kropkasuvenir) has 267 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does KROPKA know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →