TGViewer
KROPKA KROPKA @kropkasuvenir · 267 subscribers
Post #561 216

Forwarded from Справы

«Калі б не падатак, то ўжо былі б у плюсе». Як беларус прадае сувеніры ў цэнтры Вільні 📌

Турысты з усіх канцоў свету і мільён бараў — у такой атмасферы працуе хэнд-мэйд крама «Кропка» ў цэнтры Вільні. Замест таннага пластыку з Кітая Зміцер і Вольга Фурманавы прадаюць тут рэчы ручной работы ад 150 лакальных майстроў і майстрыц, а на паліцах ляжыць тавараў прыкладна на 30 тысяч еўра.

Разбіраемся, як жыве беларускі хэнд-мэйд за мяжой 👇

🔹 На адкрыццё спатрэбілася каля €15 тысяч (з іх €5 тысяч — крэдыт). Абарот складае ад 3 да 8 тысяч еўра на месяц, але цяпер крама пачала плаціць 21% ПДВ, і гэта даецца няпроста. «Пачалі плаціць гэты падатак з кастрычніка мінулага года. І, калі б не ён, то, магчыма, ужо былі б у плюсе», — кажа Зміцер.

🔹 Самае выгаднае — танныя дробныя рэчы (магніцікі, бірулькі, паштоўкі). У сезон іх купляюць па сотні на дзень. Па-за сезонам асноўныя пакупнікі — беларусы, якія купляюць кнігі і цішоткі.

🔹 У залі «Kūrybinė erdvė» праводзяць бясплатныя тэматычныя імпрэзы і кінапаказы арт-хаўса. «Зараз у Беларусі ўсё беларускае знішчаецца. І каб захаваць беларушчыну хаця б за мяжой, трэба ставіць перад сабой такія задачы», — тлумачыць уладальнік.

👉 Гартайце карткі, каб даведацца больш пра цэнаўтварэнне і жыццё крамы!

🔗 Поўнае інтэрв’ю чытайце па спасылцы: https://spravy.io/2026/07/tavarau-na-eur30-tysjac-jak-belarus-pradae-suveniry-u-centry-vilni/
  • 🔥 13
  • 😁 1
  • 💩 1
More from @kropkasuvenir
  1. Oct 8, 2026🎉 У нас сапраўднае свята! 🎉 Учора мы завіталі ў краму «Кропка», каб набыць цікавую дзіця…
  2. Sep 25, 2026Спіс краін з дастаўкай ў паштаматы пашырыўся 👍 Мы падлучылі DPD, таму цяпер пры замове з…
  3. Sep 24, 2026Прывітаньне!) Запрашаю на чарговыя танцы!) 26-га верасьня зьбіраемся з 16-ці гадзінаў у Кр…
  4. Sep 22, 202624 верасня а 18:00 ў віленскай краме KROPKA адбудзецца прэзентацыя паэтычнай серыі «Брукав…
  5. Sep 19, 202619 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а т…
  6. Sep 16, 2026УВАГА, АКЦЫЯ 🥳 Калі вы — прымусова выкінут_ая з Беларусі палітычн_ая зьняволен_ая, запраш…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →