Сябры, у суботу 12 верасьня запрашаем Вас далучыцца да мемарыяльнай экскурсіі, прысьвечанай чарговым угодкам славутай перамогі пад Воршай і у гонар вайсковага дзяяча ВКЛ і мецэната Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які кіраваў той самай знакамітай Бітвай пад Воршай.
Мы пройдзем шляхам знакамітага трыўмфальнага ўезду ў стольную Вільню войска пераможцаў на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім і вялікім князем ды каралём польскім Жыгімонтам Старым. Гэтае ўрачыстае шэсьце з палоннымі ды трафеямі, захопленымі варожымі сьцягамі, зброяй і каштоўнасьцямі адбылося неўзабаве пасьля знакамітай Перамогі 8 верасьня 1514 года. Вядома, мы не прамінем і Базыльянскіх муроў, дзе знаходзіцца шыльда князю Астрожскаму, дзе запалім зьнічкі й прасьпяем знакамітую песьню, цытатай зь якой названая гэтая экскурсія.
Збор ў 10-30 ля Вострай Брамы. Рэгістрацыя праз гугл-форму ці ўпрыват @liusterkavilnia.
Экскурсія за ахвяраваньні. Захапіце з сабой зьнічы і далучайцеся!
Post #584
256
